background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Чытанне духоўнай літаратуры

Чытанне духоўнай літаратуры (66)

Пачынаем чытаць духоўную літаратуру разам!

Вось і прамінулі цудоўныя зімовыя святы, забылася перадсвяточная мітусня, раз’ехаліся госці… засталіся толькі цёплыя ўспаміны і доўгія зімовыя вечары.

Напэўна, раней нашы продкі інакш адчувалі і перажывалі працягласць гэтых вечароў… А мы ж сёння не адчуваем час, сустракаем новы дзень і развітваем стары ў віхуры розных падзей і клопатаў, не знаходзячы часу на ціхую хвілінку. Такое жыццё сучасных людзей можна акрэсліць жыццём хворым на недахоп часу.

У сувязі з гэтай хваробай “недахопу часу” ў забыццё адыходзіць шмат цудоўных рэчаў… і адной з іх з’яўляецца кніга. Далёка не кожнаму стомленаму штодзённымі клопатамі хапае на яе часу. А чалавек патрабуе духоўнага і інтэлектуальнага развіцця… Таксама і хрысціянін патрабуе паглыблення сваіх ведаў і праз гэта ўзмацнення сваёй веры. І добрым дадаткам да самага галоўнага – Св. Імшы і штодзённай малітвы, з’яўляецца духоўная літаратура. Існуе шмат розных і добрых кніг, з дапамогай якіх можна адшукаць адказы на хвалюючыя пытанні і паглыбіць свае веды. Не кожны з нас мае ў сябе дома вялікую бібліятэку і не заўсёды, як гэта кажуць у народзе, “даходзяць рукі”, каб сесці і што-небудзь пачытаць. Затое камп’ютар заўсёды ўключаны…

Таму адміністрацыя нашага сайта прапануе вашай увазе новую рубрыку “Чытанне духоўнай літаратуры”. Кожны аўторак і чацвер на нашым сайце будуць з’яўляцца новыя ўрыўкі з розных рэлігійных кніг, і гэтыя ўрыўкі будуць прысвечаны разнастайным тэмам.

Спадзяёмся, што гэта справа будзе на хвалу Бога і таксама на карысць нашых чытачоў! J

 

На перыяд Адвэнту аднаўляем рубрыку “Чытанне духоўнай літаратуры”. Запрашаем сярод мітусні працоўнага дня затрымацца на некалькі хвілінак, каб разам пачытаць духоўную літаратуру і паразважаць над прачытаным.  Абнаўленні будуць падавацца кожны аўторак і чацвер.

Малітва, пост і міласціна – гэта тры асноўныя практыкі падчас Вялікага посту. У якасці духоўнага чытання прапануем урывак з кнігі Славаміра Бэлі “На руках у Марыі” на тэму малітвы. 

У якасці чытання духоўнай літаратуры прапануем урыўкі з кнігі, якую складаюць думкі святой Маці Тэрэзы з Калькуты. Выбраны фрагмент прадстаўляе думкі святой на тэму нашага граху і Божага прабачэння.

На гэты раз у якасці духоўнага чытання прапануем урывак з кнігі для дзяцей і дарослых кс. Яна Твардоўскага, вядомага польскага святара і паэта, які вучыць радавацца кожнаму дню і бачыць цуды ў звычайных рэчах.

З кожным днём мы набліжаемся да таямніцы Бэтлеемскай стайні, каб разам з пастушкамі знайсці Дзіцятка Езус і прадставіць Яму свае падзякі, просьбы і клопаты. У якасці духоўнага чытання прапануем прыпавесць Бруна Ферэра, італьянскага святара і салезіяніна, які вядомы сваімі публіцыстычнымі працамі і знакамітай серыяй кніг “Кароткія гісторыі для душы”.

Калі надыходзіць свята Нараджэння Пана, мне падабаецца сузіраць выявы Дзіцяткі Езуса. Гэтыя фігуркі, паказваючы нам Пана, які прынізіў сябе, нагадваюць мне, што Бог кліча нас, што Усемагутны пажадаў стаць безабаронным, што Ён пажадаў быць залежным ад людзей. З бэтлеемскай калыскі Хрыстус кажа мне і табе, што мы Яму патрэбныя, Ён вымагае ад нас весці хрысціянскае жыццё без кампрамісаў, поўнае адданасці, працы, радасці.

Натуральным чынам, спантанна ўзнікае ў нас жаданне падтрымліваць адносіны з Маці Божай, якая з’яўляецца таксама і нашай Маці. Падтрымліваць з Ёю адносіны так, як з жывым чалавекам, бо смерць не атрымала над Ёю перамогу – целам і душою Марыя прабывае з Богам Айцом, са сваім Сынам, з Духам Святым.

У якасці чытання духоўнай літаратуры прапануем урыўкі з кнігі святога Хосэмарыя Эскрывы «Хрыстус праходзіць побач».  Святы Хосэмарыя Эскрыва — аўтар шматлікіх духоўных твораў, заснавальнік “Opus Dei” (Справа Божая), мэта якога дапамагаць вернікам знайсці святасць у штодзённым жыцці: у працы, сям’і, паўсядзённых занятках, прафесійнай дзейнасці.

Покидать дом в ночь пасхальной трапезы не полагалось, но Иисус нарушил это правило, вероятно заботясь об учениках. В горнице их легко могли взять вместе с Ним. Не исключено, что Иуда сначала удостоверился, что дом опустел, и лишь потом повел стражу в глухой сад за Кедроном, где Учитель часто уединялся с Двенадцатью.

Прагнем перажыць Пасхальны Трудуум у малітве і разважаннях над апошнімі падзеямі і гадзінамі зямнога жыцця Езуса Хрыста. Прапануем пачытаць фрагменты з кнігі А.Меня “Сын Чалавечы”, якія набліжаюць нам тыя падзеі і дапамагаюць лепш іх зразумець.

Страница 1 из 5