background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Пятница, 14 Сентябрь 2012 11:34

Хрысціянская сям'я - мэты і заданні

Автор 
Оцените материал
(2 голосов)

 

З сакрамэнтальнага сужэнства ўзнікае сям'я. Пасля заключэння сакрамэнту Сужэнства муж і жонка павінны забыць пра існаванне слова «я». Цяпер найбольш адпаведным для іх выразам будзе «мы». Сям'я з'яўляецца адной цэлай супольнасцю, якая злучана моцай Божай. Сям'я - гэта супольнасць асобаў, для якіх уласцівым спосабам існавання - сумеснага існавання - з'яўляецца «камунія»: communio personarum. У гэтым праяўляецца таксама, з улікам усёй бытавой дыспрапорцыі, падобнасць да Боскага «Мы» (...). Сям'я бярэ пачатак з такой сужэнскай супольнасці, якую Другі Ватыканскі Сабор называе «Саюзам». У гэтым саюзе мужчына і жанчына «узаемна аддаюцца адно аднаму і прымаюць адно аднаго» [1].  Касцёл - гэта супольнасць Божага люду, якая складаецца з паасобных сакрамэнтальных сем'яў. Сям'я - гэта Хатні Касцёл, сямейны Касцёл, Касцёл у мініяцюры. Сям'я як актыўная і жывая клетка веруючых людзей удзельнічае ў будаўніцтве паўсюднага Касцёла. Праз добрае хрысціянскае жыццё, праз штодзённае выкананне запаведзяў Божых хрысціянская сям'я становіцца відавочным знакам паяднання Хрыста - Бога з людзьмі.

 

Хрысціянская  сям'я павінна выканаць чатыры асноўныя задачы:

- Ствараць супольнасць асобаў.

- Служыць жыццю.

- Удзельнічаць у развіцці грамадства.

- Удзельнічаць у жыцці і місіі Касцёла[2].

 

Пералічаныя задачы з'яўляюцца вельмі важнымі і актуальнымі для ўсіх сакрамэнтальных сем'яў, якія складаюць партыкулярны Касцёл на Беларусі.

 

Матэрыял паводле Божая візія сужэнства і сям’і. сінадальная душпастырская дапамога для нарачоных, Мінск 1998

 


[1]Ян Павел ІІ Ліст да сем'яў 7, пар. KDK 48

[2]FC 17

Прочитано 3718 раз Последнее изменение Пятница, 14 Сентябрь 2012 11:37
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Другие материалы в этой категории: Сям'я як хатні Касцёл »
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии