На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак у 9.00, у аўторак (дзень малітвы за памерлых у велікодным часе) у 10.00, у сераду і пятніцу ў 9.00 і 18.00, у чацвер у 9.00, у суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
У чацвер распачынаем месяц май. Май прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі. У маі кожны дзень пасля Святой Імшы адбываюцца маёвыя набажэнствы, калі молімся Літанію да Божай Маці пры выстаўленным Найсвяцейшым Сакрамэнце. Шчыра запрашаем кожны дзень збірацца разам, каб, як Божая сям’я, ушаноўваць Божую Маці і прасіць яе заступніцтва ў Бога. Маёвыя набажэнствы ў буднія дні адбываюцца пасля кожнай Святой Імшы. У нядзелю толькі пасля Святой Імшы на 10.00.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў бліжэйшую суботу, 3 мая, згодна з раскладам.
У суботу, 3 мая, у 11.00 адбудзецца першая рэпетыцыя кандыдатаў перад прыняццем іх у міністранты.
Плануем арганізаваць аўтобусную пілігрымку ў Рым, каб там, разам з пілігрымамі з усяго свету прайсці праз Юбілейную браму Ватыканскай базылікі святога Пятра. Шлях будзе праходзіць праз Кракаў, Вену, Падую, Рым, Фларэнцыю, Баланью, Будапешт. Запланаваны час пілігрымкі з 17 па 26 кастрычніка. Арганізатарам выступае Мінска –Магілёўская архідыяцэзія ў асобе кс. Юрыя Санько. Калі з нашай парафіі будзе жадаючых на цэлы аўтобус, альбо яго большасць, то адпраўленне і завяршэнне пілігрымкі будзе ў Вілейцы. Пры выхадзе з касцёла каля кніжнага кіоска ёсць інфармацыйныя карткі. Зацікаўленыя могуць іх узяць, пачытаць і абдумаць прапанову. Запісваць у пілігрымку распачнём з 1мая.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання наўшай святыні. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
Аб’явы для ПІЛІГРЫМАЎ НАДЗЕІ,
якія выезжаюць заўтра па Юбілейных святынях Віцебшчыны.
Заўтра збіраемся ў касцёле ў 6.30. Адбудзецца малітва і арганізацыйныя аб’явы. Пасля малітвы выезд.
Для поўнага ўдзелу ў супольных малітва просьба ўзяць з сабою парафільныя спеўнікі і пасля іх трымаць пад рукой. Спатрэбіцца таксама і Ружанец.
Абавязкова трэбы мець з сабою пашпарты. Дзеці, якія не маюць пашпартоў, павінны мець з сабою пасведчанне аб нараджэнні. Гэтыя дакументы нам спатрэбяцца пры засяленні ў гасцініцы і пры заездзе ў прыгранічную зону з Латвіей.
Арганізаванае харчаванне будзе ў Віцебску ў панядзелак у 17.30 вячэра, у аўторак у 7.00 снеданне, у Браславе ў аўторак у 16.00 абед. На іншы час кожны павінен узяць харчаванне і ваду самастойна.
Наша пілігрымка па святых месцах, таму будзем памятаць пра сціплае адзенне, годнае гэтых месцаў. Прагноз надвор’я на гэтыя дні не зусім камфортны, але галоўнае, каб мы не забыліся ўзяць з сабою пазітыўны настрой і усмешкі.
Пілігрымы будуць прымаць удзел у Святой Імшы ў катэдральным касцёле Віцебска і каля цудоўнага абраза Маці Божай Валадаркі Азёр у Браславе. (інтэнцыі за жывых аб Божае благаславенне). У Росіцы, месцы благаславёных мучанікаў, адбудуцца выпамінкі і нешпары за памерлых. Пілігрымы свае інтэнцыі змогуць пераказаць на картках у Віцебску перад уваходам у катэдру, у Росіцы і Браславе перад уваходам у святыні. Жадаючыя могуць далучыць свае інтэнцыі, праз запіс просьбаў сёння ў сакрыстыі.
У Віцебску запланаваны доўгі вольны вечар для індывідуальнага знаёмства з гэтым горадам. У цэнтр Віцебска будзе магчымасць даехаць з гасцініцы на трамваі альбо тралейбусе. Варта яшчэ сёння пачытаць у інтэрнеце, куды можна з’ездзіць і што можна ўбачыць.