background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Адмін

Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Вось і прамінулі цудоўныя зімовыя святы, забылася перадсвяточная мітусня, раз’ехаліся госці… засталіся толькі цёплыя ўспаміны і доўгія зімовыя вечары.

І пачаць наша супольнае чытанне рэлігійнай літаратуры мы прапаноўваем з тэмы малітвы, бо менавіта без яе немагчыма ўявіць сабе жыццё хрысціяніна. Малітва – гэта паветра для душы, без якой духоўнае жыццё хрысціяніна пачынае паміраць.

 

У нядзелю пасля ўрачыстасці Абяўлення Пана Касцёл адзначае свята Хросту Пана, якім па традыцыі завяршаецца перыяд Божага Нараджэння. Cёлета свята прыпадае на 12 студзеня.

У Евангеллі паводле Мацвея апавядаецца, што Езус прыйшоў з Галілеі над Ярданам да св. Яна, каб прыняць хрост ад яго. Але Ян спыніў Яго, прамовіўшы: «Гэта мне трэба хрысціцца ад Цябе». Аднак Езус хацеў выканаць усё тое, што было справядліва. Калі Езус выйшаў з вады, нябёсы адкрыліся і Дух Святы ў абліччы голуба сышоў на Яго, а голас з неба прамовіў: «Ты Сын Мой умілаваны, Цябе ўпадабаў Я» (пар. Лк 3, 21–22).

З гэтага ўрачыстага акту, ва ўзросце 30 год, Езус Хрыстус распачаў сваю місію навучання. Місію Хрыста пацвердзіў з неба сам Пан Бог, даўшы Яму сведчанне, што Езус — Сын Божы і мае права прамаўляць ад імені Пана. Падзея Хросту Езуса стала таксама першым у гісторыі выпадкам аб’яўлення ўсёй Святой Тройцы у бачных постацях (трынітарная эпіфанія), калі Бог Айцец прамаўляе, Сын Божы існуе ў чалавечай постаці, а Дух Святы з’яўляецца ў абліччы голуба. Тое, што ў выглядзе голуба на Езуса сапраўды сышоў Дух Святы, пацвярджаецца ў Евангеллі паводле Яна.

Святы Ян, евангеліст, тлумачыць розніцу паміж хростам Яна Хрысціцеля і Хростам Езуса. Езус «хрысціў Духам Святым», удзяляў праз свой Хрост Духа Святога, Божае жыццё і асвячальную ласку. Ян Хрысціцель хрысціў вадой, што азначае сімвалічны акт пакаяння і прагнення духоўнага ачышчэння. Хрост, які ўдзяляў Ян, быў падрыхтоўкай да таго хросту, які пазней павінен быў здзяйсняць Хрыстус. Евангеліст Ян дакладна ўказвае месца, дзе быў ахрышчаны Сын Божы: гэта адбылося ў Бэтаніі па другі бок Ярдану. У гэтым месцы працякаў паток, які ўпадаў у Ярдан.

Хрост, які здзяйсняў Ян Хрысціцель, адбываўся праз акунанне ў ваду, і гэтую форму да сённяшняга часу захавала Усходняя Царква. У Каталіцкім Касцёле форма хросту трансфармавалася ў паліванне. Падобна таму, як вада ачышчае цела ад вонкавага бруду, так Бог у сваёй міласэрнасці праз хрост ачышчае сэрца чалавека ад унутранага бруду.

Паўстае пытанне аб тым, чаму Хрыстус, які не меў граху, пажадаў прыняць хрост пакаяння з рук Яна. Такім чынам Сын Божы рыхтуецца прыняць на сябе ўвесь цяжар грахоў свету, а перад сваім публічным навучаннем хоча прыняць сімвалічнае ачышчэнне.

 

Паводле catholic.by

Прызначаныя Папам Францішкам іерархі для трох дыяцэзій Беларусі, біскуп намінат Алег Буткевіч, біскуп намінат Юзаф Станеўскі і біскуп намінат Юрый Касабуцкі, прымаюць удзел у духоўных практыкаваннях перад біскупскім пасвячэннем, якія з 7 па 11 студзеня праходзяць у Слуцку.

Айцец дамініканін Раман Шульц, які праводзіць дадзеныя рэкалекцыі, сказаў, што духоўныя практыкаванні праходзяць у атмасферы глыбокага роздуму, супакою і радасці. Біскупы намінаты маюць шмат часу, каб у цішыні задумацца над тым, якое служэнне даверыў ім Касцёл. На працягу кожнага дня яны ўдзельнічаюць у дзвюхгадзіннай адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, супольным Ружанцы, Імшы, духоўных канферэнцыях.

