background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Аб'явы

Аб'явы (434)

4 тыдзень Вялікага посту (30 сакавіка 2025 г.)

На гэтым тыдні: Святая Імша з панядзелка да чацверга ў 10.00 і 18.00.

У пятніцу Святая Імша ў 10.00 і ў 18.00 – урачысты Крыжовы Шлях. Прыложым намаганні, каб сабрацца ўсім разам і прайсці слядамі Езуса Хрыста да Галготы, да месца нашага збаўлення.

У суботу Святая Імша за памерлых у 10.00.

У кожную нядзелю Вялікага Посту: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, ў 15.00 Вяночак да Божай Міласэрнасці, у 17.20 – Крыжовы Шлях і ў 18.00 – Святая Імша.

У Вялікім Посце кожны дзень праводзяцца набажэнствы нашымі парафіянамі: Крыжовая Дарога - раніцай з 9.00 і вечарам з 17.20. Вяночак да Божай Міласэрнасці ў 15.00. Песні Жальбы ў сераду ў 17.30.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца 5 красавіка.

У наступную нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00 і Крыжовай Дарогі ў парафіяльным доме адбудзецца сустрэча з бацькамі тых дзяцей, якія ў гэтым годзе прымуць Першую Святую Камунію.

РЭКАЛЕКЦЫІ Ў ВЯЛІКІМ ПОСЦЕ 10-12.04.25

НАВЕДВАННЕ ХВОРЫХ 08.04.25 з 9.00

У 2025 годзе, тых хто наведвае вызначаныя Юбілейныя святыні, называюць ПІЛІГРЫМАМІ НАДЗЕІ. І нашая парафія жадае далучыцца да гэтых пілігрымаў і вырушыць у далёкі шлях, каб атрымаць асаблівыя Ласкі Юбілейнага Году! 1-2 мая адбудзецца аўтобусная пілігрымка па Юбілейных святынях Віцебскай дыяцэзіі.

1 мая, чацвер (267 км)

Вілейка – Лепель – Віцебск

Віцебск: Касцёл Божай Міласэрнасці (Святая Імша)

Касцёл св. Антонія

Касцёл св Барбары

Вячэра і начлег у гатэлі Лучеса.

(Вячэрняя магчымасць наведвання Віцебска)

2 мая, пятніца (477 км)

Віцебск (снеданне) – Шуміліна – Наваполацк – Верхнядзвінск – Росіца (абед) – Браслаў (Святая Імша) – Паставы - Вілейка

Кошт  190 руб. Запісвацца можна пры выхадзе з касцёла, каля кніжнага кіоска.

Біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч піша: Няхай Юбілейныя Святыні Віцебскай дыяцэзіі будуць духоўнымі аазісамі, у якіх кожны жадаючы зможа аднавіць дарогу веры і наталіць смагу з крыніцы надзеі, перадусім прыступаючы да сакрамэнту паяднання, незаменнай адпраўной кропкі для сапраўднага шляху навяртання.

Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу…

 

3 тыдзень Вялікага посту (23 сакавіка 2025 г.)

На гэтым тыдні: Святая Імша ў панядзелак, сераду і чацвер ў 10.00 і 18.00.

У аўторак, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, Святая Імша ў 12.00 і 18.00.

У пятніцу Святая Імша ў 10.00 і ў 18.00 – урачысты Крыжовы Шлях. Прыложым намаганні, каб сабрацца ўсім разам і прайсці слядамі Езуса Хрыста да Галготы, да месца нашага збаўлення.

У суботу Святая Імша за памерлых у 10.00.

У кожную нядзелю Вялікага Посту: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, ў 15.00 Вяночак да Божай Міласэрнасці, у 17.20 – Крыжовы Шлях і ў 18.00 – Святая Імша.

У Вялікім Посце кожны дзень праводзяцца набажэнствы нашымі парафіянамі: Крыжовая Дарога - раніцай з 9.00 і вечарам з 17.20. Вяночак да Божай Міласэрнасці ў 15.00. Песні Жальбы ў сераду ў 17.30.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца пасля вясенніх канікул 29 сакавіка.

У сераду пасля Святой Імшы ў 18.00 адбудзецца лекцыя для дарослых перад прыняццем Сакрамэнту Бежмавання.

РЭКАЛЕКЦЫІ Ў ВЯЛІКІМ ПОСЦЕ 10-12.04.25

НАВЕДВАННЕ ХВОРЫХ 08.04.25 з 9.00

Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу…

 

2 тыдзень Вялікага посту (16 сакавіка 2025 г.)

На гэтым тыдні: Святая Імша ў панядзелак, аўторак і чацвер ў 10.00 і 18.00.

У сераду, ва ўрачыстасць абавязковую св. Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі, Святая Імша ў 12.00 і 18.00.

У пятніцу Святая Імша ў 10.00 і ў 18.00 – урачысты Крыжовы Шлях. Пятніца – гэта дзень мукі і смерці Пана Езуса, таму ў Вялікім Посце гэты дзень мае асаблівы характар. Прыложым намаганні, каб сабрацца ўсім разам і прайсці слядамі Езуса Хрыста да Галготы, да месца нашага збаўлення.

У суботу Святая Імша за памерлых у 10.00.

У кожную нядзелю Вялікага Посту: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, ў 15.00 Вяночак да Божай Міласэрнасці, у 17.20 – Крыжовы Шлях і ў 18.00 – Святая Імша.

У Вялікім Посце кожны дзень праводзяцца набажэнствы нашымі парафіянамі: Крыжовая Дарога - раніцай з 9.00 і вечарам з 17.20. Вяночак да Божай Міласэрнасці ў 15.00. Песні Жальбы ў сераду ў 17.30.

У часе Вялікага посту належыць зрабіць пастановы, якія дапамогуць нам удасканаліць духоўнае жыццё. Абавязковым у Вялікім Посце з’яўляецца не ўдзел у вяселлях і гучных забавах, устрыманне ад мясных страваў па пятніцах і ў Папяльцовую Сераду. Але да гэтага мінімума належыць дабавіць свой пост, які дапаможа ў барацьбе з дрэннымі схільнасцямі, а добрае памножыць. Варта звярнуць увагу на нашую асабістую малітву, на часцейшае наведванне касцёла і на ўдзел у Вялікапостных набажэнствах.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу.

У сераду пасля Святой Імшы ў 18.00 адбудзецца лекцыя для дарослых перад прыняццем Сакрамэнту Бежмавання.

РЭКАЛЕКЦЫІ Ў ВЯЛІКІМ ПОСЦЕ 10-12.04.25

НАВЕДВАННЕ ХВОРЫХ 08.04.25 з 9.00

З’явіўся новы нумар часопіса Дыялог.

Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу…