background
Пятница, 23 Август 2013 17:01

Будслаў - месца, дзе мы заўсёды разам!

Автор 
Оцените материал
(4 голосов)

Добрай традыцыяй стала жнівеньскае спатканне студэнцкай і працоўнай моладзі нашай парафіі ў Будславе. Кожны з нас загадзя чакае “той самы чацвер” падчас летніх дзіцячых рэкалекцый, калі мы вырываемся са штодзеннай мітусні дарослага жыцця і злятаемся ў дарагое сэрцу месца.

Як жартуе пробашч нашай парафі кс. Аляксандр Барыла, нашае спатканне – гэта сустрэча выпускнікоў, тых, хто калісьці сам быў удзельнікам дзіцячых рэкалекцый.

Сёлета у спатканні прынялі ўдзел 15 маладых людей. Яно распачалося а 18 гадзіне Святой Імшой, падчас якой мы дзякавалі Богу за тое, што мелі магчымасць штогод прыязджаць на гэтыя жнівенскія рэкалекцыі, узрастаць і развівацца тут духоўна, а таксама вучыцца дапамагаць адзін аднаму і ставацца моцнай хрысціянскай супольнасцю.

А ўвечары мы, як і заўсёды, сядзелі ля вогнішча, узгадваючы дзяцінства і частуючыся падсмажанымі каўбаскамі, кавуном і тортам.

Вельмі цешыць тое, што сярод нас – ужо 4 маладыя пары, якія злучыў наш касцел! Хочацца спадзявацца, што і нашыя дзеці некалі будуць мець гэтае шчасце – узрастаць тут, у Будславе.

Яўгенія Галомзік

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Прочитано 1150 раз