background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Катэхеза дарослых

Катэхеза дарослых (18)

 

Прыярытэт евангелізацыі і катэхізацыі дарослых знаходзіць сваё абгрунтаванне ў мэтах душпастырства  і выхавання. Аб гэтым сведчаць аб першапачатковая  традыцыя Касцёла і крыніцы хрысціянскай практыкі  евангелізацыйна-катэхетычнай. Чалавек дарослы з'яўляецца першым і асноўным атрымальнікам, а таксама прадметам жыцця і народа Божага

 

 

K. Misiaszek SDB,    Katecheza dorosłych 

 

 

Катэхеза для дарослых – гэта сустрэчы для тых, хто не баіцца шукаць адказаў на пытанні....

 

Сустракаемся па нядзелях у касцёле ў 17.40 (перад Эўхарыстыяй а 18.00)

Сёння паспрабуем адказаць на пытанне, якія ёсць плёны святой Камуніі?

 

Падчас нашых разважанняў над паасобнымі часткамі святой Імшы – сёння  будзем працягваць разглядаць момант прыняцця святой Камуніі.

 

Працягваем нашыя разважанні на тэму Святой Імшы. Затрымаліся мы з Вамі на знаку супакою, які грунтуецца на Хрыстовым наказе паяднання з людзьмі — паяднання, якое з’яўляецца ўмоваю сапраўднай любові да Бога.

 

Паколькі цэлебрацыя Эўхарыстыі — гэта пасхальная гасціна, належыць, каб, згодна з наказам Пана, верныя, адпаведным чынам падрыхтаваныя, прымалі Яго Цела і Кроў як духоўны пасілак.

 

 Сэрцам усёй святой Імшы з’яўляецца эўхарыстычная малітва, якая распачынаецца дыялогам святара і сабранага народу: «Пан з вамі». — «I з духам тваім». — «Угору сэрцы». А завяршае яе гэтак званая даксалогія — праслаўленне: «Праз Хрыста,з Хрыстом і ў Хрысце...».

 

Пасля Уступных Абрадаў і Літургіі Слова распачынаецца Эўхарыстычная Літургія.

Эўхарыстыя адкрывае нас на разуменне Святога Пісання, так як Святое Пісанне асвятляе і тлумачыць эўхарыстычную таямніцу.

У Агульных Уводзінах да Рымскага Імшала чытаем: “Абрады, якія папярэднічаюць літургіі слова, а менавіта: уваход, вітанне, чын пакаяння, Пане, змілуйся (Kyrie, eleison), Хвала на вышынях і калекта маюць характар уступу, увядзення і падрыхтоўкі.”

Воскресенье, 03 Февраль 2013 07:34

Катэхеза X Плённы ўдзел ў святой Імшы:

Автор

 

Эўхарыстычная цэлебрацыя — гэта дзеянне Хрыста і Касцёла, які з’яўляецца святым людам, з’яднаным пад кіраўніцтвам біскупа. Таму яна адносіцца да ўсяго Цела Касцёла, выяўляе яго і ўздзейнічае на яго; яна па-рознаму датычыць кожнага з яго асобных членаў, у залежнасці ад рознасці станаў, абавязкаў і чыннага ўдзелу. Такім чынам хрысціянскі народ, «абранае племя, каралеўскае святарства, святы люд, набыты народ», выяўляе сваю ўзаемазвязаную і іерархічную ўпарадкаванасць. Таму ўсе — і духавенства, і свецкія вернікі Хрыстовы, спаўняючы свой абавязак, павінны выконваць усё тое і толькі тое, што ім належыць.

Воскресенье, 27 Январь 2013 18:58

Катэхеза IX Сутнасць Святой Імшы

Автор

Дарагія браты і сёстры, падчас сённяшняга нашага спаткання прапаную паразважаць над тым, што з’яўляецца сутнасцю Святой Імшы, Эўхарыстыі.


Пасля пакорлівай малітвы, пасля дакладнага рахунку сумлення, шчырага жалю за грахі і моцнага пастанаўлення выправіцца можам спакойна наблізіцца на канфесіяналу, каб шчыра вызнаць свае грахі, выконваючы 4  і 5 умовы сакраманту пакаяння.

Понедельник, 26 Ноябрь 2012 04:07

Катэхеза VII "Пастанаўленне выправіцца"

Автор

Знаходзімся ў самым цэнтры праблематыкі сакраманту пакаяння. Каб паяднацца з Богам, мала успомніць свае грахі, недастаткова проста шкадаваць за іх, але патрэбная яшчэ адна рэч – пастанова змяніць сваё жыццё, пастанова выправіцца.

Воскресенье, 18 Ноябрь 2012 11:13

Катэхеза VІ "Жаль за грахі"

Автор

 

 

 

 

 

 

Шчыры жаль за грахі – адна з канстытутыўных умоў атрымання прабачэння за грахі.

 

Вторник, 13 Ноябрь 2012 00:00

Катэхеза V "Фармацыя сумлення"

Автор

Браты і сёстры, на папярэднім спатканні мы з Вамі разважалі аб рахунку сумлення... Але для многіх з нас яшчэ застаецца невырашаным пытанне: як правільна фармаваць сваё сумленне?

Понедельник, 29 Октябрь 2012 08:06

Катэхеза IV "Рахунак сумлення"

Автор

 

Папа  Ян   Павел   II   у   апостальскай   адгартацыі  Reconciliatio   et Paenitentia   піша:    «Рахунак   сумлення   (...)   павінен   быць   (...) шчырым  і  спакойным супастаўленнем з унутраным маральным законам,   з  евангельскімі  нормамі,   якія   падае  Касцёл,   з  самім Езусам Хрыстом, які з'яўляецца нашым Настаўнікам і прыкладам жыцця, а таксама з Нябесным Айцом, які кліча нас да дабра і дасканаласці».[1]

 

Хрыстус устанавіў сакрамэнт пакаяння для ўсіх грэшнікаў — членаў Яго Касцёла, і перш за ўсё для тых, хто пасля хросту ўчыніў цяжкі грэх і такім чынам згубіў ласку хросту і парушыў адзінства Касцёла. 

 

 

 

Чым з’яўляецца хрост? Што значыць – быць чалавекам ахрышчаным? Ці гэта толькі абрад у Касцёле палівання асвечанай вадой? Ці хрост гэта толькі набыццё нейкіх там рэчаў? Навошта патрэбныя хросныя бацькі і як правільна іх выбраць?

 

Дарагія, распачынаем з Вамі цыкл нашых сустрэч пад назвай “катэхеза дарослых”.