100-годдзе (16)
Пастырская сустрэча духавенства і кансэкраваных асобаў у нашай парафіі
Автор АдмінУ чацвер 19 верасня наша парафія мела за гонар прывітаць на вілейскай зямлі каля 100 духоўных асобаў на чале з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскі aрцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам.
Другі дзень святкавання 100-гадовага юбілею нашай святыні
Автор АдмінГэты дзень быў прысвечаны пакаянню і перапрашэнню за ўласныя грахі і грахі парафіяльнай супольнасці, асабліва за грэх знішчэння святыні ў савецкі час.
Набажэнствы распачаліся за гадзіну перад Св. Імшой выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту і ружанцовай малітвай, у якой парафія праз заступніцтва Божай Маці прасіла ў Бога прабачэння за грахі нашай супольнасці і грахі мінулага стагоддзя.
Эўхарыстыя цэлебравалася ў інтэнцыі перапрашэння за ўсе грахі, як асабістыя, так і грахі нашых сем’яў, каб Бог аказаў Сваю Міласэрнасць, каб мы пачалі новае стагоддзе нашай святыні з чыстым сэрцам, каб будавалі новае, лепшае жыццё з чыстым сумленнем. Падчас казання кс. пробашч працягнуў учарашні аповед гісторыі нашай святыні, а таксама ўзгадаў, чым з’яўляецца грэх і што напісана пра грэх у Катэхізісу Каталіцкага Касцёла. Асаблівым чынам кс. Аляксандр звярнуў увагу, што “мы не можам судзіць гісторыю і іншых людзей, нашым заданнем сёння з’яўляецца перапрасіць за ўчыненае зло і недапусціць падобных памылак у будучыні. Сёняшні час таксама не з’яўляецца простым, але сёння людзі самі адмаўляюцца ад Бога і не адчуваюць патрэбы жыць з Ім.” Да кожнага парафіяніна прагучала пытанне: “Дык хто ж сёння вырывае з нашых сэрцаў Бога? Ці не самі мы становімся атэістамі? Мы з непрыязню глядзім на тых, хто ў савецкія часы нішчыў святыні, але ў Св. Пісанні чытаем, што нашыя целы – гэта святыня Духа Святога. А колькі ж нішчыцца такіх святыняў сёння? І робіцца гэта не рукамі бязбожнікаў, а толькі сам чалавек дабравольна і свядома забівае сябе праз грэх…”
Пасля Св. Імшы быў асвечаны драўляны Крыж, які з’яўляецца сімвалам нашага перапрашэння за грахі мінулага стагоддзя і сучаснасці. А пасля разам з гэтым Крыжом вернікі прайшліся вуліцамі цэнтральнай плошчы нашага горада, малячыся і разважаючы стацыі Крыжовай Дарогі. Углядаючыся ў Крыж, вернікі разважалі над цаной нашага Збаўлення, над бясконцай Любоўю Бога і над сваім жыццём.
Сёння мы перапрашаем Бога за грахі савецкага часу, але таксама і дзякуем за шматлікія прыклады вернасці і адвагі тых людзей, якія захавалі веру, каб і мы сёння ў ХХІ стагоддзі свабоды веравызнання заставаліся даканца вернымі Хрысту ва ўсіх абставінах свайго жыцця!
Кацярына Дурко
Фота Аксны Бажко
https://vilejka-kasciol.by/index.php/parafiya/100-goddze-svyatyni-vilejtsy#sigProGalleria5720a4d81b
Кс. Андрэй Кеўліч служыў вікарыем у парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы з 2011 па 2013 гг. Па прапанове Апостальскага Нунцыя ў Беларусі Арц. Клаўдыё Гуджэроцці Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам у чэрвені 2013 г. скіраваны ў Італію для вывучэння пастаральнага багаслоўя.
Кс. Павел Адамовіч служыў у нашай парафіі першапачаткова ў якасці дыякана, а потым як вікарый з 2009 па 2011гг. Пасля быў скіраваны ў архікатэдральную парафію імя НПМ ў Мінску.Сёння працуе ў парафіі Св. Юзафа ў г. Малазечна .
У чацвер 12 верасня наша парафія распачала непасрэднае святкаванне 100-гадовага юбілею нашай святыні. Першы дзень Трыдуума быў прысвечаны малітве за памерлых фундатараў святыні, ахвярадаўцаў, дабрадзеяў і ўсіх парафіян, а таксама памерлых, якія, быць можа, памерлі так і не спаткаўшы Бога.
