Аб'явы (429)
21 звычайная нядзеля (24 жніўня 2025 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, аўторак і пятніцу ў 9.00.
У сераду і чацвер у 18.00. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
30 жніўня ў суботу запрашаем дзяцей, моладзь, дарослых, малітоўныя групы, міністрантаў, хор, школьнікаў і студэнтаў паехаць у Будслаў, каб маліцца каля абраза Маці Божай і прасіць Бога аб благаславенне праз Яе заступніцтва на новы навучальны год. Выезд з Вілейкі цягніком у 8.55. Набываем самастойна білет да станцыі Будслаў. Вяртаемся ў Вілейку вечарам.
31 жніўня, у нядзелю, у 10.00 распачнём новы школьны навучальны год з асвячэннем школьных прынадлежнасцяў і індывідуальным благаславеннем. Запрашаем школьнікаў з бацькамі, студэнтаў, а таксама настаўнікаў і выхаваўцаў.
Да канца месяца працягваецца збор ахвяраванняў для касцёлаў у патрэбе для нашай Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Ахвяраванні прымаем і запісваем у сакрыстыі.
Да увагі пілігрымаў у Ватыкан! 27 і 28 жніўня, у сераду і чацвер на гэтым тыдні, Пілігрымы Надзеі нашай парафіі у складзе дыяцэзыяльнай пілігрымкі, будуць здаваць дакументы у Візавым Цэнтры Італіі, каб атрымаць візу. Сёння пасля кожнай св.Імшы чакаем пілігрымаў у парафіяльным доме ў справе падрыхтоўкі дакументаў. Даезд на вызначаны дзень, з пакетам неабходных дакументаў, у Візавы Цэнтр самастойны. Уся неабходная інфармацыя змешчана у пілігрымковым чаце і будзе сёння ўдакладняцца ў парафіяльным доме.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
19 звычайная нядзеля (10 жніўня 2025 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак і сераду ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У пятніцу, ва ўрачыстасць абавязковую Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, у 12.00 і 18.00. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне садавіны і гародніны. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
30 жніўня ў суботу запрашаем дзяцей, моладзь, дарослых, малітоўныя групы, міністрантаў, хор, школьнікаў і студэнтаў паехаць у Будслаў, каб маліцца каля абраза Маці Божай і прасіць Бога аб благаславенне праз Яе заступніцтва на новы навучальны год. Выезд з Вілейкі цягніком у 8.55. Набываем самастойна білет да станцыі Будслаў. Вяртаемся ў Вілейку вечарам.
31 жніўня, у нядзелю, у 10.00 распачнём новы школьны навучальны год з асвячэннем школьных прыналежнасцяў і індывідуальным благаславеннем. Запрашаем школьнікаў з бацькамі, студэнтаў, а таксама настаўнікаў і выхаваўцаў.
Да канца месяца працягваецца збор ахвяраванняў для касцёлаў у патрэбе для нашай Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Ахвяраванні прымаем і запісваем у сакрыстыі.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
14–18 звычайная нядзеля (6 ліпеня–10 жніўня 2025 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні:
У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00.
У аўторак і чацвер у 18.00.
У суботу, за памерлых, у 10.00.
У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
У нядзелю, 20 ліпеня, у 19.00 на цэнтральнай плошчы горада, адбудзецца асвячэнне аўтамабіляў і малітва за вадзіцеляў з нагоды ўспаміну св. Крыштафа.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на рамонт касцёла, за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы.



