background
Воскресенье, 10 Июнь 2012 11:58

Эўхарыстычная Працэсія па вуліцах нашага горада

Автор 
Оцените материал
(2 голосов)

10 чэрвеня 2012 г., у Х Звычайную Нядзелю, па вулiцах нашага горада прайшла ўрачыстая Эўхарыстычная працэсiя, у якой прынялі ўдзел вернiкі з Вілейкі і ваколіц.

А 10-й гадзiне каталікі сабраліся на святой Імшы ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа. Кс. Аляксандр Барыла прывiтаў усiх сабраных словамi: «Эўхарыстычная працэсія, якая адбудзецца адразу пасля Літургіі,  з’яўляецца маніфестацыяй нашай веры, бо пройдзем па вуліцах нашага горада з просьбай, каб Хрыстос нам благаславіў. І адначасова мы выйдзем з святыні i будзем мець магчымасць сведчыць аб Iм».

Працэсiя ўключыла прыпынкі каля 4 алтароў. Першы быў пры КБА, другi— на плошчы Свабоды. Пазней Эўхарыстычнага Езуса неслі праз горад да трэцяга алтара, збудаванага пры гарвыканкаме. Апошнi, чацвёрты алтар, быў падрыхтаваны каля касцёла.

На апошнiм прыпынку кс. Аляксандр Барыла, пробашч парафii, падзякаваў усiм удзельнiкам урачыстасцi i запрасiў да трывалага сведчання аб сваёй веры не толькi падчас набажэнстваў, але і ў штодзённым жыцці.

Эўхарыстычная працэсiя прыгожа ўпiсалася ў нядзельнае жыццё Вілейкі. Дзякуючы добраму надво’ю, шмат людзей, гледзячы на вернікаў, слухаючы эўхарыстычныя спевы, далучалася да праслаўлення Бога.

А.К.

 

 

 

Прочитано 1581 раз
Другие материалы в этой категории: « Парафіяльны хор "Angeli" Рэкалекцыі »