Ці заўважалі вы, якім незвычайным спосабам распісаныя сцены ў нашай святыні? Быццам сонечныя прамяні застылі ў выглядзе каляровых лапікаў сярод урачыстай размалёўкі на сценах і скляпеннях. Сапраўды сонечны наш касцёл, нават калі ўсё неба захмаранае.
Гэта была кароткая, але яркая гісторыя, пра якую ўзгадвае кс. прэлат Эдмунд Даўгіловіч-Навіцкі.
Напрыканцы мінулага стагоддзя дзякуючы дабрадзеям група дзяцей нашай парафіі на чале з тагачасным пробашчам парафіі кс. Эдмундам мела магчымасць выехаць ў Рым на сустрэчу з Папам.
Кірыл Бардонаў - першы святар у сучасная гісторыі, які паходзіць з Вілейкі. У 2011 годзе скончыў навучанне ў семінарыі ў Пінску і абараніў магістэрскую працу ў Люблінскім Каталіцкім Універсітэце імя Яна Паўла ІІ. 16 чэрвеня 2012 года атрымаў святарскія пасвячэнні з рук Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. Выконвае абавязкі вікарыя ў архікатэдральнай парафіі ў Мінску. З'яўляецца сакратаром Мітрапалітальнай курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Фота catholic.by з прыміцыйная Св. Імшы кс. Кірыла Бардонава (17.06.2013)
Гэта былі 80-я гады, калі парафіяне Радашковіч маліліся ў будынку завода, а на закінутым касцёле ў Альковічах раслі бярозы…
Пасля Другой сусветнай вайны касцёл Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы напаткала тая ж доля, што і шмат іншых: святыню зачынілі, а потым прыстасавалі пад склад. Але вернемся ў 1978 год… Менавіта гэты год стаў “пераломным” у лёсе нашай святыні. У той час першым сакратаром гаркома партыі ў Вілейцы з'яўляўся Булгак Вадзім Антонавіч. Дзякуючы ініцыятыве гэтага чалавека Вілейскі касцёл нейкім цудоўным чынам трапіў у Рэспубліканскую праграму рэстаўрацыі.
Кс. Аляксандр Фамяных служыў у нашай парафіі з 2006 па 2008 гады. Спачатку ў якасці клерыка, а потым праходзіў дыяканскую практыкую. Сёння з'яўляецца дырэктарам Рэлігійнай місіі "Беларускае каталіцкае таварыства Карытас" Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Рэзідэнт парафіі Святых Сымона і Алены ў Мінску.
Фота: Пілігрымка Вілейка-Будслаў.
Як мы ведаем з гісторыі нашай святыні, у савецкія часы яна была адабрана ў вернікаў, таму зразумела, што знешні выгляд ні ў якім разе не павінен быў нагадваць пра Бога. Крыжы знялі, абразы вевезлі, але што можна было зрабіць з выявай Езуса на фрэсцы, змешчанай на знешняй сцяне касцела? Зразумела, пафарбаваць!
Кс. Юрый Касабуцкі выконваў абавязкі пробашча ў нашай парафіі з 1997 па 1999 г. Зараз служыць у парафіі Святой Тройцы (Св. Роха) на Залатой горцы ў Мінску. З'яўляецца канцлерам Мінска-Магілёўскай мітрапалітальнай курыі.
Фота з прыміцыйнай Св. Імшы кс. Кірыла Бардонава паводле сatholic.by
Віншаванне кс.пралата Эдмунда Даўгіловіча-Навіцкага з нагоды 100-годдзя святыні
Автор АдмінКс. пралат Эдмунд Даўгіловіч-Навіцкі ў 1990 годзе стаў першым пробашчам парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы пасля вяртання касцёла вернікам. Шмат сэрца і сваёй працы ён уклаў у аднаўленне і развіццё нашай святыні.
Парафія Узвышэння Святога Крыжа, г. Вілейка, 12-14 верасня 2013г.
Чацвер, 12 верасня
ДЗЕНЬ МАЛІТВЫ ЗА ПАМЕРЛЫХ:
ФУНДАТАРАЎ СВЯТЫНІ, АХВЯРАДАЎЦАЎ, ДАБРАДЗЕЯЎ І ЎСІХ ПАРАФІЯНАЎ
Дарагія браты і сёстры ў Хрысце!
З вялікай радасцю прыгадваем вам, што набліжаецца кульмінацыйны дзень святкавання 100-годдзя нашай святыні, а менавіта, фэст, які будзем адзначаць 14 верасня 2013 года. Да гэтай падзеі парафія актыўна рыхтавалася не адзін год.