background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Адмін

Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Пятница, 13 Сентябрь 2013 11:50

Віншаванне кс. Андрэя Кеўліча

Кс. Андрэй Кеўліч служыў вікарыем у парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы з 2011 па 2013 гг. Па прапанове Апостальскага Нунцыя ў Беларусі Арц. Клаўдыё Гуджэроцці Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам у чэрвені 2013 г. скіраваны ў Італію для вывучэння пастаральнага багаслоўя.


Пятница, 13 Сентябрь 2013 10:44

Віншаванне кс. Паўла Адамовіча

Кс. Павел Адамовіч служыў у нашай парафіі першапачаткова ў якасці дыякана, а потым як вікарый з 2009 па 2011гг. Пасля быў скіраваны ў архікатэдральную парафію імя НПМ ў Мінску.Сёння працуе ў парафіі Св. Юзафа ў г. Малазечна . 

У чацвер 12 верасня наша парафія распачала непасрэднае святкаванне 100-гадовага юбілею нашай святыні. Першы дзень Трыдуума быў прысвечаны малітве за памерлых фундатараў святыні, ахвярадаўцаў, дабрадзеяў і ўсіх парафіян, а таксама памерлых, якія, быць можа, памерлі так і не спаткаўшы Бога.

Четверг, 12 Сентябрь 2013 10:28

2 гадзіны з рэстаўратарам

Ці заўважалі вы, якім незвычайным спосабам распісаныя сцены ў нашай святыні? Быццам сонечныя прамяні застылі ў выглядзе каляровых лапікаў сярод урачыстай размалёўкі на сценах і скляпеннях. Сапраўды сонечны наш касцёл, нават калі ўсё неба захмаранае.

Гэта была кароткая, але яркая гісторыя, пра якую ўзгадвае кс. прэлат Эдмунд Даўгіловіч-Навіцкі.

Напрыканцы мінулага стагоддзя дзякуючы дабрадзеям група дзяцей нашай парафіі на чале з тагачасным пробашчам парафіі кс. Эдмундам мела магчымасць выехаць ў Рым на сустрэчу з Папам.

Среда, 11 Сентябрь 2013 22:29

Віншаванне кс. Кірыла Бардонава

         Кірыл Бардонаў - першы святар у сучасная гісторыі, які паходзіць з Вілейкі. У 2011 годзе скончыў навучанне ў семінарыі ў Пінску і абараніў магістэрскую працу ў Люблінскім Каталіцкім Універсітэце імя Яна Паўла ІІ. 16 чэрвеня 2012 года атрымаў святарскія пасвячэнні з рук Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. Выконвае абавязкі вікарыя ў архікатэдральнай парафіі ў Мінску. З'яўляецца сакратаром Мітрапалітальнай курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

 

 

Фота  catholic.by з прыміцыйная Св. Імшы кс. Кірыла Бардонава (17.06.2013)

Гэта былі 80-я гады, калі парафіяне Радашковіч маліліся ў будынку завода, а на закінутым касцёле ў Альковічах раслі бярозы…

Пасля Другой сусветнай вайны касцёл Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы напаткала тая ж доля, што і шмат іншых: святыню зачынілі, а потым прыстасавалі пад склад. Але вернемся ў 1978 год… Менавіта гэты год стаў “пераломным” у лёсе нашай святыні. У той час першым сакратаром гаркома партыі ў Вілейцы з'яўляўся Булгак Вадзім  Антонавіч. Дзякуючы ініцыятыве гэтага чалавека Вілейскі касцёл нейкім цудоўным чынам трапіў у Рэспубліканскую праграму рэстаўрацыі.

Пятница, 06 Сентябрь 2013 13:14

Віншаванне кс. Аляксандра Фамяных

Кс. Аляксандр Фамяных служыў у нашай парафіі з 2006 па 2008 гады. Спачатку ў якасці клерыка, а потым праходзіў дыяканскую практыкую. Сёння з'яўляецца дырэктарам Рэлігійнай місіі "Беларускае каталіцкае таварыства Карытас" Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Рэзідэнт парафіі Святых Сымона і Алены ў Мінску.

 

 

Фота: Пілігрымка Вілейка-Будслаў.

Як мы ведаем з гісторыі нашай святыні, у савецкія часы яна была адабрана ў вернікаў, таму зразумела, што знешні выгляд ні ў якім разе не павінен быў нагадваць пра Бога. Крыжы  знялі, абразы вевезлі, але што можна было зрабіць з выявай Езуса на фрэсцы, змешчанай на знешняй сцяне касцела? Зразумела, пафарбаваць!

Актуальнасці

  • Нядзеля Найсвяцейшай Тройцы (31 мая 2026 г.)
    Нядзеля Найсвяцейшай Тройцы (31 мая 2026 г.) На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак і сераду ў 9.00, у аўторак у 18.00, у чацвер, ва ўрачыстасць абавязковую Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, у 12.00 і 18.00. Урачыстасць абавязкова азначае, што мы маем абавязак удзелу ў Святой Імшы і абавязак устрымання ад неабавязковай працы. У першую пятніцу месяца…
  • Спасланне Духа Святога (24 мая 2026 г.)
    Спасланне Духа Святога (24 мая 2026 г.) На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны, Марыі Маці Касцёла, у другі дзень урачыстасці Спаслання Духа Святога ў 12.00 і 18.00, у аўторак, сераду, чацвер і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю, урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, у 10.00, 12.00…
  • 7 Велікодны тыдзень (17 мая 2026 г.)
    7 Велікодны тыдзень (17 мая 2026 г.) На гэтым тыдні Святая Імша:у панядзелак, аўторак, сераду, чацвер і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю, Нядзелю Спаслання Духа Святога, у 10.00, 12.00 і 18.00. Падчас Святой Імшы на 10.00 адбудзецца ўрачыстасць Першай Святой Камуніі для групы дзяцей нашай парафіі. Месяц май…
  • 6 Велікодны тыдзень (10 мая 2026 г.)
    6 Велікодны тыдзень (10 мая 2026 г.) На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак, аўторак, сераду і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У чацвер, урачыстасць абавязковая, Унебаўшэсце Пана. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Урачыстасць “абавязковая” азначае, што вернікі маюць абавязак удзелу ў Святой Імшы, а таксама павінны ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы. У суботу Святая Імша…
  • 5 Велікодны тыдзень (3 мая 2026 г.)
    5 Велікодны тыдзень (3 мая 2026 г.) На гэтым тыдні Святая Імша: ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу Святая Імша за памерлых у 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00. Месяц май прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі. У маі кожны дзень пасля Святой Імшы адбываюцца маёвыя набажэнствы, калі молімся Літанію да Божай Маці…
  • 4 Велікодны тыдзень (26 красавіка 2026 г.)
    4 Велікодны тыдзень (26 красавіка 2026 г.) На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 9.00 і 18.00. У суботу Святая Імша за памерлых у 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00. У пятніцу распачынаем месяц май. Май прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі. У маі кожны дзень пасля…
  • 3 Велікодны тыдзень (19 красавіка 2026 г.)
    3 Велікодны тыдзень (19 красавіка 2026 г.) На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак (дзень малітвы за памерлых у велікодным часе) у 10.00, чацвер у 9.00 і 18.00. У суботу Святая Імша за памерлых у 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00. Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі…
  • 2 Велікодны тыдзень (12 красавіка 2026 г.)
    2 Велікодны тыдзень (12 красавіка 2026 г.) На гэтым тыдні Святая Імша: ад панядзелка да пятніцы ў 9.00. У аўторак, чацвер таксама і ў 18.00. У суботу Святая Імша за памерлых у 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00. Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу 18 красавіка. Вядзецца праца па арганізацыі аўтобуснай…
  • Нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана (5 красавіка 2026 г.)
    Нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана (5 красавіка 2026 г.)    Святая Імша ў панядзелак у актаве Пасхі будзе ў 12.00 і 18.00. Ад аўторка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу ў 10.00 Імша за памерлых. Другая нядзеля Вялікадня з’яўляецца Нядзеляй Божай Міласэрнасці. Расклад Святых Імшаў: 10.00, 12.00 і 18.00. Да гэтай урачыстасці падрыхтуемся праз Навэнну да Божай…