Год Веры 2012-2013 (4)
У гэты год, прысвечаны Веры, папа Францішак як той, хто закліканы ўмацоўваць сваіх братоў у веры, скіраваў да нас сваю першую Энцыкліку "Lumen fidei", што азначае "Святло веры".
Распараджэнне адносна пастырскай праграмы Года веры ў нашай архідыяцэзіі
Автор Адмін
Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры!
Абвешчаны Святым Айцом Бэнэдыктам XVI Год веры павінен знайсці сваё практычнае месца ў пастырскай дзейнасці. Зыходзячы з Ноты Кангрэгацыі Веравучэння ад 6 студзеня 2012 г., падрыхтаванай Апостальскай Сталіцай праграмы, Пастырскага паслання Біскупаў Беларусі і падрыхтоўкі да святкавання юбілею 400-годдзя прыбыцця цудоўнага абраза Божай Маці ў Будслаў, а таксама заклікаючы ўсіх вас актыўна ўключыцца ў праграму адраджэння веры, гэтым распараджэннем зацвярджаю наступныя асноўныя яе пункты ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі на Год веры.
Катэхізіс plus — MP3-канферэнцыі для паглыблення веры
11 кастрычніка 2012 г. у Каталіцкім Касцёле распачаўся Год веры. Адной з яго асноўных ідэй з’яўляецца паглыбленне веры праз вывучэнне Катэхізіса. З гэтай нагоды сайт catholic.by прапануе вашай увазе спец-праект — MP3-канферэнцыі з тлумачэннем Катэхізісу.
Канферэнцыі будуць выходзіць два разы на тыдзень па панядзелках і чацвяргах.
Пытанні адносна асноўных прынцыпаў веравучэння Касцёла можна дасылаць на паштовую скрыню Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. .
Лагатып Года Веры, падрыхтаваны Апостальскай Сталіцай, змяшчае ў сабе наступныя элементы, якія ўказваюць на галоўныя тэматычныя акцэнты, якія трэба вылучыць падчас Года Веры: