background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

12 звычайны тыдзень (21 чэрвеня 2026 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак і пятніцу ў 9.00, у аўторак і чацвер у 18.00, у сераду, ва ўрачыстасць Нараджэння Св. Яна Хрысціцеля, у 12.00 і 18.00, у суботу за памерлых у 10.00, у наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.

Чэрвенскія набажэнствы адбываюцца ў буднія дні пасля кожнай Святой Імшы.

Плануем аднадзённую пілігрымку на фэст у Будслаў 3 ліпеня. Цягніком даезжаем да станцыі Крывічы і далей ідзём пешшу. Арганізацыйная інфармацыя будзе пададзена на ўсіх Святых Імшах у нядзелю 28 чэрвеня.

Будзе магчымасць паехаць у Будслаў і на аўтобусе. Выезд у пятніцу 3 ліпеня ў 16.00 ад касцёла, вяртанне пасля заканчэння начной Святой Імшы. Кошт паездкі 25 руб. Запісваем пры выхадзе з касцёла.

Таксама ў гэтым годзе плануем паехаць на фэст Гродненскай дыяцэзіі ў Тракелі. Выезд у пятніцу 10 ліпеня ў 14.30 ад касцёла, вяртанне пасля заканчэння начной Святой Імшы. Кошт паездкі 35 руб. Запісацца ў пілігрымкі можам пры выхадзе з касцёла.

Трывае ініцыятыва «Дар сэрца для парафій у патрэбе». Ахвяраванні для парафій на магілёўшчыне прымаем і запісваем у сакрыстыі.

Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання наўшай святыні. 

Прочитано 37 раз
Другие материалы в этой категории: « 11 звычайны тыдзень (14 чэрвеня 2026 г.)