background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

4 Велікодны тыдзень (11 мая 2025 г.)

Оцените материал
(1 Голосовать)

На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак, аўторак, сераду, чацвер і пятніцу у 9.00 і 18.00, у суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00. Падчас Святой Імшы ў 10.00 біскуп Юрый Касабуцкі ўдзеліць Сакрамэнт Бежмавання для групы моладзі і дарослых нашай парафіі.

Май прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі. У кожны дзень пасля Святой Імшы адбываюцца маёвыя набажэнствы, калі молімся Літанію да Божай Маці пры выстаўленным Найсвяцейшым Сакрамэнце. Шчыра запрашаем кожны дзень збірацца разам, каб, як Божая сям’я, ушаноўваць Божую Маці і прасіць яе заступніцтва ў Бога.

На гэтым тыдні:

У аўторак: у  16.00  экзамен для моладзі перад Бежмаваннем

у 19.00 кваліфікацыйная размова для дарослых перад   Бежмаваннем

У чацвер: у 19.00 1 рэпетыцыя ўрачыстасці перад Бежмаваннем

У пятніцу: у 19.00 праца у касцёле і на касцёльнай тэрыторыі з кандыдатамі да Бежмавання перад іх урачыстасцю.

У суботу: у 15.00 першая рэпетыцыя 1 Камуніі

    у 16.00  генеральная рэпетыцыя ўрачыстасці перад Бежмаваннем

         у 17.00  споведзь перад Бежмаваннем

Плануем арганізаваць пілігрымку ў Рым, каб там, разам з пілігрымамі з усяго свету прайсці праз Юбілейную браму Ватыканскай базылікі святога Пятра. Запланаваны час пілігрымкі з 17 па 26 кастрычніка. Калі хто ўжо прыняў рашэнне далучыцца да гэтай пілігрымкі, то калі ласка не адкладваючы запісывайцеся. Каб распачаць працу па арганізацыі пілігрымкі  нам трэба ведаць колькасць яе ўдзельнікаў.

Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання наўшай святыні. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

 

 

 

 

 

 

Прочитано 90 раз