Аб'явы (404)
29 звычайная нядзеля (20 кастрычніка 2024 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00
Ружанцовыя набажэнствы адбываюцца пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.
Урокі па рэлігіі адбываюцца па суботах, згодна з раскладам заняткаў.
Набліжаюцца ўрачыстасць Усіх Святых і ўспамін памерлых. Згодна з традыцыяй у лістападзе будуць адбывацца выпамінкі, калі мы молімся за памерлых, вычытваючы іх імёны. Пры выхадзе з касцёла знаходзяцца карткі для запісу. Пасля запоўненыя карткі належыць прынесці ў сакрыстую.
Будзем памятаць пра абавязак навядзення парадку на могілках, дзе пахаваныя нашыя блізкія родныя. Пастараемся навесці парадак і на магілах, якія, як мы можам ведаць, не маюць сваіх родных, але якімі ужо шмат год апякуюцца людзі добрай волі.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на рамонт алтара, на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
Расклад наведвання могілак
(набажэнства за памерлых і асвячэнне магіл)
Субота, 2 лістапада
12.00 – Вілейка “Лясныя” (новыя камунальныя могілкі)
14.00 - Вілейка (Волкаўшчына)
15.00 – Куранец
16.00 – Любань
Нядзеля, 3 лістапада
13.30 – Вілейка (вул. Першамайская)
Панядзелак, 4 лістапада
11.00 – Вязынь
12.00 – Вілейка (Гарадзішча)
12.30 – Снежкава
13.00 – Багданава
13.45 – Касута
14.30 - Асіпавічы
Чацвер, 7 лістапада
11.00 – Порса
12.30 – Золькі (Муляры)
13.30 – Ролічы
14.00 - Лыцавічы
28 звычайная нядзеля (13 кастрычніка 2024 г.)
Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы адбываюцца пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.
Святая Імша на гэтым тыдні: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Урокі па рэлігіі адбываюцца па суботах, згодна з раскладам заняткаў.
Набліжаюцца ўрачыстасць Усіх Святых і ўспамін памерлых. Згодна з традыцыяй у месяцы лістападзе будуць адбывацца выпамінкі, калі мы молімся за памерлых, вычытваючы іх імёны. Пры выхадзе з касцёла знаходзяцца карткі для запісу. Пасля запоўненыя карткі належыць прынесці ў сакрыстую.
Будзем памятаць пра абавязак навядзення парадку на могілках, дзе пахаваныя нашыя блізкія родныя. Пастараемся навесці парадак і на магілах, якія, як мы можам ведаць, не маюць сваіх родных, але якімі ужо шмат год апякуюцца людзі добрай волі.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на рамонт алтара, на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
27 звычайная нядзеля (6 кастрычніка 2024 г.)
Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы адбываюцца пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, у свята Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай, у 12.00 і 18.00. Ад аўторка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Урокі па рэлігіі адбываюцца па суботах, згодна з раскладам заняткаў.
У суботу 12 кастрычніка ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі ў Барунах адбудзецца ўрачыстая каранацыя цудадзейнага абраза Маці Божай Барунскай, якая ўжо больш за тры стагоддзі ўшаноўваецца пад тытулам Суцяшальніцы засмучаных. Пілігрымы з Вілейкі збіраюцца ў касцёле ў суботу ў 7.00. Пасля малітвы і благаславення адбудзецца падзел групы на чатыры аўтобусы. Першым прыпынкам будзе Смаргонь. Там мы наведаем старажытны касцёл св. Арханёла Міхала і даведаемся пра дзейнасць святароў Салез’янцаў і сясцёр Салез’янак. Далей мы наведаем Крэва. Гэта невялічкі касцёл, які знаходзіцца на маляўнічым узвышшы. У Крэве мы духоўна падрыхтуемся да ўрачыстасці ў Барунах. Адбудзецца супольная малітва і таксама будуць зачытаныя інтэнцыі, у якіх адправіцца Святая Імша каля цудоўнага абраза Найсвяцейшай Панны Марыі Барунскай. Інтэнцыі можна будзе пераказаць у касцёле ў Крэве, а той хто не зможа паехаць, то тут у Вілейцы на працягу ўсяго гэтага тыдня. Інтэнцыі могуць быць і за жывых, аб апеку Найсвяцейшай Панны Марыі Барунскай, і за памерлых. З Крэва ўжо пераезжаем у Баруны і там прымаем удзел ва ўрачыстасці. На адваротным шляху наведаем: Гальшаны - Ашмяны – Жупраны – Солы. Вяртаемся каля 19.00.
У Баруны плануецца прыезд агромнай колькасці пілігрымаў. Таму трэба разлічваць, што ў касцёле будзе даволі цесна і магчыма, што нейкая частка пілігрымаў застанецца на вуліцы. Варта абдумаць вопратку і на дождж, і на цеплыню (у святыні напэўна будзе горача). Таксама бяром з сабою харчаванне і ваду на ўвесь дзень.
Інтэнцыя для Брацтва Жывога Ружанца на месяц кастрычнік: молімся за Ганаровага Мітрапаліта Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з нагоды 35-ці годдзя біскупскага пасвячэння.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на рамонт алтара, на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Дзякую за зробленую вялікаю працу перад фэстам нашай парафіі. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!



