Аб'явы (408)
14-18 звычайныя нядзелі (7, 14, 21, 28 ліпеня 2024 г.)
Святая Імша на наступных тыднях: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. Па нядзелях ў 10.00, 12.00 і 18.00.
У нядзелю, 21 ліпеня, у 19.00 на цэнтральнай плошчы горада, адбудзецца асвячэнне аўтамабіляў і малітва за вадзіцеляў з нагоды ўспаміну св. Крыштафа.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на рамонт касцёла, за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
13 звычайная нядзеля (30 чэрвеня 2024 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак у 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У сераду (з удзелам пілігрымаў) у 8.00. У пятніцу Імшы не будзе. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.
5 ліпеня распачнецца пілігрымка ў Будслаў. Цягніком пад’езжаем да Крывічоў, далей ідзём пешшу. Больш падрабязная інфармацыя будзе пададзена сёння пасля Святой Імшы на 10.00. Запісацца ў пілігрымку можна ў сакрыстыі.
Выезд у Будслаў аўтобусам адбудзецца ў пятніцу 5 ліпеня ў 16.30 і мікрааўтобусам у 22.00 з плошчы каля касцёла.
Праз Вілейку пройдуць дзве пілігрымкі з Маладзечна і Смаргоні. Вялікая просьба дапамагчы разабраць пілігрымаў на начлег вечарам 2 ліпеня пасля Святой Імшы на 18.00.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
12 звычайная нядзеля (23-29 чэрвеня 2024 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак ва ўрачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля ў 12.00 і 18.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У сераду і пятніцу ў 9.00. У суботу ва ўрачыстасць абавязковую святых Апосталаў Пятра і Паўла: у 10.00 (за памерлых), у 12.00 і 18.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.
Чэрвенская набажэнства адбываюцца пасля кожнай Святой Імшы.
Плануем у гэтым годзе аднадзённую пілігрымку ў Будслаў. 5 ліпеня цягніком пад’езжаем да Крывічоў, далей ідзём пешшу. Больш падрабязная інфармацыя будзе пададзена ў наступную нядзелю 30 чэрвеня пасля Святой Імшы на 10.00. Запісацца ў пілігрымку можна ў сакрыстыі.
Арганізоўваецца паездка ў Будслаў аўтобусам. Выезд у пятніцу 5 ліпеня ў 16.30 і вяртаемся ў Вілейку пасля Святой Імшы апоўначы.
Праз Вілейку пройдуць дзве пілігрымкі з Маладзечна і Смаргоні. Вялікая просьба дапамагчы разабраць пілігрымаў на начлег вечарам 2 ліпеня.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.



