background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Аб'явы

Аб'явы (424)

2 велікодны тыдзень (27 красавіка 2025 г.)

На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак у 9.00, у аўторак (дзень малітвы за памерлых у велікодным часе) у 10.00, у сераду і пятніцу ў 9.00 і 18.00, у чацвер у 9.00, у суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

У чацвер распачынаем месяц май. Май прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі. У маі кожны дзень пасля Святой Імшы адбываюцца маёвыя набажэнствы, калі молімся Літанію да Божай Маці пры выстаўленным Найсвяцейшым Сакрамэнце. Шчыра запрашаем кожны дзень збірацца разам, каб, як Божая сям’я, ушаноўваць Божую Маці і прасіць яе заступніцтва ў Бога. Маёвыя набажэнствы ў буднія дні адбываюцца пасля кожнай Святой Імшы. У нядзелю толькі пасля Святой Імшы на 10.00.

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў бліжэйшую суботу, 3 мая, згодна з раскладам.

У суботу, 3 мая, у 11.00 адбудзецца першая рэпетыцыя кандыдатаў перад прыняццем іх у міністранты.

Плануем арганізаваць аўтобусную пілігрымку ў Рым, каб там, разам з пілігрымамі з усяго свету прайсці праз Юбілейную браму Ватыканскай базылікі святога Пятра. Шлях будзе праходзіць праз Кракаў, Вену, Падую, Рым, Фларэнцыю, Баланью, Будапешт. Запланаваны час пілігрымкі з 17 па 26 кастрычніка. Арганізатарам выступае Мінска –Магілёўская архідыяцэзія ў асобе кс. Юрыя Санько. Калі з нашай парафіі будзе жадаючых на цэлы аўтобус, альбо яго большасць, то адпраўленне і завяршэнне пілігрымкі будзе ў Вілейцы. Пры выхадзе з касцёла каля кніжнага кіоска ёсць інфармацыйныя карткі. Зацікаўленыя могуць іх узяць, пачытаць і абдумаць прапанову. Запісваць у пілігрымку распачнём з 1мая.

Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання наўшай святыні. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

 

Аб’явы для ПІЛІГРЫМАЎ НАДЗЕІ,

якія выезжаюць заўтра па Юбілейных святынях Віцебшчыны.

 

Заўтра збіраемся ў касцёле ў 6.30. Адбудзецца малітва і арганізацыйныя аб’явы. Пасля малітвы выезд.

 

Для поўнага ўдзелу ў супольных малітва просьба ўзяць з сабою парафільныя спеўнікі і пасля іх трымаць пад рукой. Спатрэбіцца таксама і Ружанец.

 

Абавязкова трэбы мець з сабою пашпарты. Дзеці, якія не маюць пашпартоў, павінны мець з сабою пасведчанне аб нараджэнні. Гэтыя дакументы нам спатрэбяцца пры засяленні ў гасцініцы і пры заездзе ў прыгранічную зону з Латвіей.

 

Арганізаванае харчаванне будзе ў Віцебску ў панядзелак у 17.30 вячэра, у аўторак у 7.00 снеданне, у Браславе ў аўторак у 16.00 абед. На іншы час кожны павінен узяць харчаванне і ваду самастойна.

 

Наша пілігрымка па святых месцах, таму будзем памятаць пра сціплае адзенне, годнае гэтых месцаў. Прагноз надвор’я на гэтыя дні не зусім камфортны, але галоўнае, каб мы не забыліся ўзяць з сабою пазітыўны настрой і усмешкі.

 

Пілігрымы будуць прымаць удзел у Святой Імшы ў катэдральным касцёле Віцебска і каля цудоўнага абраза Маці Божай Валадаркі Азёр у Браславе. (інтэнцыі за жывых аб Божае благаславенне). У Росіцы, месцы благаславёных мучанікаў, адбудуцца выпамінкі і нешпары за памерлых. Пілігрымы свае інтэнцыі змогуць пераказаць на картках у Віцебску перад уваходам у катэдру, у Росіцы і Браславе перад уваходам у святыні. Жадаючыя могуць далучыць свае інтэнцыі, праз запіс просьбаў сёння ў сакрыстыі.

 

У Віцебску запланаваны доўгі вольны вечар для індывідуальнага знаёмства з гэтым горадам. У цэнтр Віцебска будзе магчымасць даехаць з гасцініцы на трамваі альбо тралейбусе. Варта яшчэ сёння пачытаць у інтэрнеце, куды можна з’ездзіць і што можна ўбачыць.

