Аб'явы (434)
4 звычайная нядзеля (1 лютага 2026 г.)
У ПАНЯДЗЕЛАК, 2 лютага, Свята Ахвяравання Пана, альбо Маці Божай Грамнічнай. Святая Імша ў 12.00 і ў 18.00. У часе гэтага свята мы будзем успамінаць той дзень, калі Марыя і Святы Юзаф ахвяравалі Дзіцятка Езус Пану Богу ў Святыні Ерузалемскай. Паводле трыдыцыі падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне грамнічных свечак і працэсія па касцёлу з асвечанымі свечкамі. Просьба забяспечыць свечкі, каб воск не капаў на падлогу касцёла. Грамнічныя свечкі захоўваюцца ў хрысціянскіх дамах, запальваюцца ў часе малітвы, калі існуе небяспека, хвароба, жыццёвыя цяжкасці. Таксама, згодна са шляхетнай традыцыяй, запаленую свечку падаём у руку чалавека, які памірае. Ахвяраванні за свечкі, якія мы набываем у касцёле, выкарыстоўваюцца для ўтрымання святыні, Божага Дому.
У АЎТОРАК, 3 лютага, успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. У гэты дзень адбудзецца асвячэнне свечак і блаславенне імі ў гонар святога Блажэя, які з’яўляецца заступнікам у Бога для тых, хто мае хваробы горла.
У СЕРАДУ Святая Імша ў 10.00.
У ЧАЦВЕР, 5 лютага, успамін св. Агаты, панны і мучаніцы. Святая Імша у 12.00 і 18.00. Хрысціянская традыцыя перадала нам веру ў тое, што св. Агата з’яўляецца асаблівай заступніцай перад Богам пры небяспецы пажару. У гэтым дні падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне хлеба, вады і солі, каб заступніцтва святой Агаты ахоўвала нас ад розных небяспекаў, а асабліва ад бедства агню.
У ПЕРШУЮ ПЯТНІЦУ МЕСЯЦА Святая Імша ў 10.00 і 18.00.
У СУБОТУ Святая Імша за памерлых, у 10.00
У НАСТУПНУЮ НЯДЗЕЛЮ Святая Імша ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу.
Рэпетыцыя хора для дзяцей і моладзі пасля Святой Імшы ў 10.00 у парафіяльным доме, для дарослых пасля Святой Імшы ў 18.00.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Дзякую ўсім, хто дапамог разабраць калядныя дэкарацыі і стаенкі, тым хто прыбіраў у святыні. Дзякую за арганізацыю вывазу елак і смецця. Дзякую за ўборку снега на касцёльнай тэрыторыі.
2 звычайная нядзеля (18 студзеня 2026 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: Ад панядзелка да суботы ў 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбываюцца па суботах згодна з раскладам.
Душпастырская візітацыя адбываецца па адрасах мінулага года. Пры выхадзе з касцёла ёсць магчымасць, каб запісаць новыя адрасы, альбо, калі былі прапушчаныя ў мінулым годзе, падцвердзіць запрашэнне.
Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу…
Душпастырская візітацыя
19.01-24.01.26
|
Панядзелак |
з 11.00 альбо 17.00 вул. Жоўткі, Церашковай, Мікалаева, Некрасава, Дабравольскага, Сонечная,Будаўнікоў, Зубовіча, зав. 1 Прамысловы, 8 сакавіка, Асенняя, Мірная, Заслонава,
З 13.00 альбо 17.00 Волкава
з 15.00 альбо 17.00 вул. Валынца
З 17.00 Вул. Георгіеўская 1, 3 |
|
Аўторак |
З 11.00 Ізбіно
З 13.30 альбо 19.00 Гліннае, Каловічы, Більцэвічы
З 16.00 Макаўе
З 17.00 Вул. Георгіеўская 5, 7, 9
|
|
Серада |
З 11.30 Вязынь
З 15.00
Ляхаўшчына, Бараўцы, Урэчча, Асіпавічы
З 17.00 Вул. Гарадзішчанская
|
|
Чацвер |
З 11.00 альбо 17.00
Вёскі: Карвелі, Снежкава, Бутрымава
З 15.00 альбо 17.00
Вілейская, Куранецкая, Снежкаўская, Гістарычная, Крывіцкая, зав. Крывіцкі, Свабоды, Добрай волі, Далгінаўская, Рогача, Цветочная, Хвойная, Звёздная,
|
|
Пятніца
|
З 12.00 В. Лыцавічы, Муляры
З 16.00 Любань |
|
Субота
|
З 11.30 Шылавічы З 13.00 Куранец З 17.00 да 21.00 Прапушчаныя адрасы
|
gn:justify'>
Нядзеля Хросту Пана (11 студзеня 2026 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: Ад панядзелка да суботы ў 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбываюцца па суботах згодна з раскладам.
Душпастырская візітацыя адбываецца па адрасах мінулага года. Пры выхадзе з касцёла ёсць магчымасць, каб запісаць новыя адрасы, альбо, калі былі прапушчаныя ў мінулым годзе, падцвердзіць запрашэнне.
Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу…
Душпастырская візітацыя
12-17.01.26
|
Панядзелак з 11.00 альбо 17.00 |
Садовая, зав. 1Лугавы, зав.3Лугавы, вул. Зялёная, вул.Стаўкі, зав. Матросава, зав.Зялёны, Стаўкі Вясенняя, Белавароціца, Вул. 1 Мая, вул. 17 верасня
|
|
Аўторак з 11.00 альбо 17.00 |
вул. Кастрычніцкая, вул. Савецкая
|
|
Серада з 11.00 альбо 17.00 |
пл. Свабоды, зав. Школьны, Молакава, Красіна,Ходзькі, Інтэрнацыянальная, Шубіна, Прывакзальная, Новая, Плеснянская, Зарэчная, Яблыневая, вул. Лаўрыновіча, Юбілейная,Маладёжная, Заазёрная, Сільвановіча, зав.3-ці Сельскі, Альперовіча, Радніковая, Каляды, Любанская, Жалігоўскага; |
|
Чацвер |
З 11.00 в. Порса, З 13.00 Вёскі Крывое Сяло, Івонцавічы, |
|
|
З 16.00 Незалежнасці 2; 2 Г, 2/1; 2/2, 2/4; 2/4 А, 4, 6, 6/1, |
|
Пятніца з 12.00 альбо 17.00 |
вул. Стаханаўская, зав.Стаханаўскі, зав. Гідрабудаўнікоў, зав. Берагавы |
|
|
|
|
З 11.00 альбо 17.00 |
Незалежнасці 8/1, 8/2, 10/1, 10/2, 10/3, 14, 16/1, 16/2, 18, 20 |
|
Субота |
з 12.00 Каралёва, зав. Каралёва, Васточная, зав. Васточны, зав. 2 Васточны, Меліяратараў з 15.00 Чарняхоўскага, зав. Чарняхоўскага, , Асланава, Купалы, Коласа З 18.00 Казея, Харужай, Чкалава, Купрыянава, Кашэвога, Касмадзем’янскай
|



