background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

Падрыхтоўка да сужэнства

Оцените материал
(0 голосов)

“Сужэнская любоў - знак вечнай Любові, якая нас стварыла, і ласка якой асвятляе жаданне мужчыны і жанцыны ўзаемна прысвяціць сябе ў сужэнскім жыцці.”

Бэнедыкт XVI

 

 

Бог стварыў мужчыну і жанчыну па свайму вобразу і падабенству і паклікаў іх перадаваць наступным пакаленням новае жыццё як плён узаемнай любові сужэнцаў і як праяўленне любові Бога Творцы. Ад пачатку гісторыі чалавецтва сужэнства з’яўлялася святым саюзам, а Хрыстус нават   узвысіў яго да годнасці сакрамэнту.

У сакрамэнце сужэнства мужчына і жанчына заключаюць саюз для   супольнага жыцця, а таксама атрымліваюць Божую ласку для належнага   выканання сужэнскіх абавязкаў, а асабліва для добрага выхавання патомства.

 

У нашай парафіі падрыхтоўка да сакраманту сужэнства адбываецца падчас індывідуальных сустрэч з адказнай асобай. Цыкл уключае ў сабе 7 спатканняў, падчас якіх нарачоныя пазнаюць навучанне Касцёла адносна сужэнства і сям’і.

Зацікаўленых просім звяртацца ў канцэлярыю парафіі. Атрымаць дадатковую інфармацыю можна таксама па тэлефонах: +375296197611 (кс. Аляксандр); +375298809919 (кс. Андрэй)

 

Запрашаем пазнаёміцца:

Некаторыя адказы на пытанні аб сужэнстве.

Планаванне сям'і.

Прочитано 4338 раз Последнее изменение Пятница, 26 Октябрь 2012 11:53
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии