
Аб'явы (381)
19 звычайная нядзеля (11 жніўня 2024 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак у 18.00. У чацвер, ва ўрачыстасць абавязковую Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, у 12.00 і 18.00. Пад час кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне садавіны і гародніны. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
31 жніўня, у суботу, запрашаем дзяцей, моладзь, дарослых, малітоўныя групы, міністрантаў, хор, школьнікаў і студэнтаў паехаць у Будслаў, каб маліцца каля абраза Маці Божай і прасіць Бога аб благаславенне праз Яе заступніцтва на новы навучальны год. Выезд з Вілейкі цягніком у 8.55. Набываем самастойна білет да станцыі Будслаў. Вяртаемся ў Вілейку вечарам.
1 верасня, у нядзелю, у 10.00 распачнём новы школьны навучальны год з асвячэннем школьных прынадлежнасцяў і індывідуальным благаславеннем. Запрашаем школьнікаў з бацькамі, студэнтаў, а таксама настаўнікаў і выхаваўцаў.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
14-18 звычайныя нядзелі (7, 14, 21, 28 ліпеня 2024 г.)
Святая Імша на наступных тыднях: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. Па нядзелях ў 10.00, 12.00 і 18.00.
У нядзелю, 21 ліпеня, у 19.00 на цэнтральнай плошчы горада, адбудзецца асвячэнне аўтамабіляў і малітва за вадзіцеляў з нагоды ўспаміну св. Крыштафа.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на рамонт касцёла, за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
13 звычайная нядзеля (30 чэрвеня 2024 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак у 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У сераду (з удзелам пілігрымаў) у 8.00. У пятніцу Імшы не будзе. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.
5 ліпеня распачнецца пілігрымка ў Будслаў. Цягніком пад’езжаем да Крывічоў, далей ідзём пешшу. Больш падрабязная інфармацыя будзе пададзена сёння пасля Святой Імшы на 10.00. Запісацца ў пілігрымку можна ў сакрыстыі.
Выезд у Будслаў аўтобусам адбудзецца ў пятніцу 5 ліпеня ў 16.30 і мікрааўтобусам у 22.00 з плошчы каля касцёла.
Праз Вілейку пройдуць дзве пілігрымкі з Маладзечна і Смаргоні. Вялікая просьба дапамагчы разабраць пілігрымаў на начлег вечарам 2 ліпеня пасля Святой Імшы на 18.00.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.