
Аб'явы (273)
4 нядзеля Адвэнту (18 снежня 2021 г.)
На гэтым тыдні:
Рэкалекцыі перад святам Божага Нараджэння адбудуцца ў панядзелак і аўторак. У панядзелак Святая Імша ў 10.00 і 18.00, а магчымасць споведзі з 9.00 і 17.00. Найбольш святароў будзе спавядаць у панядзелак з 17.00. У аўторак: Рараты ў 6.30, Святая Імша рэкалекцыйная ў 10.00 і 18.00, а магчымасць споведзі з 9.00 і 17.00. Заахвочваем запланаваць свой час, свае абавязкі, каб у гэтых днях не толькі прыступіць да споведзі, але і выслухаць кожны дзень рэкалекцыйную навуку. Трэба паклапаціцца, каб дзеці і моладзь таксама паспавядаліся перад урачыстасцю.
У сераду і пятніцу Святая Імша ў 9.00 і 18.00, у чацвер апошнія Рараты ў 6.30.
У суботу раніцай яшчэ час адвэнту, Святая Імша ў 10.00 за памерлых.
Вечарам, калі на небе з’явяцца першыя зоркі, распачынаецца ўрачыстасць Божага Нараджэння. Вігілійная вячэра, якая адбываецца ў нашых сем’ях з'яўляецца кульмінацыйным момантам чакання Божага Нараджэння. Дзелячыся аплаткам дазволім Нованароджанаму Езусу ўнесці ў нашыя сем’і супакой, згоду, еднасць і святло Бэтлеемскай ночы. Пасля таго, як скончыцца вігілійная вячэра, уся сям’я па-старадаўняму звычаю накіроўваецца ў касцёл на Святую Імшу званую Пастэркай. У нашым касцёле Святая Імша Пастэрка адбудзецца ў 21.00.
У нядзелю, 25 снежня, урачыстасць Нараджэння Езуса Хрыста. Святая Імша ў 10.00 (з удзелам дзяцей), у 12.00 і ў 18.00. Святая Імша ў 10.00 будзе ахвяроўвацца Богу ў інтэнцыі благаславення Дзіцятка Езус і здароўя. Карткі з імёнамі можна прыносіць у сакрыстыю.
Дадатковы дзень для наведвання хворых будзе серада, з 10.00. Адрасы запісваем у сакрыстыі.
Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца пасля школьных зімовых канікул 14 студзеня.
Адвэнт – гэта час нашай духоўнай адновы, але таксама і час на ўчынкі міласэрнасці і дапамогі іншым. У касцёлах праводзяцца розныя акцыі, падчас якіх збіраюцца сродкі на падарункі дзецям і патрабуючым. Сёння пры выхадзе з касцёла сакрыстыяне будуць збіраць ахвяраванні, якія выкарыстаюцца на набыццё падарункаў для дзяцей нашай парафіі, якія рыхтаваліся да Божага Нараджэння прыходзячы на Святыя Імшы Раратнія. Шчырасцю свайго сэрца дапаможам зрабіць свята для нашых дзяцей!
Дзеці на працягу Адвэнту сабіралі Анёлкаў для свайго календарыка. Некаторыя сабралі ўсе 12: 4 сіняга і 8 жоўтага колеру. Гэта будзе азначаць, што прысутнічалі на чатырох нядзельных Імшах і на васьмі раратніх. Каб атрымаць падарунак найменш трэба сабраць чатыры сінія Анёлкі, што раўняецца чатыром нядзелям Адвэнту. Калі хто хварэў і не мог прысутнічаць у нядзелю, то можна атрымаць сінія Анёлкі прымаючы ўдзел у любой Святой Імшы на гэтым тыдні. Дзяцей чакаем на Святой Імшы ў суботу, 24 снежня, а 21.00 і пасля 25 снежня, а 10.00.
У парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол і календары на новы 2023 год.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання святыні.
3 нядзеля Адвэнту (11 снежня 2022 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца: у панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00 і 18.00, у аўторак і чацвер, Рараты, у 6.30, у суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю: 10.00, 12.00 і ў 18.00 (з удзелам дзяцей).
Наведванне хворых адбудзецца ў пятніцу, 16 снежня, з 9.00.
Рэкалекцыі перад святам Божага Нараджэння адбудуцца 19 і 20 снежня, панядзелак і аўторак на 4 тыдні адвэнту.
Заняткі па рэлігіі праводзяцца па суботах, згодна з раскладам.
У парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, календары на новы 2023 год і электрычныя ліхтарыкі на Рараты ў форме свечак.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Таксама дзякую за рэгулярныя ахвяраванні на аднаўленне касцёла.
Пры выхадзе з касцёла сёння і ў наступную нядзелю будуць збірацца ахвяраванні на падарункі дзецям.
2 нядзеля Адвэнту(4 снежня 2022 г.)
Перыяд Адвэнту – гэта радасны час чакання на свята Божага Нараджэння. Каб добра перажыць Адвэнт трэба ўдасканаліць штодзённую малітву, паклапаціцца пра больш свядомы ўдзел у нядзельнай Святой Імшы і Раратах, адбыць шчырыю Споведзь, прыняць удзел у рэкалекцыях, выканаць абраныя пастановы.
У часе Адвэнту адбываюцца спецыяльныя ватыўныя святыя Імшы пра Найсвяцейшую Панну Марыю, званыя Раратнімі. Гэтыя Святыя Імшы адбываюцца яшчэ да ўсходу сонца. Таму раратнія Святыя Імшы ў нашай парафіі будуць адбывацца ў аўторак і чацвер у 6.30. Кожная Раратняя Імша будзе распачынацца ўрачыстым уваходам, з удзелам дзяцей, трымаючы ў руках адвэнтавыя ліхтарыкі. Таму заахвочваем кожнага, як дзяцей, моладзь, так і дарослых, падрыхтаваць ліхтарык для раратніх Імшаў. У кіоскі давезлі электрычныя ліхтарыкі ў форме маленькіх свечак.
Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца: у панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00 і 18.00, у аўторак у 6.30, у суботу ў 10.00 (за памерлых). У чацвер, у абавязковую ўрачыстасць Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, у 6.30 – Рараты, у 12.00 і 18.00. Урачыстасць “абавязковая” азначае, што вернікі маюць абавязак удзелу ў Святой Імшы, а таксама павінны ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы. У наступную нядзелю: 10.00, 12.00 і ў 18.00 (з удзелам дзяцей).
Інтэнцыя для Брацтва Жывога Ружанца на месяц снежань: Молімся аб глыбокае перажыванне Адвэнту для нас і кожнага парафіяніна.
Наведванне хворых адбудзецца 16 снежня з 9.00.
Рэкалекцыі перад святам Божага Нараджэння адбудуцца 19 і 20 снежня, панядзелак і аўторак на 4 тыдні адвэнту.
Заняткі па рэлігіі праводзяцца па суботах, згодна з раскладам.
У парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол і календары на новы 2023 год. Варта паклапаціцца, каб мець каталіцкі календар у сваім доме.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Таксама дзякую за ахвяраванні на аднаўленне касцёла.