background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Аб'явы

Аб'явы (381)

1 нядзеля Вялікага посту (18 лютага 2024 г.)

На гэтым тыдні Святая Імша: Ад панядзелка да чацверга ў 10.00 і 18.00.

У пятніцу Святая Імша ў 10.00 і вечарам у 17.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта, у 18.00 – Крыжовы Шлях. Пятніца – гэта дзень мукі і смерці Пана Езуса. Прыложым намаганні, каб сабрацца разам і перажыць набажэнства Крыжовай Дарогі.

У суботу Святая Імша ў 10.00 (за памерлых).

У наступную нядзелю: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы і ў 18.00 – Святая Імша.

У гэтым годзе прыложым намаганні, каб аднавіць трыдыцыю ўдзелу ў Крыжовай Дарозе ўсёй парафіі. З Божай дапамогаю ў Адвэнце мы аднавілі шматлікі ўдзел парафіян у Раратах, цяпер прыйшоў час прыпомніць каштоўнасць набажэнства Крыжовай Дарогі ў Вялікім Посце. На Крыжовы Шлях у пятніцу запрашаем як дарослых, так дзяцей і моладзь. Тыя дзеці, якія не змогуць быць вечарам па прычыне заняткаў у школе, то запрашаем прыйсці на Святую Імшу раніцай у 10.00. Каб дзецям было цікавей кантраляваць свой удзел у Крыжовай Дарозе, то па пятніцах і нядзелях ім будуць раздавацца наклейкі для пабудовы Галготы, гары на якой памёр Езус Хрыстус.

У часе Вялікага посту належыць зрабіць пастановы, якія дапамогуць нам удасканаліць духоўнае жыццё і ўзбагацяць перажыванне Вялікага Посту. Абавязковым у Вялікім Посце з’яўляецца не ўдзел у вяселлях і гучных забавах, устрыманне ад мясных страваў па пятніцах і ў Папяльцовую Сераду. Але да гэтага мінімума належыць дабавіць свой пост, які дапаможа ў барацьбе з дрэннымі схільнасцямі, а добрае памножыць. Варта звярнуць увагу на нашую асабістую малітву, на часцейшае наведванне касцёла і на ўдзел у Вялікапостных набажэнствах. Перад Святой Імшой кожны дзень будуць правадзіцца набажэнствы Крыжовай Дарогі, раніцай з 9.00 і вечарам з 17.20. Кожны дзень у 15.00 будзе адбывацца набажэнства Вяночак да Божай Міласэрнасці.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

6 звычайная нядзеля (11 лютага 2024 г.)

На гэтым тыдні: Святая Імша ў панядзелак і аўторак у 10.00. У Папяльцовую сераду распачынаем Вялікі Пост, які з’яўляецца падрыхтоўкай да святкавання Вялікадня.

У папяльцовую сераду набажэнствы адбудуцца: у 11.00 - Крыжовы Шлях, у 12.00 - Святая Імша, у 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці, у 17.30 - Песні Жальбы, у 18.00 - Святая Імша. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца абрад пасыпанне галоў попелам, як знак пакаяння і гатоўнасці змяніць сваё жыццё. Таксама ў гэты дзень нас абавязвае сціслы пост. Сціслы пост азначае, што на працягу дня можна паесці посную ежу раз да сыта і два разы лёгка.

У часе Вялікага посту належыць зрабіць пастановы, якія дапамогуць нам удасканаліць духоўнае жыццё і ўзбагацяць перажыванне Вялікага Посту. Абавязковым у Вялікім Посце з’яўляецца не ўдзел у вяселлях і гучных забавах, устрыманне ад мясных страваў па пятніцах і ў Папяльцовую Сераду. Але да гэтага мінімума належыць дабавіць свой пост, які дапаможа ў барацьбе з дрэннымі схільнасцямі, а дабрае памножыць. Варта звярнуць увагу на нашую асабістую малітву, на часцейшае наведванне касцёла і на ўдзел у Вялікапостных набажэнствах. Перад Святой Імшой кожны дзень будуць правадзіцца набажэнствы Крыжовай Дарогі, раніцай з 9.00 і вечарам з 17.20. Кожны дзень у Вялікім посце ў 15.00 будзе адбывацца набажэнства Вяночак да Божай Міласэрнасці.

У чацвер Святая Імша ў 18.00.

У пятніцу Святая Імша ў 10.00 і вечарам у 17.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта, у 18.00 – Крыжовы Шлях. Пятніца – гэта дзень мукі і смерці Пана Езуса, таму ў Вялікім Посце гэты дзень мае асаблівы характар. Прыложым намаганні, каб сабрацца ўсім разам і прайсці слядамі Езуса Хрыста да Галготы, да месца нашага збаўлення.

У суботу Святая Імша ў 10.00 (за памерлых).

У наступную нядзелю: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы і ў 18.00 – Святая Імша.

У гэтым годзе прыложым намаганні, каб аднавіць трыдыцыю ўдзелу ў Крыжовай Дарозе ўсёй парафіі. З Божай дапамогаю ў Адвэнце мы аднавілі шматлікі ўдзел парафіян у Раратах, цяпер прыйшоў час прыпомніць каштоўнасць набажэнства Крыжовай Дарогі ў Вялікім Посце. На Крыжовы Шлях у пятніцу запрашаем як дарослых, так дзяцей і моладзь. Тыя дзеці, якія не змогуць быць вечарам па прычыне заняткаў у школе, то запрашаем прыйсці на Святую Імшу раніцай у 10.00. Каб дзецям было цікавей кантраляваць свой удзел у Крыжовай Дарозе, то па пятніцах і нядзелях ім будуць раздавацца наклейкі для пабудовы Галготы, гары на якой памёр Езус Хрыстус.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу.

У кіёсках новы часопіс ДЫЯЛОГ

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

5 звычайная нядзеля (4 лютага 2024 г.)

Заўтра, 5 лютага, успамін св. Агаты, панны і мучаніцы. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Хрысціянская традыцыя перадала нам веру ў тое, што св. Агата з’яўляецца асаблівай заступніцай перад Богам пры небяспецы пажару. У гэтым дні падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне хлеба, вады і солі, каб заступніцтва святой Агаты ахоўвала нас ад розных небяспекаў, а асабліва ад бедства агню.

Святая Імша ад панядзелка да пятніцы ў 10.00. У суботу, Святая Імша за памерлых, у 10.00.

У наступную нядзелю Святая Імша ў 10.00, 12.00 і ў 18.00. Таксама ў нядзелю, 11 лютага, адзначаецца ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда, і гэты дзень з’яўляецца Сусветным Днём хворых. Святая Імша ў 10.00 - будзе цэлебравацца аб Божае благаславенне і дар здароўя. Падчас Святой Імшы на 12.00 будзе ўдзелены Сакрамэнт Намашчэння хворых. Гэты Сакрамэнт можа прыняць кожны, хто патрабуе здароўе душы альбо цела, і будзе адпаведна падрыхтаваны. Перад прыняццем гэтага Сакрамэнта належыць пабыць у Споведзі.

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу.

Рэпетыцыя хора для дзяцей і моладзі пасля Святой Імшы ў 10.00, у парафіяльным доме, для дарослых пасля Святой Імшы ў 18.00.

Той, хто не змог быць у касцёле 2 лютага можа набыць Грамнічныя свечкі.

Некаторыя выказвалі жаданне, каб набыць Абразы Найсвяцейшага Сэрца Езуса для сваіх родных, якія пражываюць у іншых месцах. Абразы можна набыць у нашых кіосках разам з Малітвай прысвячэння сям’і Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса Хрыста.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.