background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Важнае

Важнае (254)

Жыццё парафіі
 

У нядзелю 25 лістапада ўрачыста адзначылі 15 год існавання нашага парафіяльнага хора «Angeli», а таксама прэзентавалі новы электронны арган.

У гэтым годзе ў дзень успаміну Св. Цэцыліі, апякункі касцёльнай музыкі і спеву, наш парафіяльны хор «Angeli» адзначае 15 год свайго існавання. З чаго ўсё пачыналася і як развіваўся хор на працягу гэтага часу, успамінае кіраўнік хора Анна Аўсейчык.

У Вялікі чацвер Касцёл распачынае Святы пасхальны трыдуум.

Пані Ядвіга Пастэрнак, якая ў часы пераследу мужна захоўвала і пераказвала іншым хрысціянскую веру, атрымала ліст ад Апостальскага Нунцыя ва Украіне Клаўдыё Гуджэроцці.

На перыяд Адвэнту аднаўляем рубрыку “Чытанне духоўнай літаратуры”. Запрашаем сярод мітусні працоўнага дня затрымацца на некалькі хвілінак, каб разам пачытаць духоўную літаратуру і паразважаць над прачытаным.  Абнаўленні будуць падавацца кожны аўторак і чацвер.

Воскресенье, 03 Декабрь 2017 21:33

І нядзеля Адвэнту ў нашай парафіі

Автор

У нядзелю 3 снежня распачаўся новы перыяд літургічнага году – Адвэнт, час радаснага чакання Езуса Хрыста. Гэты перыяд падзяляецца на дзве часткі: падчас першай мы разважаем і рыхтуемся да другога прыйсця Езуса Хрыста, другая часткагэта час непасрэднай падрыхтоўкі да свята Божага Нараджэння.

30 лістапада Касцёл успамінае святога Андрэя, апостала. Зазвычай гэты ўспамін прыпадае на апошнія дні перад распачаццем ціхага і сціплага перыяду Адвэнта. Згодна з традыцыяй гэта час забавы, які называецца “Андрэйкамі”.

Супольнасць нашага парафіяльнага хору была утворана ў 2003 годзе. Праз год хор афіцыйна абраў назву “Angeli”, каб на ўзор анёлаў праслаўляць Бога і служыць парафіяльнай супольнасці.

18 чэрвеня з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста адбылася Эўхарыстычная працэсія па вуліцах нашага горада.

6 чэрвеня ўвечары адбылася ўжо традыцыйная сустрэча на пачатак летняга адпачынку для дзяцей і моладзі парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Іллі.

Падчас рэкалекцый для дзяўчат, якія адбываліся ў нашай парафіі на пачатак летніх канікул, удзельнікі займаліся творчасцю і развівалі свае таленты.

Ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога дзяўчаты Вілейкі і Вілейскага дэканату разам разважалі над таямніцамі жыцця Марыі, Якая з’яўляецца прыкладам чыстасці, адкрытасці і святасці для кожнай дзяўчыны і жанчыны.

У суботу 3 чэрвеня дзяўчаты пры парафіі разважалі пра працавітасць як неад’емную рысу характару кожнай дзяўчыны.

З 2 па 4 чэрвеня ў нашай парафіі праходзілі рэкалекцыі для дзяўчат на пачатак летніх канікул.

У апошнюю нядзелю мая 27 дзяцей з нашай парафіі першы раз у сваім жыцці прынялі Езуса Хрыста ў Святой Камуніі.

Напрыканцы мая наш парафіяльны хор “Angeli” прыняў удзел у агульнабеларускай салезіянскай урачыстасці Марыі Успамогі Хрысціянаў і святкаванні юбiлею 25-годдзя манаскага жыцця бiскупа Аляксандра Яшэўскага SDB у Смаргоні.

20 мая падчас ранішняй Св. Імшы а 10 гадзіне 8 хлопцаў з нашай парафіі былі ўрачыста прынятыя ў міністранты.

У аўторак, 16 мая, адбылася вячэрняя Святая Імша, падчас якой вілейскія вернікі дзякавалі Найсвяцейшай Панне Марыі за час Яе асаблівых ласкаў.

Страница 1 из 12