Аб'явы (408)
Нядзеля Спаслання Духа Святога (19 мая 2024 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні:
У панядзелак, свята Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла, другі дзень урачыстасці Спаслання Духа Святога, у 12.00 і 18.00. У аўторак, сераду, чацвер і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00.
У наступную нядзелю адзначым урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы. Святая Імша: у 10.00, 12.00 і 18.00.
У пятніцу 24 мая ў 19.00 адбудзецца генеральная рэпетыцыя ўрачыстасці Першай Святой Камуніі і Першая Споведзь.
У наступную нядзелю падчас Святой Імшы на 10.00 адбудзецца ўрачыстасць Першай Святой Камуніі.
1 чэрвеня, у першую суботу месяца і сусветны Дзень Дзіцяці, у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе збяруцца дзеці, якія сёлета ўпершыню прымуць Першую Святую Камунію, а таксама усе жадаючыя дзеці з бацькамі. Першакамунійныя дзеці з нашай парафіі едуць арганізавана на аўтамабілях сваіх бацькоў. Бацькі іншых дзецей, калі ёсць такая магчымасць, могуць таксама паехаць самастойна. Просьба, у каго няма магчымасці дабрацца самастойна, запісацца ў сакрыстыі і мы дапаможам даехаць у Будслаў. Сустракаемся ў Будславе каля ўваходу ў касцёл у 10.30.
2 чэрвеня у 10.00 Святая Імша і пасля працэсія Божага Цела. Гэта працэсія з’яўляецца публічнай малітвай аб благаславенне нашага горада, месцаў нашага пражывання, працы, вучобы і адпачынку. Запрашаем прыняць удзел у працэсіі ўсю парафію.
Інтранізацыя прысвячэння Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса будзе праведзена ва ўсіх парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі 7 чэрвеня 2024 года ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса. У нашай парафіі падчас душпастырскай візітацыі адбылася інтранізацыя Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў сем’ях. Гэта азначае, што кожная сям’я атрымала абраз і разам са святаром прысвяціла сябе і свой дом Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса Хрыста.
7 чэрвеня ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў 12.00 і ў 18.00 адбудзецца ўрачыстае прысвячэнне нашай парафіі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса Хрыста. Запрашаем прыняць удзел у гэтай гістарычнай падзеі. Пастараемся падрыхтавацца да гэтага дня праз асабістую малітву і сакрамэнт споведзі.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
7 Велікодная нядзеля (12 мая 2024 г.)
Святая Імша ў панядзелак у 9.00, у аўторак (дзень малітвы за памерлых у велікодным часе) у 10.00 (Імша за памерлых), у сераду, чацвер і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю, нядзелю СПАСЛАННЯ ДУХА СВЯТОГА, у 10.00, 12.00 і 18.00.
Маёвыя набажэнствы з навэннай да Духа Святога ў працоўныя дні адбываюцца пасля Святой Імшы на 9.00 і 18.00. У дні вольныя ад працы толькі раніцай.
Заўтра выезд у пілігрымку па святых месцах Брэстчыны ў 5.30. Збіраемся ў касцёле на малітву і арганізацыйныя аб’явы. Пасля малітвы выезд. Для поўнага ўдзелу ў супольных малітва просьба ўзяць з сабою парафільныя спеўнікі і пасля іх трымаць пад рукой. Прыпамінаем, што для наведвання сабора і манастыра ў Жыровічах, каб ушанаваць праваслаўныя традыцыя, жанчынам будуць неабходныя хустачкі (платкі) і спадніцы. Наша пілігрымка па святых месцах, таму наогул будзем памятаць пра сціплае адзенне, годнае гэтых месцаў. Прагноз надвор’я на гэтыя дні вельмі камфортны, але галоўнае, каб мы не забыліся ўзяць з сабою пазітыўны настрой і усмешкі.
Пілігрымы будуць прымаць удзел у Святой Імшы каля цудоўных абразоў у Брэсце і Лагішыне (інтэнцыі за жывых аб Божае благаславенне). У катэдральным касцёле ў Пінску адбудзецца святая Імша за памерлых. Жадаючыя могуць далучыць свае інтэнцыі, праз запіс у сакрыстыі.
У наступную нядзелю у 10.00 хлопцы, якія на працягу года былі кандыдатымі, урачыста будуць прынятыя ў міністранты. Але іх яшчэ чакае экзамен і рэпетыцыя свята ў суботу ў 18.00.
У суботу ў 19.00 адбудзецца першая рэпетыцыя перад урачыстасцю Першай Святой Камуніі
У кіёсках новы часопіс Ave Maria
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
6 Велікодная нядзеля (5 мая 2024 г.)
Святая Імша ў панядзелак, аўторак, сераду і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У чацвер, ва ўрачыстасць абавязковую Унебаўшэсця Езуса Хрыста, у 12.00 і 18.00. Ва ўрачыстасць абавязковую маем абавязак удзелу ў Святой Імшы і ўстрымання ад працы, якую можам перанесці на іншы дзень. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Май прысвечаны асобе Найсвяцейшай Панне Марыі. У маі кожны дзень пасля Святой Імшы адбываюцца маёвыя набажэнствы, калі молімся Літанію да Божай Маці пры выстаўленным Найсвяцейшым Сакрамэнце. Шчыра запрашаем кожны дзень збірацца разам, каб, як Божая сям’я, ушаноўваць Божую Маці і прасіць яе заступніцтва ў Бога.
Маёвыя набажэнствы ў працоўныя дні будуць адбывацца пасля Святой Імшы на 9.00 і 18.00. У дні вольныя ад працы толькі раніцай.
Сёння, пасля Святой Імшы на 10.00, адбудзецца арганізацыйнае спатканне з пілігрымамі, якія наведаюць святыя месцы Брэстчыны 13 і 14 мая.
У кіёсках новы часопіс Дыялог
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.



