background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

Артыкулы

Разважанні, артыкулы аб хрысціянстве

13-14 мая нашы парафіяне здзейснілі пілігрымку па святых месцах, якую ўзначаліў ксёндз пробашч.

Пілігрымка распачалася супольнай малітвай ў касцёле. Першым прыпынкам былі Жыровічы-месца дзіўнай гісторыі і духоўнай сілы, мясціна, дзе ўжо многія стагоддзі захоўваецца легендарная святыня – Жыровіцкі абраз Божай Маці.

 Затым шлях пралягаў да іншага цудатворнага каранаванага абраза - Маці Божай Берасцейскай. У касцёле Ўзвышэння Святога Крыжа ў Брэсце адбылася святая Імша, падчас якой пілігрымы маліліся праз заступніцтва  Божай Маці.

Пра гісторыю касцёла і паходжанне абраза пілігрымам распавёў ксёндз Вячэслаў Пялінак. Крыху вольнага часу было прысвечана знаёмству з горадам Брэстам, які пакінуў вельмі добрае ўражанне сваім добраўпарадкаваннем, цікавымі малымі архітэктурнымі формамі.

Далей шлях пралягаў у Іванава (былы Янаў-Палескі), дзе ў мясцовым касцёле вернікі пачулі ад ксяндза  Паўла Кручэка  падрабязную інфармацыю пра падзеі 16 мая 1657 года, калі ў Янаве быў  закатаваны казакамі Святы Андрэй Баболя  (за адмову пераходзіць у праваслаўе.)

Завяршыўся першы дзень пілігрымкі ў Пінску. Ветліва сустрэў пілігрымаў канцлер Курыі Пінскай дыяцэзіі, ксёндз Андрэй Рылка. Пінская семінарыя падрыхтавала пілігрымам смачную вячэру і камфортны начлег.

Раніцай 14 мая ў Пінскім катэдральным касцёле адбылася Святая Імша. Прагучалі інтэнцыі і малітвы за памерлых родных і блізкіх, парафіян, святароў. У крыпце катэдры пілігрымы запалілі знічы ля магілы кардынала Казіміра Свёнтака і памаліліся аб вечным супакоі для яго душы. Многія пілігрымы таксама памаліліся ў сваіх асабістых інтэнцыях ля труны Слугі Божага Зыгмунта Лазінскага.

Пасля снедання была магчымасць азнаёміцца ​​з Пінскам. Семінарыя размешчана ў найпрыгажэйшым месцы, на беразе р. Піны. Увесь архітэктурны ансамбль, катэдра пакінулі незгладжальныя ўражанні.

 Далей пілігрымаў чакала яшчэ адна святыня- Санктуарый Маці Божай Лагішынскай— Каралевы Палесся – цудатворны абраз якой, каранаваны Папскімі каронамі,  знаходзіцца ў галоным алтары касцёла Св.Пятра і Паўла ў Лагішыне. Перад  цудатворным абразом пілігрымы маліліся аб умацаванні веры, аб духоўным і фізічным здароўі, аб дабрабыце сваіх сем'яў.  Ксёндз пробашч  Андрэй Шут  распавёў пра гісторыю з'яўлення іконы, пра тое, як яна шануецца вернікамі.

На далейшым шляху вернікаў чакаў абед у г. Баранавічы, арганізаваны братамі-вярбістамі у Доме Святой Тройцы. Пасля абеда  адбылася экскурсія ў музеі Бібліі. А ў Санктуарыі Маці Божай Фацімскай пілігрымы памаліліся Літаніяй да маці Божай  разам з пробашчам айцом Конрадам Патыка. Пасля малітваў і спеваў ён распавёў пра гісторыю стварэння парафіі і з'яўлення храма.

Вяртаючыся дадому, пілігрымы наведалі магілы земляка айца Андрэя Ахрэма, францішканіна, пахаванага ў  Івянцы, і  ксяндза каноніка Дзмітрыя Барылы ў Ракаве.  Пры запаленых знічах прагучалі "Нешпары" і "Радуйся, Марыя".

Вярталіся позна, крыху стомленыя, але шчаслівыя, духоўна ўзбагачаныя, перапоўненныя уражаннямі.

Удзельнікі пілігрымкі дзякуюць Пану Богу за магчымасць здейсніць так духоўна  багатую і змястоўную пілігрымку, святарам, якія прымалі пілігрымаў у сваіх парафіях, ксяндзу пробашчу Аляксандру за арганізацыю пілігрымкі.


7 чэрвеня адбылася ўрачыстая св. Імша з нагоды 25-годдзя рэкансэкрацыі нашай святыні, падчас якой вернікі дзякавалі Богу за адраджэнне касцёла і парафіі. Эўхарыстыю ўзначаліў біскуп Юрый Касабуцкі, які 18 год таму служыў у Вілейскай парафіі пробашчам.

З 2 па 4 чэрвеня адбыліся рэкалекцыі для дзяўчат з нашай парафіі, а таксама з войстамскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы, якія сталі традыцыйным пачаткам летніх канікул

31 мая, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, 12 дзяцей з парафіі в. Войстам урачыста прынялі Першую Святую Камунію.

30 мая, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, адбылася Св. Імша на заканчэнне навучальнага і катэхетычнага года і прыняцце ў міністранты 8 кандыдатаў.

Вечарам 30 мая адбылося радаснае святкаванне заканчэння навучальнага і катэхетычнага года для ўсіх дзяцей нашай парафіі. А 16 гадзіне дзеці, якія наведвалі заняткі па рэлігіі, сабраліся на панадворку парафіяльнага дома, каб разам святкаваць заканчэнне навучальнага года.

24 мая ва Урачыстасць Спаслання Святога Духа 37 дзяцей нашай парафіі першы раз у сваім жыцці прынялі Святую Камунію. Да гэтай падзеі дзеці рыхтавалі на працягу двух гадоў праз удзел у катэхезах, нядзельных Св. Імшах і розных іншых набажэнствах.

На пачатку Літургіі ксёндз-пробашч Аляксандр Барыла адзначыў важнасць гэтага дня для ўсяго Касцёла, які ў гэты дзень святкуе свой дзень нараджэння, і для нашай Вілейскай парафіі, дзеці якой першы раз у гэты дзень з’ядналіся з Езусам Хрыстом у Эўхарыстыі. “Гэта свята не толькі сем’яў першакамунійных дзяцей, але і ўсёй нашай парафіі, бо гэта нашы дзеці, наша будучыня”, –  падкрэсліў пробашч парафіі. На гэту важную падзею ў сваім жыцці дзеці папрасілі благаслаўлення ў сваіх бацькоў.

Падчас гаміліі ксёндз-пробашч разам з дзецьмі разважаў пра трэцюю Асобу Святой Тройцы і асаблівым чынам звярнуў увагу на роль Духа Святога падчас Літургіі.

Напрыканцы ўрачыстасці кс. Аляксандр звярнуўся да бацькоў першакамунійных дзяцей з заахвотай далейшага духоўнага развіцця дзяцей, каб першая Св. Камунія не стала для іх апошняй. 

 


Вялікі Пост, як гаворыць Папа Францішак, – гэта час аднаўлення для касцёла, супольнасцяў і асобных вернікаў”. Святы Айцец падкрэслівае, што „мы яму не абыякавыя. Яму важны кожны з нас, Ён ведае нас па імені, клапоцацца пра нас і нас шукае, калі мы Яго пакідаем”.

Прыйшоў час брацца за сур’ёзную духоўную працу! У нашым жыцці вельмі часта можна назіраць такую сітуацыю, што пэўныя справы і працу мы адкладваем, часам нават на неабмежавальны тэрмін. На жаль, часта так здараецца і з духоўнай працай…

«Умацуйце вашыя сэрцы» (Як 5, 8)

Дарагія браты і сёстры!

Вялікі пост з’яўляецца часам аднаўлення для Касцёла, супольнасцяў і асобных вернікаў. Найперш, аднак, ён з’яўляецца «часам спрыяльным» (пар. 2 Кар 6, 2). Бог не просіць нас ні аб чым, чаго б нам раней не даў: «Мы любім Бога, бо Ён першы палюбіў нас» (1 Ян 4, 19). Мы Яму неабыякавыя. Яму важны кожны з нас, Ён ведае нас па імені, клапоціцца пра нас і нас шукае, калі мы Яго пакідаем. Ён цікавіцца кожным з нас; Яго любоў не дазваляе Яму быць абыякавым да таго, што з намі здараецца.

У суботні вечар 14 лютага пасля заняткаў па рэлігіі дзеці і моладзь нашай парафіі сабраліся ў парафіяльным доме, каб разам пабавіцца і весела правесці час перад пачаткам Вялікага Посту.

6 студзеня Каталіцкі Касцёл узгадвае Св. Мікалая. Сёння людзі ў розных краінах па-рознаму ўяўляюць і называюць асобу гэтага святога.

Адвэнт – гэта час чакання. Перыяд Адвэнту падзяляецца на дзве часткі: час да 16 снежня рыхтуе нас да асабістай сустрэчы з Езусам Хрыстом напрыканцы вякоў, час пасля 16 снежня дапамагае нам непасрэдна падрыхтавацца да свята Божага Нараджэння.

 

30 лістапада Касцёл увайшоў у новы літургічны год, які распачынаецца перыядам Адвэнту.

Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры!

З волі Святога Айца Францішка ад першай нядзелі Адвэнту 2014 года да 2 лютага 2016 года ва ўсім Паўсюдным Касцёле будзе перажывацца Год кансэкраванага жыцця.

Адвэнт — час Божай інтэрвенцыі

1. З Новым годам! 

Глыбокапаважаныя браты і сёстры, гэта не памылка, бо сёння Каталіцкі Касцёл распачынае новы літургічны год, распачынае яго Адвэнтам, як часам чакання. 

Прыбліжэнне першых дзён лістапада ў большасці маладых хрысціянаў у наш час, на жаль, асацыіруецца не з урачыстасцю Усіх Святых і малітвай за памерлых, а з Хэлоўінам. Прычым большая частка дзяцей і моладзі апраўдваецца тым, што яны не ўкладваюць у гэта ніякага сэнсу, проста весяляцца, проста праводзяць час разам са сваімі сябрамі, апранутымі ў “прыкольныя” касцюмы. Але на самой справе ўсю больш сур’ёзна… “Хэлоўін – не для хрысціянаў!”

30 звычайны тыдзень

(26 кастрычніка – 2 лістапада 2014 г.)

Страница 1 из 3