Аб'явы (408)
Малітоўнік для сем"яў
У нашым кіёску з’явіўся малітоўнік для сем'яў. У ім сабраны найважнейшыя малітвы, якімі мы можам маліцца адзін за аднаго да Пана Бога. Малітоўнік будзе карысным для ўсіх, хто жадае штодзённа прасіць аб Божым благаслаўленні для сваёй сям’і. У ім змешчаны малітвы да Крыві Хрыста аб абароне сям'і, аб благаслаўленні сям’і, аб здароўі для сям'і, а таксама: малітвы за родных і блізкіх: за мужа, за жонку,за бацькоў, за дзяцей , за ўнукаў, за свякроў (цешчу), за дачку і зяця, за сына і нявестку, за дзяцей-школьнікаў, за дзіця падчас экзаменаў, за дзіця ў пераходным узросце, за дзіця, якое адпраўляецца ў падарожжа, малітва маці ў благаслаўленым стане, аб дапамозе ў выбары жыццёвага шляху, малітва дзяўчыны аб сужанстве, хлопца аб сужанстве; малітвы ў сямейных цяжкасцях: за хворае дзіця, аб ласцы бацькоўства, аб навяртанні, аб збаўленні для мужа і дзяцей, аб дапамозе ў пошуках працы, аб паляпшэнні адносінаў у сям'і, аб вызваленні ад залежнасці, малітва ў сямейным крызісе; малітвы за памерлых: бацькоў, мужа (жону), малітва пасля смерці дзіцяці, пасля страты ненароджанага дзіцяці.
5 звычайная нядзеля (8 лютага 2026 г.)
На гэтым тыдні: Святая Імша ў панядзелак, аўторак, чацвер, пятніцу і суботу (за памерлых) у 10.00. У наступную нядзелю Святая Імша ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.
У сераду, 11 лютага, адзначаецца ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрд, і гэты дзень з’яўляецца Сусветным Днём хворых. Святая Імша ў 12.00 і 18.00 будзе ахвяравана аб Божае благаславенне і дар здароўя. Інтэнцыі можна з сённяшняга дня пераказваць у сакрыстыю. Падчас кожнай Святой Імшы будзе ўдзелены Сакрамэнт Намашчэння хворых. Гэты Сакрамэнт можа прыняць кожны, хто патрабуе здароўя душы альбо цела і будзе адпаведна падрыхтаваны. Перад прыняццем гэтага Сакрамэнта належыць пабыць у Споведзі. Таму з 11.00 і 17.00 адбудзецца выставенне Найсвяцейшага Сакрамэнту і ў гэтым часе будзе магчымасць прыступіць да Споведзі.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу.
Рэпетыцыя хора для дзяцей і моладзі пасля Святой Імшы ў 10.00 у парафіяльным доме, для дарослых пасля Святой Імшы ў 18.00.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Дзякую за ўборку касцёла і за чыстку снега на касцёльнай тэрыторыі.
4 звычайная нядзеля (1 лютага 2026 г.)
У ПАНЯДЗЕЛАК, 2 лютага, Свята Ахвяравання Пана, альбо Маці Божай Грамнічнай. Святая Імша ў 12.00 і ў 18.00. У часе гэтага свята мы будзем успамінаць той дзень, калі Марыя і Святы Юзаф ахвяравалі Дзіцятка Езус Пану Богу ў Святыні Ерузалемскай. Паводле трыдыцыі падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне грамнічных свечак і працэсія па касцёлу з асвечанымі свечкамі. Просьба забяспечыць свечкі, каб воск не капаў на падлогу касцёла. Грамнічныя свечкі захоўваюцца ў хрысціянскіх дамах, запальваюцца ў часе малітвы, калі існуе небяспека, хвароба, жыццёвыя цяжкасці. Таксама, згодна са шляхетнай традыцыяй, запаленую свечку падаём у руку чалавека, які памірае. Ахвяраванні за свечкі, якія мы набываем у касцёле, выкарыстоўваюцца для ўтрымання святыні, Божага Дому.
У АЎТОРАК, 3 лютага, успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. У гэты дзень адбудзецца асвячэнне свечак і блаславенне імі ў гонар святога Блажэя, які з’яўляецца заступнікам у Бога для тых, хто мае хваробы горла.
У СЕРАДУ Святая Імша ў 10.00.
У ЧАЦВЕР, 5 лютага, успамін св. Агаты, панны і мучаніцы. Святая Імша у 12.00 і 18.00. Хрысціянская традыцыя перадала нам веру ў тое, што св. Агата з’яўляецца асаблівай заступніцай перад Богам пры небяспецы пажару. У гэтым дні падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне хлеба, вады і солі, каб заступніцтва святой Агаты ахоўвала нас ад розных небяспекаў, а асабліва ад бедства агню.
У ПЕРШУЮ ПЯТНІЦУ МЕСЯЦА Святая Імша ў 10.00 і 18.00.
У СУБОТУ Святая Імша за памерлых, у 10.00
У НАСТУПНУЮ НЯДЗЕЛЮ Святая Імша ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу.
Рэпетыцыя хора для дзяцей і моладзі пасля Святой Імшы ў 10.00 у парафіяльным доме, для дарослых пасля Святой Імшы ў 18.00.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Дзякую ўсім, хто дапамог разабраць калядныя дэкарацыі і стаенкі, тым хто прыбіраў у святыні. Дзякую за арганізацыю вывазу елак і смецця. Дзякую за ўборку снега на касцёльнай тэрыторыі.



