Аб'явы (408)
Нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана (31 сакавіка 2024 г.)
Святая Імша ў панядзелак у актаве Пасхі будзе ў 12.00 і 18.00. Ад аўторка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу ў 10.00 Імша за памерлых. Другая нядзеля Вялікадня з’яўляецца Нядзеляй Божай Міласэрнасці. Расклад Святых Імшаў: 10.00, 12.00 і 18.00. Да гэтай урачыстасці падрыхтуемся праз Навэнну да Божай Міласэрнасці, якая будзе адбывацца ў буднія дні пасля кожнай Святой Імшы пры выстаўленным Найсвяцейшым Сакрамэнце.
Велікодныя ўрачыстасці адзначаюцца на працягу васьмі дзён, актаву. Гэта азначае, што кожны дзень будзе такім святочным як сёння.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў бліжэйшую суботу 6 красавіка згодна з раскладам.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Дзякую тым хто прыклаўся да падрыхтоўкі святыні і за арганізацыю свята. Хацелася шчыра падзякваць парафіянам за належнае перажыванне Вялікага Посту, за ўдзел і правядзенне Крыжовых Дарог, штодзённы ўдзел у набажэнстве Вяночак да Божай Міласэрнасці і за ўсе добрыя пастановы і ўчынкі. Дзякую кс. Ігару, сакрыстыянам, міністрантам, хору “Angeli” за упрыгожванне пасхальнай літургіі. Дзякую ўсім вам, дарагія парафіяне і госці за вашую веру, малітву, адарацыі, за тое, што мы разам перажывалі таямніцы нашага збаўлення. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
Пальмовая нядзеля (24 сакавіка 2024 г.)
З сённяшняга дня распачынаецца Вялікі Тыдзень перад святам Пасхі. Апошнія тры дні перад Вялікаднем называюцца Пасхальным Трыдыумам. Набажэнствы ў гэтыя дні будуць у наступным парадку:
У Вялікі Панядзелак, у Вялікі Аўторак і Вялікую Сераду ў 10.00 і 18.00. Большасць з парафіянаў ужо паспавядалася ў часе рэкалекцый. Але для тых хто патрабуе споведзі, магчымасць паяднацца з Богам будзе ў панядзелак, аўторак і сераду з 9.30 і 17.00.
Вялікі Чацвер
18.00 – Св. Імша Вячэры Панскай.
Вялікая Пятніца -- дзень Мукі і Смерці Езуса. У гэты дзень нас абавязвае сціслы пост.
У 14.15 - Крыжовы Шлях
У 15.00 –Вяночак да Божай Міласэрнасці
З 15.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
18.00 – Літургія Мукі Панскай
Вялікая Субота
Гэта дзень ціхі і сціплы. Цела нашага Пана знаходзіцца ў магіле. Напрацягу дня ў касцёле адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту пры гробе Пана. Асвячэнне велікодных страваў: яйкі, хлеб, святочнае печыва, мяса і соль, адбудзецца ў 8.00, 9.00, 10.00, 11.00, 12.00, 13.00, 14.00, 15.00, 16.00, 17.00 і пасля заканчэння Пасхальнай вігіліі.
21.00 – Пасхальная вігілія. У Вялікую Суботу прыносім з сабою ваду для асвячэння і свечкі для аднаўлення абяцаняў Хросту.
Нядзеля Змёртвыхпаўствння Пана
7.00 – Рэзурэкцыйная працэсія і ўрачыстая Велікодная Св. Імша (будзе цэлебравацца, як складковая за жывых, таму карткі з імёнамі належыць прынесці ў сакрыстыю). Святая Імша ў 12.00 і 18.00.
Панядзелак у актаве Пасхі
Св. Імша ў 12.00 і 18.00.
Наведванне хворых і састарэлых нашай парафіі адбудзецца ў панядзелак з 9.00. Пастараемся, каб ніхто з нашых блізкіх родных не застаўся без споведзі на свята Пасхі. Адрасы хворых належыць запісаць у сакрыстыі.
13-14 мая арганізуецца пілігрымка па святых месцах Пінскай дыяцэзіі, Брэсцкая вобл. Наведаем у першы дзень: Жыровічы, Брэст (абраз НПМ Берасцейскай), Іванава (Янаў Палескі), Пінск (начлег у будынку семінарыі). Другі дзень: Пінск катэдра і яе крыпта, дзе пахаваны Кардынал Казімір Свёнтэк, Лагішын, Баранавічы, Івянец і Ракаў. Кошт праезда, начлега і трохразовага харчавання 170 руб. Запісваемся каля кніжнага кіоска.
Вялікі дзякуй за вашыя малітвы, працу і ахвяры, якімі спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
5 нядзеля Вялікага посту (17 сакавіка 2024 г.)
На гэтым тыдні: У панядзелак распачнуцца вялікапосныя рэкалекцыі:
Панядзелак, 18.03
З 9.00 і 17.00 – Споведзь
9.00 – Крыжовы Шлях, 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці,
17.30 – Песні Жальбы
10.00 і 18.00 – Святая Імша і рэкалекцыйная навука
Аўторак, 19.03
Урачыстасць абавязковая Святога Юзафа,
абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі
З 9.00, 11.30 і 17.00 – Споведзь
11.00 – Крыжовы Шлях, 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці,
17.30 – Песні Жальбы
10.00, 12.00 і 18.00 – Святая Імша і рэкалекцыйная навука
Серада, 20.03
9.00 і 17.00 – Споведзь
9.00 – Крыжовы Шлях, 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці,
17.30 – Песні Жальбы
10.00 і 18.00 – Святая Імша і рэкалекцыйная навука
У чацвер Святая Імша ў 10.00 і 18.00. У пятніцу Святая Імша ў 10.00 і вечарам у 17.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта, у 18.00 – Крыжовы Шлях. У суботу Святая Імша ў 10.00 (за памерлых).
У наступную нядзелю мы ўшануем урачысты ўваход Езуса Хрыста ў Ерузалем, у горад дзе Езус памёр для нашага збаўлення. Гэта нядзеля мае назву ПАЛЬМОВАЯ альбо МУКІ ПАНА. У гэты дзень прыходзім да касцёла з вербачкамі, пальмамі, якія будуць асвечаныя і з якімі ў працэсіі будзем вітаць Збаўцу, як гэта рабілі жыхары Ерузалема.
Расклад набажэнстваў: у 9.20 – Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша з працэсіяй вакол касцёла, у 12.00 – Святая Імша з працэсіяй па касцёлу, у 13.00 – Песні Жальбы, 17.20 – Крыжовы Шлях, у 18.00 – Святая Імша з працэсіяй па касцёлу.
Ахвяраванні з наступнай нядзелі будуць прызначаныя на справу ўтрымання Духоўнай семінарыі ў Гродна.
Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу 23 сакавіка.
Наведванне хворых перад Вялікаднем адбудзецца 25 сакавіка з 9.00. Адрасы хворых і састарэлых запісваем у сакрыстыі.
У чацвер, пасля Святой Імшы на 10.00, адбудзецца ўборка касцёльнай тэрыторыі перад святамі. Трэба будзе падмесці касцёльныя дарожкі, паграбіць газоны.
Каля кіёскаў знаходзяцца розныя святочныя вырабы. Гэта ручная праца манахінь Святой Сям’і з Назарэту. Менавіта гэтыя сёстры вырабляюць аплаткі на вігілійны стол, камуніканты і гостыі, якімі карыстаемся падчас Святой Імшы. Набываючы гэтыя святочныя сувеніры мы далучаемся да справы існавання іх кляштара.
Новы Дыялог
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.



