Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак і сераду ў 9.00. У аўторак, у свята св. Міхала Арханёла (Апекуна Мінска- Магілёўскай правінцыі Касцёла), святых Габрыэля і Рафала, Арханёлаў, у 12.00 і 18.00. У чацвер і пятніцу у 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00
4 кастрычніка каталіцкі свет будзе адзначаць 800–годдзе смерці св. Францішка. З гэтай нагоды 3 кастрычніка, у бліжэйшую суботу, у 18.00 у нашым касцёле адбудзецца TRANSITUS СВЯТОГА ФРАНЦІШКА або НАБАЖЭНСТВА ЎСПАМІНУ ЯГО БЛАГАСЛАЎЛЁНАЙ СМЕРЦІ. Гэта набажэнства без Святой Імшы, калі будзем разважаць над жыццём і смерцю св. Францішка, будуць гучаць спевы ў яго гонар і будзем прасіць яго аб заступніцтва ў Бога. На гэтае набажэнства нам спатрэбяцца свечкі, можна выкарыстаць электрычныя з Рарат.
Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы будуць адбывацца пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.
У пятніцу, 2 кастрычніка, успамін св. Анёлаў Ахоўнікаў. Традыцыйна ў гэты дзень молімся за дзяцей і іх благаслаўляем. Святая Імша за дзяцей адбудзецца ў 18.00. Напрыканцы літургіі ўсе прысутныя дзеці атрымаюць благаслаўленне.
Заняткі па рэлігіі распачнуцца ў суботу 3 кастрычніка.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы.



