background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Аб'явы

Аб'явы (434)

26 звычайны тыдзень (27 верасня 2026 г.)

Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак і сераду ў 9.00. У аўторак, у свята св. Міхала Арханёла (Апекуна Мінска- Магілёўскай правінцыі Касцёла), святых Габрыэля і Рафала, Арханёлаў, у 12.00 і 18.00. У чацвер і пятніцу у 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00

4 кастрычніка каталіцкі свет будзе адзначаць 800–годдзе смерці св. Францішка. З гэтай нагоды 3 кастрычніка, у бліжэйшую суботу, у 18.00 у нашым касцёле адбудзецца TRANSITUS СВЯТОГА ФРАНЦІШКА або НАБАЖЭНСТВА ЎСПАМІНУ ЯГО БЛАГАСЛАЎЛЁНАЙ СМЕРЦІ. Гэта набажэнства без Святой Імшы, калі будзем разважаць над жыццём і смерцю св. Францішка, будуць гучаць спевы ў яго гонар і будзем прасіць яго аб заступніцтва ў Бога. На гэтае набажэнства нам спатрэбяцца свечкі, можна выкарыстаць электрычныя з Рарат.

Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы будуць адбывацца пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.

У пятніцу, 2 кастрычніка, успамін св. Анёлаў Ахоўнікаў. Традыцыйна ў гэты дзень молімся за дзяцей і іх благаслаўляем. Святая Імша за дзяцей адбудзецца ў 18.00. Напрыканцы літургіі ўсе прысутныя дзеці атрымаюць благаслаўленне.

Заняткі па рэлігіі распачнуцца ў суботу 3 кастрычніка.

Дзякуем за ўсе ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. 

25 звычайны тыдзень (20 верасня 2026 г.)

Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00

4 кастрычніка каталіцкі свет будзе адзначаць 800 –годдзе смерці св. Францішка. З гэтай нагоды 3 кастрычніка ў 18.00 у нашым касцёле адбудзецца TRANSITUS СВЯТОГА ФРАНЦІШКА або НАБАЖЭНСТВА ЎСПАМІНУ ЯГО БЛАГАСЛАЎЛЁНАЙ СМЕРЦІ. Гэта набажэнства без Святой Імшы, калі будзем разважаць над жыццём і смерцю св. Францішка, будуць гучаць спевы ў яго гонар і будзем прасіць яго аб заступніцтва ў Бога. На гэтае набажэнства нам спатрэбяцца свечкі, можна выкарыстаць электрычныя з Рарат.

Заняткі па рэлігіі распачнуцца 3 кастрычніка.

Дзякуем за ўсе ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. 

24 звычайны тыдзень (13 верасня 2026 г.)

Фэст нашай парафіі, Узвышэнне Святога Крыжа, распачнём святкаваць сёння ў 19.00 асвячэннем прыдарожнага Крыжа на Волкаўшчыне па вул. Чкалава. Пасля асвячэння адбудзецца адарацыя Крыжа, як у Вялікую пятніцу.

У панядзелак 14 верасня, урачыстасць Узвышэннем Святога Крыжа:

12.00 – Святая Імша

15.00-18.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта. З 15.00 да 16.00 адарацыю праводзяць нашыя старэйшыя парафіяне, з 16.00 да 17.00 адарацыя ў цішыні, з 17.00 да 17.45 – Легіон Марыі. У гэтым часе будзе магчымасць Споведзі.

18.00 – Адпустовая Святая Імша. Інтэнцыя Святой Імшы аб здароўе, Божае благаславенне і падзяка за атрыманыя ласкі мінулага года. Картачкі з просьбамі можна пераказваць у сакрыстыю. Літургію ўзначаліць і прамовіць казанне Ксёндз Андрэй Рылка — канцлер Курыі Пінскай дыяцэзіі, магістр тэалогііі філасофіі, дактарант філасофскага факультэта Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта імя Яна Паўла ІІ. Таксама будуць запрошаныя святары з нашага дэканата.

Святая Імша на гэтым тыдні: У аўторак, ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі Балеснай, у 18.00. У сераду і пятніцу ў 9.00. У чацвер у 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00

Заняткі па рэлігіі распачнуцца 3 кастрычніка.

Дзякуем за ўсе ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы.

 

Страница 1 из 62