 

Нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана (20 красавіка 2025 г.)

Святая Імша ў панядзелак у актаве Пасхі будзе ў 12.00 і 18.00. Ад аўторка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу ў 10.00 Імша за памерлых. Другая нядзеля Вялікадня з’яўляецца Нядзеляй Божай Міласэрнасці. Расклад Святых Імшаў: 10.00, 12.00 і 18.00. Да гэтай урачыстасці падрыхтуемся праз Навэнну да Божай Міласэрнасці, якая будзе адбывацца ў буднія дні пасля кожнай Святой Імшы пры выстаўленным Найсвяцейшым Сакрамэнце.

Велікодныя ўрачыстасці адзначаюцца на працягу васьмі дзён, актаву. Гэта азначае, што кожны дзень будзе такім святочным як сёння.

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу 3 мая згодна з раскладам.

2025 Юбілейны год з’яўляецца годам пілігрымавання па вызначаных святынях, каб атрымаць асаблівыя Ласкі. Тых, хто наведвае Юбілейныя святыні, называюць ПІЛІГРЫМАМІ НАДЗЕІ. Нашая парафія далучаецца да гэтых пілігрымаў і вырушае ў далёкі шлях! 28-29 красавіка (панядзелак і аўторак (Радаўніца)) адбудзецца аўтобусная пілігрымка па Юбілейных святынях Віцебскай дыяцэзіі. Групы на два аўтобусы ўжо зфармаваныя, але яшчэ можам далучыць некалькі асобаў. Арганізацыйная інфармацыя будзе пададзена ў аб’явах у наступную нядзелю.

Але гэтай пілігрымкай мы не абмяжоўваемся! Ёсць магчымасць арганізаваць аўтобусную пілігрымку ў Рым, каб там, разам з мільёнамі пілігрымаў з усяго свету прайсці праз Юбілейную браму Ватыканскай базылікі святога Пятра. Шлях будзе праходзіць праз Кракаў, Вену, Падую, Рым, Фларэнцыю, Балонью, Будапешт. Запланаваны час пілігрымкі з 17 па 26 кастрычніка. Арганізатарам выступае Мінска –Магілёўская архідыяцэзія ў асобе кс. Юрыя Санько. Калі з нашай парафіі будзе жадаючых на цэлы аўтобус, альбо яго большасць, то адпраўленне і завяршэнне пілігрымкі будзе ў Вілейцы. Пры выхадзе з касцёла каля кніжнага кіоска ёсць інфармацыйныя карткі. Зацікаўленыя могуць іх узяць, пачытаць і абдумаць прапанову. Запісваць у пілігрымку распачнём з 1мая.

Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Таксама дзякуем за дапамогу ў зборы сродкаў на аднаўленне галоўнага алтара нашай святыні. Гэтыя ахвяраванні збіраем у сакрыстыі і запісваем у спецыяльную кнігу дабрадзеяў нашага касцёла. Дзякую тым хто прыклася да падрыхтоўкі святыні і за арганізацыю свята. Хацелася шчыра падзякваць парафіянам за належнае перажыванне Вялікага Посту, за ўдзел і правядзенне Крыжовых Дарог, штодзённы ўдзел у набажэнстве Вяночак да Божай Міласэрнасці і за ўсе добрыя пастановы і ўчынкі. Дзякую кс. Ігару, сакрыстыянам, міністрантам, хору “Angeli” за упрыгожванне пасхальнай літургіі. Дзякую ўсім вам, дарагія парафіяне і госці за вашую веру, малітву, адарацыі, за тое, што мы разам перажывалі таямніцы нашага збаўлення. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

 

6 нядзеля Вялікага посту - НЯДЗЕЛЯ ПАЛЬМОВАЯ (13 красавіка 2025 г.)

З сённяшняга дня распачынаецца Вялікі Тыдзень перад святам Пасхі. Апошнія тры дні перад Вялікаднем называюцца Пасхальным Трыдыумам. Набажэнствы ў гэтыя дні будуць у наступным парадку:

У Вялікі Панядзелак, у Вялікі Аўторак і Вялікую Сераду ў 10.00 і 18.00. Большасць з парафіянаў ужо паспавядалася ў часе рэкалекцый, але для тых хто патрабуе споведзі, магчымасць паяднацца з Богам будзе ў панядзелак, аўторак і сераду з 9.30 і 17.30.

Вялікі Чацвер

18.00 – Св. Імша Вячэры Панскай.

Вялікая Пятніца

дзень Мукі і Смерці Езуса. У гэты дзень нас абавязвае сціслы пост.

У 14.00 - Крыжовы Шлях

У 15.00 –Вяночак да Божай Міласэрнасці

З 15.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

18.00 – Літургія Мукі Панскай

Вялікая Субота

Гэта дзень ціхі і сціплы. Цела нашага Пана знаходзіцца ў магіле. Напрацягу дня ў касцёле адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту пры гробе Пана. Асвячэнне велікодных страваў: яйкі, хлеб, святочнае печыва, мяса і соль, адбудзецца ў 8.00, 9.00, 10.00, 11.00, 12.00, 13.00, 14.00, 15.00, 16.00, 17.00 і пасля заканчэння Пасхальнай вігіліі.

21.00 – Пасхальная вігілія.

У Вялікую Суботу прыносім з сабою ваду для асвячэння і свечкі для аднаўлення абяцанняў Хросту.

Нядзеля Змёртвыхпаўствння Пана

7.00 – Рэзурэкцыйная працэсія і ўрачыстая Велікодная Св. Імша (будзе цэлебравацца, як складковая за жывых, таму карткі з імёнамі належыць прынесці ў сакрыстыю). Святая Імша ў 12.00 і 18.00.

Панядзелак у актаве Пасхі

Св. Імша ў 12.00 і 18.00.

У панядзелак пасля Святой Імшы на 10.00 адбудзецца уборка касцёльнай тэрыторыі, а таксама устаноўка дэкарацый на пасхальны Трыдуум. Чакаем на дапамогу мужчын і жанчын.

28-29 красавіка адбудзецца аўтобусная пілігрымка па Юбілейных святынях Віцебскай дыяцэзіі. Зацікаўленыя павінны звярнуцца да Аляшкевіч Галіны, якая чакае за сталом пры бакавым выхадзе з касцёла. Просьба, каб запісаныя падцвердзілі свой удзел у пілігрымцы праз унясенне аплаты.

Вялікі дзякуй за вашыя малітвы, працу і ахвяры, якімі спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.


ВЯЛІКІ ТЫДЗЕНЬ

(13-20 красавіка 2025 г.)


ПАЛЬМОВАЯ НЯДЗЕЛЯ

Песні Жальбы ў 9.20

Святая Імша з працэсіяй вакол касцёла ў 10.00

Святая Імша ў 12.00

Песні Жальбы ў 13.00

Святая Імша ў 18.00

 

Вялікі Панядзелак

Споведзь з 9.30 і 17.30

Святая Імша ў 10.00

Святая Імша ў 18.00

 

Вялікі Аўторак

Споведзь з 9.30 і 17.30

Святая Імша ў 10.00

Святая Імша ў 18.00

 

Вялікая серада

Споведзь з 9.30 і 17.30

Святая Імша ў 10.00

Песні Жальбы ў 17.30

Святая Імша ў 18.00

 

СВЯТЫ ПАСХАЛЬНЫ ТРЫДУУМ

Вялікі Чацвер

Святая Імша Вячэры Панскай у 18.00

Вялікая Пятніца Мукі Панскай

(Абавязвае сціслы пост)

КРЫЖОВЫ ШЛЯХ У 14.00

ВЯНОЧАК ДА БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ Ў 15.00

АДАРАЦЫЯ НАЙСВЯЦЕЙШАГА САКРАМЭНТА З 15.00

Літургія Мукі Пана ў 18.00

 Вялікая Субота

Асвячэнне велікодных страваў:

8.00, 9.00, 10.00, 11.00, 12.00, 13.00, 14.00, 15.00, 16.00, 17.00

Пасхальная вігілія ў 21.00

 

НЯДЗЕЛЯ ЗМЁРТВЫХПАЎСТАННЯ ПАНА

 

Рэзурэкцыйная працэсія і Святая Імша ў 7.00

(інтэнцыя аб благаславенне Езуса Уваскрослага)

Святая Імша ў 12.00

Святая Імша ў 18.00

 

ПАНЯДЗЕЛАК У АКТАВЕ ВЯЛІКАДНЯ

Святая Імша ў 12.00

Святая Імша ў 18.00