background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Понедельник, 01 Октябрь 2012 13:08

Малітва аб цвярозасці

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

 

 

О добры Божа, дай нам дасканала зразумець, якою вялікаю дабрадзейнасцю з’яўляецца цвярозасць у вачах Тваіх. Няхай знікне ва ўсёй нашай Айчыне п’янства і запануе цвярозасць.

Шчырым сэрцам просім аб дары цвярозасці для ўсіх, каго любім, асабліва для N. N. (імёны), якія знаходзяцца ў залежнасці ад алкаголю.

 

Святы Ян Хрысціцель, Ты праз усё свае жыццё практыкаваў абстыненцыю, дапамажы, каб і мы ў нашай Айчыне дажылі да часу, у якім алкаголь перастане быць сімвалам няшчасця, суму і трагедый. Беражы нас ад граху п’янства. Будзь натхненнем і дапамогай для усіх, хто адракаецца алкагольных напояў для дабра сваіх найбліжэйшых і усяго чалавецтва. Апякун цвярозасці, узбудзі ў сэрцах маіх родных прагненне жыцця без алкаголю.

 

Хрысце, навучы нас асабліва паважаць цноту цвярозасці, іншых да яе заклікаць і вытрываць у заўсёднай еднасці з Табой, які жывеш і валадарыш праз усе вякі вечныя. Амэн.

 

Ойча наш... Вітай Марыя,.. Хвала Айцу...

 

Божа, дай мне спакою духа,

Каб згаджаўся з тым, чаго змяніць не магу,

Мужнасці, каб змяняў тое, што магу змяніць,

Мудрасці, каб адрозніваў адно ад другога.

 

Маці Божая, Валадарка і Заступніца наша, дапамажы нам.

Святы Міхале арханёле, барані нас.

Святы Ян Хрысціцель, апякун цвярозасці, маліся за нас.

Прочитано 1932 раз Последнее изменение Среда, 03 Октябрь 2012 19:16
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Другие материалы в этой категории: « МІФЫ І ПРАЎДА ПРА АЛКАГОЛЬ
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии