background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Понедельник, 09 Июнь 2014 12:21

Рэкалекцыі для дзяўчат: Канікулы з Богам толькі пачынаюцца!

Автор 
Оцените материал
(2 голосов)

З 3 па 5 чэрвеня ў нашай парафіі адбыліся рэкалекцыі для дзяўчат. На працягу гэтых дзён дзеці разважалі над тым, хто можа быць святым і які шлях вядзе да святасці, углядаліся ў прыклад Св. Яна Паўла ІІ і Св. Яна ХХІІІ, і, безумоўна, самі вучыліся быць святымі.

Кожны дзень распачынаўся супольнай малітвай і просьбай Божага Благаслаўлення на новы дзень. На працягу дня былі такія мерапрыемствы, як “майтэрня маленькіх цудаў”, дзе дзяўчаты шылі мяккія цацкі, малявалі, плялі з бісера і рабілі яшчэ шмат цікавых рэчаў, былі супольныя гульні, танцы і “казачная эстафета”. Гэтыя тры дні былі напоўненыя не толькі гульнямі, але і супольнай малітвай, якая з’яўляецца асновай жыцця кожнага хрысціяніна. Галоўным момантам рэкалекцый была сустрэча з Езусам Хрыстом на Св. Імшы, пасля якой усе дзеці рабілі вялікае кола каля алтара і разам спявалі гімн да Маці Божай Будслаўскай.

Дні рэкалекцый былі сапраўды незвычайныя, напоўненыя радасцю, дзіцячым смехам і шчырым сяброўствам. Удзельнікі не толькі разважалі на тэму святасці, але і самі вучыліся быць святымі не толькі ў Касцёле на малітве, але і ў сталоўцы, падчас гульняў і танцаў. Як знак свайго жадання быць святымі і рашэння крочыць да святасці, дзяўчаты сваімі рукамі рабілі анёлкаў, якіх пасля ў букетах кветак ахвяравалі на Св. Імшы ў апошні дзень рэкалекцый.

Напрыканцы рэкалекцый ксёндз-пробашч Аляксандр адзначыў, што рэкалекцыі скончыліся, але канікулы з Богам толькі пачаліся, і варта, каб для ўсіх дзяцей канікулы гэтага года былі часам праведзеным разам з Богам!


Прочитано 1666 раз Последнее изменение Понедельник, 09 Июнь 2014 12:57
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии