Аб'явы (434)
13 звычайны тыдзень (28 чэрвеня 2026 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак, ва ўрачыстасць абавязковую святых Апосталаў Пятра і Паўла, у 12.00 і 18.00; у аўторак і чацвер у 18.00; у сераду з удзелам пілігрымаў у 8.00; у суботу за памерлых у 10.00; у наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
У пятніцу Святой Імшы ў Вілейцы не будзе. Сустракаемся ў Будславе. Той, хто адзначае першыя пятніцы месяца, павінен у Будславе паспавядацца і прыняць Святую Камунію.
У пятніцу 3 ліпеня адбудзецца пілігрымка на фэст у Будслаў. Цягніком даезжаем да станцыі Крывічы і далей ідзём пешшу.
Што павінен ведаць пілігрым:
Выезд з Вілейкі ў 8.54. Набываем самастойна білет да станцыі Крывічы. Кошт білета 2 руб. 18 кап.
Прыбываем у Крывічы ў 9.35. Непатрэбныя рэчы перагружаем у аўтамабіль. Строімся ў калону і вырушаем у бок Будслава.
Вяртанне да дому кожны абдумвае самастойна.
Мець з сабою:
Заплечнік з вадою, Ружанец, спеўнік нашай парафіі, дажджавік, сухпаёк, карымат (пасцілка, дыванок, каб сядаць падчас прыпынкаў), індывідуальную аптэчку (асабліва супраць мазалёў).
Апранаемся: сціпла (не можа быць кароткіх шортаў і адкрытых маек). Галаўны ўбор. Абутак разношаны. Бяром з сабою хустачку пілігрыма з мінулых гадоў (ярка-лімонны колер). Хто не мае такой хустачкі, таму будзе пазычана на час пілігрымкі і фэсту.
Бяром рэчы неабходныя на фэсце ў Будславе (святочнае адзенне, цёплыя рэчы і штосці на выпадак дажджу).
Аўтобус на Будслаў адправіцца пятніцу ў 16.00 з плошчы ад касцёла.
Праз Вілейку пройдуць пілігрымы са Смаргоні. Нам трэба будзе размесціць іх на начлег. Пілігрымы прыбудуць у Вілейку ў аўторак 30 чэрвеня. Пасля вячэрняй Святой Імшы, гэта азначае ў 18.45, мы запрашаем іх да сябе на начлег. Просьба, каб як і мінулыя гады, гасцінна запрасіць пілігрымаў.
Таксама ў гэтым годзе плануем паехаць на фэст Гродненскай дыяцэзіі ў Тракелі. Выезд у пятніцу 10 ліпеня ў 14.30 ад касцёла, вяртанне пасля заканчэння начной Святой Імшы. Кошт паездкі 35 руб.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
12 звычайны тыдзень (21 чэрвеня 2026 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак і пятніцу ў 9.00, у аўторак і чацвер у 18.00, у сераду, ва ўрачыстасць Нараджэння Св. Яна Хрысціцеля, у 12.00 і 18.00, у суботу за памерлых у 10.00, у наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.
Чэрвенскія набажэнствы адбываюцца ў буднія дні пасля кожнай Святой Імшы.
Плануем аднадзённую пілігрымку на фэст у Будслаў 3 ліпеня. Цягніком даезжаем да станцыі Крывічы і далей ідзём пешшу. Арганізацыйная інфармацыя будзе пададзена на ўсіх Святых Імшах у нядзелю 28 чэрвеня.
Будзе магчымасць паехаць у Будслаў і на аўтобусе. Выезд у пятніцу 3 ліпеня ў 16.00 ад касцёла, вяртанне пасля заканчэння начной Святой Імшы. Кошт паездкі 25 руб. Запісваем пры выхадзе з касцёла.
Таксама ў гэтым годзе плануем паехаць на фэст Гродненскай дыяцэзіі ў Тракелі. Выезд у пятніцу 10 ліпеня ў 14.30 ад касцёла, вяртанне пасля заканчэння начной Святой Імшы. Кошт паездкі 35 руб. Запісацца ў пілігрымкі можам пры выхадзе з касцёла.
Трывае ініцыятыва «Дар сэрца для парафій у патрэбе». Ахвяраванні для парафій на магілёўшчыне прымаем і запісваем у сакрыстыі.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання наўшай святыні.
11 звычайны тыдзень (14 чэрвеня 2026 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00, у аўторак і чацвер у 18.00, у суботу за памерлых у 10.00, у наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.
Чэрвенскія набажэнствы адбываюцца ў буднія дні пасля кожнай Святой Імшы.
Плануем аднадзённую пілігрымку на фэст у Будслаў 3 ліпеня. Цягніком даезжаем да станцыі Крывічы і далей ідзём пешшу. Арганізацыйная інфармацыя будзе пададзена на ўсіх Святых Імшах у нядзелю 28 чэрвеня.
Будзе магчымасць паехаць у Будслаў і на аўтобусе. Выезд у пятніцу 3 ліпеня ў 16.00 ад касцёла, вяртанне пасля заканчэння начной Святой Імшы. Кошт паездкі 25 руб. Запісваем пры выхадзе з касцёла.
Таксама ў гэтым годзе плануем паехаць на фэст Гродненскай дыяцэзіі ў Тракелі. Выезд у пятніцу 10 ліпеня ў 14.30 ад касцёла, вяртанне пасля заканчэння начной Святой Імшы. Кошт паездкі 35 руб. Запісацца ў пілігрымкі зможам ў наступную нядзелю пры выхадзе з касцёла.