У гаміліі Мітрапаліт нагадаў, што ўрачыстасць канфірмацыі ў вілейскай святыні адбываецца ў вельмі важны час як для Паўсюднага Касцёла, так і для Касцёла ў Беларусі, а таксама для парафіі. Яна адбываецца ў Год веры, галоўная мэта якога — паказаць сучаснаму бездухоўнаму свету яе прыгажосць, адрадзіць і ўмацаваць веру. Яна адбываецца таксама ў год юбілею 400-годдзя Будслаўскага санктуарыя, які праходзіць пад дэвізам: «Марыя — Маці нашай веры», і ў 100-годзе вілейскагакасцёла.
«Цяпер мы перажываемлітургічны час паміж Унебаўшэсцем Хрыста і Спасланнем Духа Святога, калі молімся да Яго, каб сышоў і аднавіў аблічча зямлі. Дух Святы ўжо дзве тысячы гадоў вядзе Касцёл па ўзбураных хвалях акіяну кожнага часу, бо любы час мае свае выклікі і на іх неабходна адказваць. Так было, так ёсць і так будзе" — дадаў Мітрапаліт.
Пасля Імшы арцыбіскуп Кандрусевіч уручыў тым, хто прыняў сакрамэнт канфірмацыі, крыжы, як знакі веры, і пасведчанні аб прыняцці сакрамэнту.
Фотарэпартаж: Крысціна Свяршчэвіч
http://vilejka-kasciol.by/index.php/fota-videa/galereya-fota/item/396-sakramant-kanfirmatsyi-2013#sigProGalleria20b8a9bc1e