Аб'явы (381)
27 звычайная нядзеля (6 кастрычніка 2024 г.)
Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы адбываюцца пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, у свята Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай, у 12.00 і 18.00. Ад аўторка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Урокі па рэлігіі адбываюцца па суботах, згодна з раскладам заняткаў.
У суботу 12 кастрычніка ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі ў Барунах адбудзецца ўрачыстая каранацыя цудадзейнага абраза Маці Божай Барунскай, якая ўжо больш за тры стагоддзі ўшаноўваецца пад тытулам Суцяшальніцы засмучаных. Пілігрымы з Вілейкі збіраюцца ў касцёле ў суботу ў 7.00. Пасля малітвы і благаславення адбудзецца падзел групы на чатыры аўтобусы. Першым прыпынкам будзе Смаргонь. Там мы наведаем старажытны касцёл св. Арханёла Міхала і даведаемся пра дзейнасць святароў Салез’янцаў і сясцёр Салез’янак. Далей мы наведаем Крэва. Гэта невялічкі касцёл, які знаходзіцца на маляўнічым узвышшы. У Крэве мы духоўна падрыхтуемся да ўрачыстасці ў Барунах. Адбудзецца супольная малітва і таксама будуць зачытаныя інтэнцыі, у якіх адправіцца Святая Імша каля цудоўнага абраза Найсвяцейшай Панны Марыі Барунскай. Інтэнцыі можна будзе пераказаць у касцёле ў Крэве, а той хто не зможа паехаць, то тут у Вілейцы на працягу ўсяго гэтага тыдня. Інтэнцыі могуць быць і за жывых, аб апеку Найсвяцейшай Панны Марыі Барунскай, і за памерлых. З Крэва ўжо пераезжаем у Баруны і там прымаем удзел ва ўрачыстасці. На адваротным шляху наведаем: Гальшаны - Ашмяны – Жупраны – Солы. Вяртаемся каля 19.00.
У Баруны плануецца прыезд агромнай колькасці пілігрымаў. Таму трэба разлічваць, што ў касцёле будзе даволі цесна і магчыма, што нейкая частка пілігрымаў застанецца на вуліцы. Варта абдумаць вопратку і на дождж, і на цеплыню (у святыні напэўна будзе горача). Таксама бяром з сабою харчаванне і ваду на ўвесь дзень.
Інтэнцыя для Брацтва Жывога Ружанца на месяц кастрычнік: молімся за Ганаровага Мітрапаліта Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з нагоды 35-ці годдзя біскупскага пасвячэння.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на рамонт алтара, на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Дзякую за зробленую вялікаю працу перад фэстам нашай парафіі. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
26 звычайная нядзеля (29 верасня 2024 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак ў 9.00. У месяцы кастрычніку Святая Імша ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы будуць адбывацца пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.
У сераду ўспамін св. Анёлаў Ахоўнікаў. Традыцыйна ў гэты дзень молімся за дзяцей і іх благаслаўляем. Святая Імша за дзяцей адбудзецца ў 18.00. На прыканцы літургіі ўсе прысутныя дзеці атрымаюць благаслаўленне.
Заняткі па рэлігіі распачнуцца 5 кастрычніка.
У суботу 12 кастрычніка ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі ў Барунах (Ашмянскі дэканат) адбудзецца ўрачыстая каранацыя цудадзейнага абраза Маці Божай Барунскай, якая ўжо больш за тры стагоддзі ўшаноўваецца пад тытулам Суцяшальніцы засмучаных. Плануем арганізаваць паездку на гэтую гістарычную ўрачыстасць. Адначасова наведаем іншыя прыгожыя касцёлы Смаргонскага, Астравецкага і Ашмянскага дэканатаў. Уступна плануем выехаць 12 кастрычніка ў 7.00. Наведаем па дарозе ў Баруны: Смаргонь – Крэва – Гальшаны. На адваротным шляху: Ашмяны – Жупраны – Солы. Вяртаемся каля 19.00. Кошт паездкі ўступна каля 30 р. Запісваемся каля кніжнага кіоска.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на рамонт алтара, на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Дзякую за зробленую вялікаю працу перад фэстам нашай парафіі. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
Расклад катэхез
2024-2025 г.
Субота
12.00– Катэхеза для самых маленькіх (з 4 – 7 год)
13.00 – Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(першы год навучання, з 8 год)
14.00 – Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(другі год навучання і падлеткі з 13 год)
15.00– Катэхеза пасля Першай Святой Камуніі (1 год)
16.00 – Катэхеза пасля Першай Святой Камуніі (2 і 3 год)
16.00 - Падрыхтоўка да Канфірмацыі (Бежмавання)
(моладзь з 13 год, якая была ў Першай Св. Камуніі)
17.00 – Катэхеза для моладзі
(старэйшыя класы і студэнты)
Нядзеля
8.00 – Легіон Марыі
10.00, 12.00 і 18.00 – Святая Імша.
11.00 - хор для дзяцей і школьнай моладзі
19.00 – хор для студэнцкай моладзі і для дарослых
25 звычайная нядзеля (22 верасня 2024 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Заняткі па рэлігіі распачнуцца 5 кастрычніка. Дакладны расклад заняткаў будзе пададзены ў наступную нядзелю.