Аб'явы (408)
7 Велікодны тыдзень (1 чэрвеня 2025 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00 , у чацвер у 18.00, у суботу за памерлых у 10.00, у наступную нядзелю, Нядзелю Спаслання Духа Святога, у 10.00, 12.00 і 18.00.
Чэрвенскія набажэнствы адбываюцца ў буднія дні пасля кожнай Святой Імшы, у нядзелю пасля Святой Імшы ў 10.00.
Да ўрачыстасці Спаслання Духа Святога будзем рыхтавацца праз навэнну. Гэта спецыяльныя малітвы да Духа Святога злучаныя з чэрвенскім набажэнствам.
Сёння апошні дзень сдачы анкеты і авансу для пілігрымкі ў Рым.
Плануем аднадзённую пілігрымку на фэст у Будслаў 4 ліпеня. Цягніком даезжаем да станцыі Крывічы і далей ідзём пешшу. Арганізацыйная інфармацыя будзе пададзена на ўсіх Святых Імшах у нядзелю 29 чэрвеня.
22 чэрвеня адбудзецца працэсія Божага Цела. На гэтую працэсію запрашаем усю парафію. Дзеці, моладзь і дарослыя, якія прынялі ў гэтым годдзе 1 Святую Камунію і сакрамэнт Бежмавання будуць у ёй мець спецыяльныя абавязкі.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання наўшай святыні. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
6 Велікодны тыдзень (25 мая 2025 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак, аўторак, сераду і пятніцу у 9.00 і 18.00, у чацвер, ва ўрачыстасць абавязковую Унебаўшэсце Пана, у 12.00 і 18.00, у суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Тыдзень пасля Першай Святой Камуніі мае назву – Белы Тыдзень. Кожны дзень чакаем дзяцей на Святой Імшы ў 18.00, каб мець магчымасць і надалей прымаць Святую Камунію ў ачышчаныя на Споведзі сэрцы. Белы Тыдзень завершыцца ў наступную нядзелю падчас Святой Імшы ў 10.00.
На гэтым тыдні маёвыя набажэнствы раніцай пасля Святой Імшы і вечарам у 17.30.
У суботу 31 мая ў Будславе адбудзецца дыяцэзіальны Дзень Дзіцяці. На гэта свята запрашаюцца ўсе дзеці архідыяцэзіі. Запісацца трэба ў сакрыстыі і зазначыць, якім чынам плануецца паехаць: сваім аўтатранспартам з бацькамі альбо цягніком у арганізаванай групе.
Сёння можам памаліцца каля абраза Найсвяцейшай Панны Марыі Вострабрамскай, які вярнуўся з рэстаўрацыі. Ужо заўтра ён будзе зноў змешчаны ў галоўным алтары нашай святыні. Усе воты (гэта рэчы, якія былі размешчаныя на абразе, як падзяка за атрыманыя ласкі) будуць размешчаныя пад абразом на спецыяльным палатне.
Хочыцца падзякваць за ахвяраванні якія складваеце на рэстаўрацыю алтара. Працы прасоўваюцца згодна з планамі. У панядзелак і аўторак многае пасля рэстаўрацыі вернецца на сваё месца. Але наперадзе застаецца рэстаўрацыя алтара на якім цэлебруецца Святая Імша, амбоны, алтарнай мэблі, Крыжоў, вечнай лампады, сігнатуркі. Як дар групы пабежмаваных і бацькоў першакамунійных дзяцей з’явіцца вельмі прыгожае каўровае пакрыццё падлогі ў алтарнай частцы.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання наўшай святыні. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
5 Велікодны тыдзень (18 мая 2025 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак, аўторак, сераду, чацвер і пятніцу у 9.00 і 18.00; у суботу за памерлых у 10.00; у наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00. Падчас Святой Імшы ў 10.00 дзецям нашай парафіі будзе ўдзелена 1 Святая Камунія.
На гэтым тыдні:
У аўторак: у 10.00 альбо 16.00 – экзамен для дзяцей перад 1 Святой Камуніяй
У сераду: у 19.00 – праца у касцёле і на касцёльнай тэрыторыі з бацькамі першакамунійных дзяцей перад іх урачыстасцю.
У суботу: у 15.00 – генеральная рэпетыцыя 1 Камуніі
у 16.00 – споведзь перад 1 Камуніяй
У пятніцу 23 мая пасля вячэрняй Святой Імшы, у 19.00, адбудзецца арганізацыйнае спатканне з пілігрымамі, якія плануюць наведаць Рым і прайсці праз Юбілейную браму Ватыканскай базылікі святога Пятра. З сабою трэба мець копіі пашпартоў. Прысутнасць абавязковая, бо нам трэба сумесна прыняць важныя рашэнні для далейшай арганізацыі паездкі.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання наўшай святыні. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!



