Група Цвярозасці (2)
Залежнасць забівае душу, забівае арганізм, сям’ю, Касцёл, краіну…
Усведамляючы гэта, запрашаем Вас да ўдзелу ў сустрэчах Групы Цвярозасці, мэта якой – пошук выйсця з рознага тыпу залежнасцей, у якіх знаходзіцца сучасны чалавек, а таксама малітоўная падтрымка тых, хто працверазеў, пачынае цверазець ці яшчэ толькі прагне ўстаць на шлях цвярозасці
Сустрэчы будуць адбывацца кожны чацвер а 20 гадзіне ў парафіяльным доме.
Нашая суполка Ўкантакце: http://vk.com/club40334842
О добры Божа, дай нам дасканала зразумець, якою вялікаю дабрадзейнасцю з’яўляецца цвярозасць у вачах Тваіх. Няхай знікне ва ўсёй нашай Айчыне п’янства і запануе цвярозасць.
Выпіць на свята — векавая традыцыя.
Праўда: Насамрэч узрост гэтай «традыцыі» — не больш за аднаго-двух стагоддзяў. Звяртаючыся да гісторыі славянскіх народаў, да XVI стагоддзі мы наогул не знойдзем слядоў масавага спажывання алкагольных вырабаў.
У масе сваёй народ быў цвярозы, што пацвярджаюць усе гістарычныя даследаванні (досыць успомніць, што яшчэ нейкіх 200-300 гадоў назад алкаголь быў даступны толькі за вялікія грошы, таму атручваліся растворамі этылавага спірту толькі «абраныя»).