background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

3 Велікодны тыдзень (4 мая 2025 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак, аўторак, сераду і чацвер у 9.00 і 18.00, у пятніцу ў 9.00, у суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

Май прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі. У кожны дзень пасля Святой Імшы адбываюцца маёвыя набажэнствы, калі молімся Літанію да Божай Маці пры выстаўленным Найсвяцейшым Сакрамэнце. Шчыра запрашаем кожны дзень збірацца разам, каб, як Божая сям’я, ушаноўваць Божую Маці і прасіць яе заступніцтва ў Бога.

У суботу, 10 мая, у 11.00 адбудзецца генеральная рэпетыцыя кандыдатаў перад прыняццем іх у міністранты, а іх прыняцце адбудзецца 11 мая ў 10.00.

Плануем арганізаваць пілігрымку ў Рым, каб там, разам з пілігрымамі з усяго свету прайсці праз Юбілейную браму Ватыканскай базылікі святога Пятра. Запланаваны час пілігрымкі з 17 па 26 кастрычніка. Арганізатарам выступае Мінска – Магілёўская архідыяцэзія ў асобе кс. Юрыя Санько. Калі з нашай парафіі будзе жадаючых на цэлы аўтобус, альбо яго большасць, то адпраўленне і завяршэнне пілігрымкі будзе ў Вілейцы. Пры выхадзе з касцёла каля кніжнага кіоска ёсць інфармацыйныя карткі. Зацікаўленыя могуць іх узяць, пачытаць і абдумаць прапанову. Калі хто ўжо прыняў рашэнне далучыцца да гэтай пілігрымкі, то калі ласка неадкладваючы запісывайцеся. Каб распачаць працу па арганізацыі пілігрымкі, нам трэба ведаць колькасць яе ўдзельнікаў.

Інтэнцыя для Брацтва Жывога Ружанца ў гэтым месяцы – аб збаўленні душы Папы Францішка.

Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання наўшай святыні. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

 

 

Прочитано 84 раз