background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Аб'явы

Аб'явы (434)

4 нядзеля Адвэнту (22 снежня 2024 г.)

У панядзелак Святая Імша ў 10.00 і 18.00. У аўторак з раніцы яшчэ Адвэнт і Святая Імша ў 10.00. Вечарам у аўторак, калі на небе з’явяцца першыя зоркі, распачынаецца ўрачыстасць Божага Нараджэння. Вігілійная вячэра, якая адбудзецца ў нашых сем’ях з'яўляецца найважнейшым момантам чакання Божага Нараджэння. Пасля таго, як скончыцца вігілійная вячэра, уся сям’я па-старадаўняму звычаю накіроўваецца ў касцёл на Святую Імшу Пастэрка. У нашым касцёле Святая Імша Пастэрка адбудзецца ў 21.00.

У сераду, 25 снежня, урачыстасць Нараджэння Езуса Хрыста. Святая Імша ў 10.00 (з удзелам дзяцей), у 12.00 і ў 18.00. Святая Імша ў 10.00 будзе ахвяроўвацца Богу ў інтэнцыі благаславення Дзіцятка Езус і здароўя. Карткі з імёнамі можна прыносіць у сакрыстыю.

Чацвер, свята св. Стэфана, першамучаніка. Святая Імша ў 12.00 і 18.00.

Пятніца, свята св. Яна Апостала і Евангеліста. Святая Імша ў 10.00 і 18.00.

Субота, свята святых Немаўлят, мучанікаў. Святая Імша ў 10.00 за памерлых. Адзін са святароў будзе маліцца за ўсіх памерлых, якія ў гэтым, 2024 годзе, адыйшлі да Пана Бога. На пачатку Літургіі зачытаем іх імёны і ўзгадаем дату іх смерці.

Нядзеля, 29 снежня, урачыстасць абавязковая Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа. Святая Імша ў 10.00, 12.00 і 18.00.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца 18 студзеня.

У парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, календары на новы 2025 год, іншыя святочныя рэчы.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

3 нядзеля Адвэнту (15 снежня 2024 г.)

На гэтым тыдні Святая Імша адбудзецца:

У панядзелак, сераду, пятніцу і суботу ў 10.00 і 18.00. У аўторак і чацвер Рараты ў 6.30. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00 (з элементамі Рарат).

У пятніцу і суботу адбудуцца рэкалекцыі перад святам Божага Нараджэння. Споведзь будзе распачынацца з 9.00 і 17.00. Святая Імша ў 10.00 і 18.00. Пастараемся, каб у часе рэкалекцый паспавядацца самім і дапаможам паспавядацца родным. Дзеці, якія былі ў Першай Святой Камуніі, таксама павінны паспавядацца і пасля на Божае Нараджэнне прыняць Святую Камунію.

Наведванне хворых адбудзецца 18 снежня з 9.00. Адрасы запісваем у сакрыстыі.

Заняткі па рэлігіі праводзяцца па суботах, згодна з раскладам.

У панядзелак пасля Святой Імшы на 10.00 будзем будаваць стаенкі на вуліцы і ў касцёле. Просьба да мужчын дапамагчы ў гэтых працах.

У сераду вечарам установім елкі.

У чацвер з 17.00 адбудзецца ўпрыгожванне елак і дэкарацый. Запрашаем на дапамогу ўсіх жадаючых: моладзь, людзей сярэдняга і старэйшага ўзросту.

У пятніцу пасля Святой Імшы на 18.00 адбудзецца сустрэча на тэму перарэгістрацыі нашай парафіі.

У парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, календары на новы 2025 год і новыя часопісы Дыялог і Ave Maria.

Ахвяраванні за аплаткі, календары і святочныя рэчы будуць далучаныя да сродкаў на ўтрыманне нашай парафіі.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы!

2 нядзеля Адвэнту (8 снежня 2024 г.)

На гэтым тыдні Святыя Імшы адбудуцца: У панядзелак, у абавязковую ўрачыстасць Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, у 12.00 і 18.00. Урачыстасць “абавязковая” азначае, што вернікі маюць абавязак удзелу ў Святой Імшы, а таксама павінны ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы.

У аўторак і чацвер Рараты ў 6.30. У сераду і пятніцу ў 10.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00 (з элементамі Рарат).

Перыяд Адвэнту – гэта радасны час чакання на свята Божага Нараджэння і час духоўнай працы над сабою. Каб добра падрыхтавацца да Нараджэння Езуса Хрыста, трэба ў Адвэнце прыкласці шмат намаганняў. Патрэбная добрая малітва, удзел у нядзельнай Святой Імшы, удзел у Раратах, шчырая Споведзь, удзел у рэкалекцыях, пастановы і нашыя добрыя ўчынкі.

У часе Адвэнту адбываюцца спецыяльныя ватыўныя святыя Імшы пра Найсвяцейшую Панну Марыю, званыя Раратнімі. Гэтыя Святыя Імшы адбываюцца яшчэ да ўсходу сонца, калі на небе бачная апошняя ранішняя зорка. Таму Раратнія Святыя Імшы ў нашай парафіі будуць адбывацца ў аўторак і чацвер у 6.30. Кожная Раратняя Імша будзе распачынацца ўрачыстым уваходам, з удзелам дзяцей, трымаючы ў руках адвэнтавыя ліхтарыкі. Пастараемся карыстацца электрычнымі ліхтарыкамі. Калі дарослыя для сябе набываюць электрычны ліхтарык, то пажаданна, каб ён больш прыпамінаў полымя свечкі. У кіосках ёсць крыху такіх электрычных ліхтаракаў.

Варта абраць адну з пастановаў на адвэнт, каб прыходзіць да касцёла не толькі па нядзелях і на Рараты, але і кожны дзень. У нашым касцёле ў буднія дні (апрача дзён, калі маем Рараты) будуць адбывацца дзве Святыя Імшы - раніцай і вечарам.

Наведванне хворых адбудзецца 18 снежня з 9.00. Адрасы запісваем у сакрыстыі.

Рэкалекцыі перад святам Божага Нараджэння адбудуцца 20 і 21 снежня, пятніца і субота на 3 тыдні адвэнту.

Заняткі па рэлігіі праводзяцца па суботах, згодна з раскладам.

У парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, свечкі на Рараты, календары на новы 2025 год. Варта паклапаціцца, каб мець каталіцкі календар у сваім доме.

Ахвяраванні за аплаткі, календары і святочныя рэчы будуць далучаныя да сродкаў на ўтрыманне нашай парафіі.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы!