Спартыўныя сустрэчы (2)
“Спартыўная актыўнасць належыць да сродкаў, якія вядуць да гарманічнага развіцця асобы і яе маральнага ўдасканалення. Спорт, які кіруецца этычным пачуццём, не толькі спрыяе здароваму ладу жыцця, але і становіцца школай паглыблення гуманістычных і хрысціянскіх каштоўнасцяў”
Бэнедыкт XVI
Запрашаем усіх жадаючых актыўна правесці час на спартыўныя сустрэчы, арганізаваныя ў нашай парафіі.
Спатканні адбываюцца штотыдзень(акрамя вялікіх святаў і ўрачыстасцей), месца правядзення - Фізкультурна-аздараўленчы комплекс(вул. Талстога 55).
Адказны за сустрэчы– кс. Андрэй (+375298809919).
Сустракаемся:
у суботу а 19.30
у нядзелю а 20.00.
Нашая група ЎКантакце: http://vk.com/club35426561
Спартыўныя сустрэчы ў нашай парафіі
29 траўня 2012г. адбыліся спартыўныя сустрэчы нашай парафіі. У Фізкультурна-аздараўленчым комплексе па вул. Талстога 55 памерыцца сіламі ў міні-футбол выйшла 4 каманды: каманда парафіі Ўзвышэння святога Крыжа г. Вілейкі, каманда моладзі з Маладзечна, футбалісты з в. Ілля Вілейскага раёна, а таксама святары Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.