Фэст нашай парафіі, Узвышэнне Святога Крыжа, распачнём святкаваць сёння ў 19.00 асвячэннем прыдарожнага Крыжа на Волкаўшчыне па вул. Чкалава. Пасля асвячэння адбудзецца адарацыя Крыжа, як у Вялікую пятніцу.
У панядзелак 14 верасня, урачыстасць Узвышэннем Святога Крыжа:
12.00 – Святая Імша
15.00-18.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта. З 15.00 да 16.00 адарацыю праводзяць нашыя старэйшыя парафіяне, з 16.00 да 17.00 адарацыя ў цішыні, з 17.00 да 17.45 – Легіон Марыі. У гэтым часе будзе магчымасць Споведзі.
18.00 – Адпустовая Святая Імша. Інтэнцыя Святой Імшы аб здароўе, Божае благаславенне і падзяка за атрыманыя ласкі мінулага года. Картачкі з просьбамі можна пераказваць у сакрыстыю. Літургію ўзначаліць і прамовіць казанне Ксёндз Андрэй Рылка — канцлер Курыі Пінскай дыяцэзіі, магістр тэалогііі філасофіі, дактарант філасофскага факультэта Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта імя Яна Паўла ІІ. Таксама будуць запрошаныя святары з нашага дэканата.
Святая Імша на гэтым тыдні: У аўторак, ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі Балеснай, у 18.00. У сераду і пятніцу ў 9.00. У чацвер у 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00
Заняткі па рэлігіі распачнуцца 3 кастрычніка.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы.



