background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Разважанні "ПРА ГЭТА"

Разважанні "ПРА ГЭТА" (5)

Сарамлівасць — гэта цудоўная рыса, і вельмі шкада, што сучасны свет усё больш яе губляе. Калі яе не будзе, чалавечае цела і ўвогуле секс могуць стаць толькі таварам, які лёгка прадаць, ці прадметам павярхоўных гутарак альбо жартаў. У добрым разуменні сарамлівасць дапамагае ўспрымаць праявы сексуальнасці з належнай павагай.

 

 

Абмеркаванне тэмаў артыкулаў адбываецца тут

 

Асабліва моцна прапаганда безадказнасці гучыць у сферы сексуальнасці. Разбэшчанасць, вульгарнасць, жорсткасць, цынізм і поўная бездухоўнасць у дачыненні да сексуальнай сферы не толькі становяцца татальнымі — яны яшчэ і «маладзеюць».

Суббота, 27 Октябрь 2012 11:49

Сужэнскі секс – што можна, а што не?

Автор

 

Касцёл не накідвае канкрэтнага складу сужэнскага акту, падобна як не вырашае, на якім баку лепш спіцца, ці ў які бок трэба зачэсваць валасы.

Суббота, 27 Октябрь 2012 10:39

Аўтаматыка і праблема любові

Автор

 

 

Кожны чалавек, мэтай якога з’яўляецца дасканаленне ў любові, мае несмяротную душу, створаную Богам, якая выяўляецца праз пасрэдніцтва цела ў своеасаблівай «майстэрні» існуючага свету. Дзякуючы сваёй цялеснасці кожны з нас уваходзіць у кантакт з іншымі людзьмі, развіваецца і ўсё больш прыпадабняецца да Стварыцеля.

 

Усё хрысціянскае жыццё ў вялікай ступені грунтуецца на барацьбе з «мнекамі». 3 тымі «мнекамі», якія служаць нашаму целу.

 

 

Калі гаворка ідзе пра справы, звязаныя з сексам, здаецца, што сёння ўжо амаль усе ўсё пра гэта ведаюць. Даўно мінулі тыя часы, калі можна было расказваць дзецям казкі пра бусла і капусту. Сёння ўжо нават малечы ведаюць, што яны прыйшлі на свет з жывоціка сваёй мамы, а апынуліся там таму, што некалі тата вельмі моцна прытуліўся да мамы. Неяк невытлумачальна, менавіта ў выніку гэтага «моцнага прытульвання» маленькае дзіцятка з’явілася пад сэрцайкам мамы. Iкалі малыя дзеці яшчэ чагосьці не ведаюць, то часам альбо бацькі падкінуць ім крыху падрабязнасцяў наконт гэтай таямніцы, альбо дзіця само нешта даведаецца з тэлеперадачы, кнігі ці газеты. Такую «адукацыю», асабліва на тэму «моцнага прытульвання», часта дапаўняюць і равеснікі з дзіцячага садка ці падворка.