Аб'явы (424)
Нядзеля Найсвяцейшай Тройцы (31 мая 2026 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак і сераду ў 9.00, у аўторак у 18.00, у чацвер, ва ўрачыстасць абавязковую Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, у 12.00 і 18.00. Урачыстасць абавязкова азначае, што мы маем абавязак удзелу ў Святой Імшы і абавязак устрымання ад неабавязковай працы. У першую пятніцу месяца ў 9.00 і 18.00, у суботу за памерлых у 10.00, у наступную нядзелю Святая Імша ў 10.00, пасля працэсія Божага Цела. На гэтую працэсію запрашаем усю парафію. Дзеці і моладзь, якія прынялі ў гэтым годдзе 1 Святую Камунію будуць у ёй мець спецыяльныя абавязкі. Святая Імша пасля працэсіі, прыблізна каля 12.15 і ў 18.00.
Чэрвенскія набажэнствы адбываюцца ў буднія дні пасля кожнай Святой Імшы.
6 чэрвеня ў Будславе адбудзецца святкаванне Сусветнага дня дзіцяці, якое спалучана са штогадовай сустрэчай першакамунійных дзяцей.
Праграма святкавання:
11.30 — святая Імша;
12.30 — перапынак;
14.00 — забаўляльная праграма;
15.00 — сцэнка;
15.30 — супольная малітва, благаслаўленне Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага.
Дзеці едуць у Будслаў з бацькамі альбо апекунамі на ўласным транспарце. Сустракаемся ў 10.30 пры ўваходзе ў Будслаўскую святыню. Жадаючыя павінны запісацца ў сакрыстыі.
Плануем аднадзённую пілігрымку на фэст у Будслаў 3 ліпеня. Цягніком даезжаем да станцыі Крывічы і далей ідзём пешшу. Арганізацыйная інфармацыя будзе пададзена на ўсіх Святых Імшах у нядзелю 28 чэрвеня.
Прыпамінаем пра ўдзел у ініцыятыве «Дар сэрца для парафій у патрэбе», калі збіраем сродкі, каб памагчы маленькім парафіям на магілёўшчыне. Ахвяраванні прымаем і запісваем у сакрыстыі.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання наўшай святыні.
Спасланне Духа Святога (24 мая 2026 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны, Марыі Маці Касцёла, у другі дзень урачыстасці Спаслання Духа Святога ў 12.00 і 18.00, у аўторак, сераду, чацвер і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю, урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, у 10.00, 12.00 і 18.00.
Маёвыя набажэнствы на гэтым тыдні адбудуцца раніцай пасля Святой Імшы, а вечарам ў 17.30.
6 чэрвеня ў Будславе адбудзецца святкаванне Сусветнага дня дзіцяці, якое ў гэтым годзе спалучана са штогадовай сустрэчай першакамунійных дзяцей..
Праграма святкавання:
11.30 — святая Імша;
12.30 — перапынак;
14.00 — забаўляльная праграма;
15.00 — сцэнка;
15.30 — супольная малітва, благаслаўленне Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага.
Дзеці едуць у Будслаў з бацькамі альбо апекунамі на ўласным транспарце. Сустракаемся ў 10.30 пры ўваходзе ў Будслаўскую святыню. Жадаючыя павінны запісацца ў сакрыстыі.
7 чэрвеня ў 10.00 адбудзецца працэсія Божага Цела. На гэтую працэсію запрашаем усю парафію: дзяцей, моладзь і дарослых. Чакаем таксама і групу першакамунійных дзяцей з іх бацькамі.
Плануем аднадзённую пілігрымку на фэст у Будслаў 3 ліпеня. Цягніком даезжаем да станцыі Крывічы і далей ідзём пешшу. Арганізацыйная інфармацыя будзе пададзена на ўсіх Святых Імшах у нядзелю 28 чэрвеня.
Прыпамінаем пра ўдзел у ініцыятыве «Дар сэрца для парафій у патрэбе», калі збіраем сродкі, каб памагчы маленькім парафіям на магілёўшчыне. Ахвяраванні прымаем і запісваем у сакрыстыі.
Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу…
7 Велікодны тыдзень (17 мая 2026 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша:у панядзелак, аўторак, сераду, чацвер і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю, Нядзелю Спаслання Духа Святога, у 10.00, 12.00 і 18.00. Падчас Святой Імшы на 10.00 адбудзецца ўрачыстасць Першай Святой Камуніі для групы дзяцей нашай парафіі.
Месяц май прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі. У маі кожны дзень пасля Святой Імшы адбываюцца маёвыя набажэнствы.
Учора завершылі катэхетычны год пры нашым касцёле. Да кастрычніка заняткаў па рэлігіі не будзе, але шчыра запрашаем дзяцей і моладзь прыходзіць да касцёла кожную нядзелю і ўрачыстасць, прыняць удзел у працэсіі Божага Цела 7 чэрвеня, у аднадзённай пілігрымцы ў Будслаў 3 ліпеня і іншых мерапрыемствах, пра якія будзем аб’яўляць летам.
Для дзяцей, якія ў наступную нядзелю прымуць Першую Святую Камунію:
У аўторак у 10.00 альбо 16.00 – экзамен.
У пятніцу ў 19.00 – праца у касцёле, доме і на касцёльнай тэрыторыі з бацькамі першакамунійных дзяцей перад іх урачыстасцю.
У суботу ў 15.00 – генеральная рэпетыцыя 1 Камуніі.
у 16.00 – споведзь перад 1 Камуніяй.