background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Пілігрымка па святых месцах Італіі 2014

Пілігрымка па святых месцах Італіі 2014 (2)

Пятница, 25 Июль 2014 10:47

Прыпынак 1. Чэнстахова

Автор

Многія з нашых пілігрымаў першы раз наведалі Чэнстахову, але і для тых, хто ўжо тут быў, гэта было радасцю, бо ў Чэнстахову хочацца заўсёды, тут своеасаблівая духоўная атмасфера.  Маці Божая Чэнстахоўская – Чорная Мадонна, як тут яе называюць з-за цёмнага колеру абраза – спаглядае на нас,  нібы запрашаючы да размовы.

Понедельник, 14 Июль 2014 10:00

Пачатак

Автор

У нашай парафіі ёсць добрая традыцыя: кожны год напрыканцы вясны альбо пачатку лета адпраўляцца ў аўтобусную пілігрымку па святынях іншых краін. У мінулыя гады нашыя парафіяне наведалі святыя мясціны Польшы, Літвы, Латвіі. У гэтым годзе мы мелі вельмі цікавае  падарожжа па святых мясцінах Італіі. Маршрут наш пралягаў праз Чэнстахову, Вену, Рым (канешне ж Ватыкан), Асізі, Падую, Венецыю. Усе гэтыя мясціны пакінулі ў нашых сэрцах незабыўныя  ўражанні. Час ідзе, а мы ў думках зноў і зноў вяртаемся ў тыя майскія дні на італьянскай зямлі, дзякуючы Пану Богу за так вялікую ласку для нас, за ўдалую пілігрымку, падчас якой душы нашыя “купаліся” у  духоўнасці і прыгажосці наведваемых мясцін.  Не пакідае жаданне падзяліцца тым, што бачылі,  з іншымі, хто яшчэ толькі марыць убачыць і перажыць тое, што з ласкі Божай атрымалі мы.   Такім чынам...8 мая, вечар, падарожжа распачынаецца. Нас 91, на двух аўтобусах мы вырушаем з Вілейкі.