Аб'явы (429)
2 нядзеля пасля Нараджэння Пана (5 студзеня 2025 г.)
На гэтым тыдні: У панядзелак 6 студзеня, адзначым урачыстасць абавязковую АБ’ЯЎЛЕННЕ ПАНА альбо ТРОХ КАРАЛЁЎ. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца абрад асвячэння вады, крэйды, кадзіла і золата. Урачыстасць абавязковая азначае, што ў гэты дзень мы павінны прыняць удзел у Святой Імшы і не павінны выконваць працу, якую можам перанесці на іншы дзень.
Ад аўторка да суботы Святая Імша ў 10.00. У наступную нядзелю ўрачыстасць ХРОСТУ ПАНА. Святая Імша ў 10.00, 12.00 і 18.00. Падчас кожнай Літургіі адбудзецца абрад асвячэння вады.
Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца 18 студзеня.
У гэтым годзе падчас душпастырскай візітацыі адбудзецца прысвячэнне нашай парафіі Беззаганаму Сэрцу Марыі. Гэта азначае, што кожная сям’я атрымае абраз Беззаганага Сэрца Марыі, які будзе ўрачыста асвечаны сёння. І разам са святаром, стоячы перад гэтым абразом, сям’я зможа прысвяціць сябе і свой дом Беззаганаму Сэрцу Марыі. Абраз застаецца ў гэтым доме як памятка прысвячэння і памятка Юбілейнага 2025 года.
З серады будзе магчымасць набыць рамкі для абразоў Беззаганага Сэрца Марыі. Рамкі вырабляюцца пад замову для нашай парафіі ў залатым колеры, каб у гэтай аправе абраз выглядаў абразом, а не карцінай.
Душпастырская візітацыя распачнецца з 8 студзеня. Наведванне адбудзецца па адрасах мінулага года. Пачынаючы з сёняшняга дня пры выхадзе з касцёла будзе магчымасць, каб запісаць новыя адрасы, альбо, калі былі прапушчаныя ў мінулым годзе, падцвердзіць запрашэнне. Нават калі душпастырскай візітацыі не было раней, альбо была даўно, то варта запісацца нанава.
Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу…
Душпастырская візітацыя
08-11.01.25
|
Серада з 11.00 альбо 17.00 |
Вул. Гагарына 8, 10/1, 10/3, 12,12/1, 12/2, 12/2а, 12/3, 12/4, 14, 14/1 |
|
|
|
|
Чацвер з 11.00 альбо 17.00 |
Вул. Гагарына 9, 11, 13, 15, 17, 19, 23, 25, 27, 16, 16/1, 16/2, 16/3 Вул. Камарова
|
|
|
|
|
Пятніца з 11.00 альбо 17.00 |
Вул. Чапаева
|
|
|
|
|
Субота з 11.00 альбо 17.00 |
Вул. Талстога |
1 нядзеля пасля Нараджэння Пана (29 снежня 2024 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: У панядзелак, чарговы дзень актавы Божага Нараджэння, у 10.00 і 18.00. У аўторак, 31 снежня, у 10.00. Ноччу запрашаем на сустрэчу новага 2025 года:
23.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта
00.00 - урачыстае благаславенне
00.05 – Святая Імша
1 студзеня, серада, урачыстасць абавязковая св. Багародзіцы Марыі. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Урачыстасць абавязковая азначае, што ў гэты дзень мы павінны прыняць удзел у Святой Імшы і не павінны выконваць працу, якую можам перанесці на іншы дзень.
У чацвер у 10.00. У першую пятніцу месяца і года ў 10.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца 18 студзеня.
4 студзеня, у першую суботу студзеня, адбудзецца пілігрымка ў Юбілейную святыню ў Будслаў Маладзечанскага і Вілейскага дэканатаў. У Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбываюцца сустрэчы ў межах малітоўнай падрыхтоўкі да прысвячэння Мінска-Магілёўскай Мітраполіі Божай Міласэрнасці і Беззаганнаму Сэрцу Марыі. Ад нашай парафіі замаўляем мікрааўтобус. Выезд ад касцёла ў Вілейцы ў 9.30, вяртаемся каля 15.00. Жадаючыя могуць запісацца каля кніжнага кіоску.
У мінулым годзе адбылося прысвячэнне нашых сем’яў,парафіі і ўсяго Касцёла на Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса Хрыста. У гэтым годзе падобна адбудзецца прысвячэнне ўсіх нас Беззаганаму Сэрцу Марыі. Падчас душпастырскай візітацыі адбудзецца прысвячэнне ў сем’ях. Гэта азначае, што кожная сям’я атрымае абраз Беззаганага Сэрца Марыі, які будзе ўрачыста асвечаны 5 студзеня падчас Святой Імшы ў 10.00. І разам са святаром, стоячы перад гэтым абразом, сям’я зможа прысвяціць сябе і свой дом Беззаганаму Сэрцу Марыі. Абраз застаецца ў гэтым доме як памятка прысвячэння і памятка Юбілейнага 2025 года.
Душпастырская візітацыя распачнецца з 8 студзеня. Наведванне адбудзецца па адрасах мінулага года. Пачынаючы з Новага Года пры выхадзе з касцёла будзе магчымасць, каб запісаць новыя адрасы, альбо, калі былі прапушчаныя ў мінулым годзе, падцвердзіць запрашэнне. Нават калі душпастырскай візітацыі не было раней, альбо была даўно, то варта запісацца нанава.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
4 нядзеля Адвэнту (22 снежня 2024 г.)
У панядзелак Святая Імша ў 10.00 і 18.00. У аўторак з раніцы яшчэ Адвэнт і Святая Імша ў 10.00. Вечарам у аўторак, калі на небе з’явяцца першыя зоркі, распачынаецца ўрачыстасць Божага Нараджэння. Вігілійная вячэра, якая адбудзецца ў нашых сем’ях з'яўляецца найважнейшым момантам чакання Божага Нараджэння. Пасля таго, як скончыцца вігілійная вячэра, уся сям’я па-старадаўняму звычаю накіроўваецца ў касцёл на Святую Імшу Пастэрка. У нашым касцёле Святая Імша Пастэрка адбудзецца ў 21.00.
У сераду, 25 снежня, урачыстасць Нараджэння Езуса Хрыста. Святая Імша ў 10.00 (з удзелам дзяцей), у 12.00 і ў 18.00. Святая Імша ў 10.00 будзе ахвяроўвацца Богу ў інтэнцыі благаславення Дзіцятка Езус і здароўя. Карткі з імёнамі можна прыносіць у сакрыстыю.
Чацвер, свята св. Стэфана, першамучаніка. Святая Імша ў 12.00 і 18.00.
Пятніца, свята св. Яна Апостала і Евангеліста. Святая Імша ў 10.00 і 18.00.
Субота, свята святых Немаўлят, мучанікаў. Святая Імша ў 10.00 за памерлых. Адзін са святароў будзе маліцца за ўсіх памерлых, якія ў гэтым, 2024 годзе, адыйшлі да Пана Бога. На пачатку Літургіі зачытаем іх імёны і ўзгадаем дату іх смерці.
Нядзеля, 29 снежня, урачыстасць абавязковая Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа. Святая Імша ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца 18 студзеня.
У парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, календары на новы 2025 год, іншыя святочныя рэчы.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.