Асноўнай думкай рэкалекцый з'яўляецца разважанне над пытаннем "Што значыць быць узлюбленым вучнем Езуса Хрыста паводле прыклада св. Яна Апостала". Засяроджваючыся на досведзе ўзаемаадносін гэтага апостала з Хрыстом, а. Раман Шульц вылучыў асноўныя моманты з яго жыцця і збудаваў на іх аснове свае канферэнцыі і пропаведзі.

У Каталіцкім Касцёле існуе традыцыя, што кандыдаты, якія рыхтуюцца прыняць пасвячэнне да аднаго з трох узроўняў святарства (дыяканату, прэзбітэрату або біскупства), непасрэдна перад пасвячэннем павінны прыняць удзел у спецыяльных духоўных практыкаваннях.

 

Паводле grodnensis.by

Пятница, 03 Январь 2014 19:28

У Божае Імя ў Новы 2014 год

Сапраўдны хрысціянін усё пачынае і заканчвае з Богам, у Божае Імя.

     На працягу двух дзён у нашай парафіі адбываліся адвэнтовыя рэкалекцыі, якія праводзіў пробашч парафіі Святога Духа ў Барысаве кс. Аляксей Раманчук. Час рэкалекцый даецца нам для паяднання з Панам Богам у Сакраманце Споведзі і аднаўлення сваёй духоўнасці дзякуючы рэкалекцыйным навукам.  У гэтыя дні многія парафіяне ачысцілі свае сэрцы падчас споведзі. 

     Свята –гэта не смачныя стравы… гэта не упрыгожаная елка і казачная атмасфера дома са шматлікімі ззяючымі гірляндамі… гэта не дарагія падарункі… Гэта тое, што важнае, але не найважнейшае! І мудры чалавек здольны гэта адрозніваць.

У наступную нядзелю 22 снежня 2013 г. Святую Імшу ў 10.00 узначаліць Нунцый Апостальскі Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, каб выканаць спецыяльнае паручэнне і просьбу ад Святога Айца Францішка.

Сардэчна запрашаем на гэтую Святую Імшу, каб разам памаліцца з Ім за атрыманыя дары і плённую будучыню нашай парафіі.

Напярэдадні ІІІ Нядзелі Адвэнту ў ноч з 14 на 15 снежня моладзь з розных месцаў Беларусі сабралася ў мінскай архікатэдры, каб разам са сваімі духоўнымі праваднікамі рыхтавацца да Божага Нараджэння і маліцца аб тым, каб быць носьбітамі надзеі і годнай будучыні для свайго народа.

“Хто вытрывае да канца – будзе збаўлены” стала стрыжнёвым тэзісам гэтай сустрэчы, разважаючы над якім, кожны ўдзельнік мог глыбей зазірнуць у сваё сэрца і заўважыць, якім Бэтлеемам яно з’яўляецца: гатовым да вялікіх зменаў ці не; гатовым, каб у ім знайшлося месца для справядлівасці і любові, якія прыносіць нованароджаны Збаўца, ці не; гатовым, каб зведаць цярпенне і стаць духоўным брыльянтам, ці не; гатовым, каб, нягледзячы на выпрабаванні, быць верным праўдзе і вытрываць да канца, каб не прадаць свае мары ні за якія грошы, але несці іх у будучыню і разам з Божай ласкаю рабіць іх рэальнасцю свайго народа, сваёй краіны, ці не гатовым.

Над гэтымі і іншымі пытаннямі разважала моладзь. Першым штуршком да гэтых разваг была  згода маладых вернікаў на супольную начную малітву, прысутнасць на ёй. Другім штуршком можна лічыць словы, якія прамовіў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у гаміліі. У іх быў заклік навярнуцца, зірнуўшы на свой шлях уважліва і знішчыўшы заўважаныя “камяні нашых грахоў і горы пыхі”. Мітрапаліт падкрэсліў, што проста навярнуцца мала, бо трэба “трываць у навяртанні, бо гэтае трыванне ўжо з’яўляецца спатканнем з Богам."

Іерарх звярнуў увагу на тое, што з’яўляецца небяспечным для спаткання з Богам і быцця ў Ім, на тэндэнцыі, за якімі бяжыць увесь свет, губляючы Хрыста. У якасці прыкладу быў прыведзены так званы “амерыканскі стыль жыцця”, “стыль мыслення”, паводле якога чалавек імкнецца атрымаць імгненны даход - усё і адразу, прыклаўшы мінімум намаганняў.

Хрысціянства ж і гісторыя чалавецтва, падкрэсліў арцыпастыр, кажа інакш, таму, “каб атрымаць вынікі – трэба моцна працаваць”. Мітрапаліт папярэдзіў, што імгненны поспех імгненна і знікае, і ўзгадаў прыклад са спадчыны літаратурнага класіка Л. Талстога, што “адным штуршком адчыняюцца дзверы на загубу”.

У руках Мітрапаліта падчас яго звароту аказалася цэлая гара рэквізіту, які ілюстраваў трансфармацыю простага палена дрэва ў брыльянты. Такое адбываецца ў мінскай катэдры толькі ў перыяд перад Божым Нараджэннем, калі простае палена ў руках можа заззяць брыльянтам, і, як ні дзіўна, такое можа адбывацца і ў жыцці кожнага, калі дазволіць Богу сябе выпрабоўваць і моцна трымацца і гартавацца пры гэтых выпрабаваннях, пакуль сэрца не стане брыльянтам.

Каб моладзь змагла гэта зразумець, якраз і былі патрэбны такія рэквізіты, апошні з якіх - "брыльянт" - быў сустрэты гучным здзіўленнем і ўсмешкамі. Словы іерарха дапамагалі моладзі зразумець, што ў сэрцы не адбудзецца зменаў, калі не будзе выпрабаванняў.

У гаміліі былі і словы пра тое, што моладзь не павінна глядзець на ўсё, што дзеецца ўнізе, з балкона, бо яна сама павінна дзейнічаць.

Дзейнічаць і ажыццяўляць свае мары, а таксама заўсёды марыць - да гэтага перад тым, як падзяліцца з моладдзю аплаткай, заклікаў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Прадстаўнік Святога Айца падкрэсліў: “Вы народ, які марыць, у марах якога немагчымае становіцца магчымым!”

“Не дазвольце, моладзь, каб у вас укралі мары!” – заклікаў Апостальскі Нунцый.

Арцыбіскуп дадаў, што хоча напісаць Папу Францішку пра тое, што моладзь Беларусі не згубіла мары і ніхто яе не здолеў пераканаць, што надзея немагчымая. Іерарх паабяцаў напісаць, што гэтая моладзь не прадала свае мары за тое, што ім абяцалі, і што беларусы ўмеюць марыць. Па словах Апостальскага Нунцыя, беларуская зямля ў дзень Божага Нараджэння абудзіцца больш шчаслівай, бо ў яе ёсць надзея, справядлівасць і будучыня.

Пасля словаў Мітрапаліта і Апостальскага Нунцыя да маладых сэрцаў распачалося ўрачыстае і дзяленне аплаткай, калі загучалі віншаванні і пажаданні.

Важнае месца ў перажыванні адвэнтавага чування заўсёды займала адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Пасля адбылася прэзентацыя руху “Чыстых сэрцаў”, прысутныя з моладзі маглі ўзяць анкеты, запоўніць іх і стаць валанцёрамі руху.

Дзяўчына Яна, якая прыехала вучыцца ў Мінск са Свіры, якая была ў ліку тых, хто запаўняў анкеты, на пытанне, чаму захацела стаць валанцёрам, адказала, што пра рух ведае яшчэ з пілігрымкі ў Будслаў і ўрэшце зарэгіструецца, бо лічыць гэтую дзейнасць сваім хрысціянскім абавязкам: калі можаш, то дапаможаш тым, хто побач.

Яшчэ адным са штуршкоў, пра якія гаварылася напачатку, стала тэатральная пастаноўка, якую падрыхтавала салезіянская моладзь.

Аўтарам ідэі стала Вольга Красільшчыкава, якая падзялілася, што пачаткам для яе творчай задумы і духоўных разваг быў аповед аднаго са святароў, якім ён падзяліўся падчас традыцыйнага для супольнасці селезіянаў, так званага “слоўка”. Святар распавядаў пра пір д’яблаў, якія спрабуюць атакаваць чалавечую душу. Душа знаходзіцца за сямю дзвярыма, якія сімвалізуюць сем галоўных грахоў.

У пастаноўцы аўтар ідэі разам з моладдзю хацелі паказаць, як мучаецца цела і душа, якія атакуе зло, і якім чынам чалавек можа вытрываць да канца і быць збаўленым.

У дадатак да пастаноўкі было падрыхтавана выступленне моладзі з маладзечанскай парафіі Св. Казіміра, якая паўтарыла для прысутных, што галоўным у чаканні Збаўцы з’яўляецца менавіта вера.

Пасля традыцыйнай на чуванні ружанцовай малітвы і спявання Гадзінак на працяг адвэнтавага чакання і нясення запалу веры ў свет кс. Віталій Драздоўскі благаславіў прысутных.

Сустрэча моладзі, якая сабралася на чуванні, стала яшчэ адным крокам у накірунку да таямніцы Божага Нараджэння. Катэдра прыняла ў гэтую ноч шмат дзяўчат і хлопцаў, многія з якіх, напрыклад, як Антон з Лагойска, могуць сказаць, навошта ім усё гэта, сказаць сваім сябрам пра тое, што значыць такая сустрэча асабіста для іх сэрца: “Тут паміж людзьмі, паміж намі знаходзіцца Бог. Падчас сустрэчы мы становімся як адна сям’я, якая складае будучыню нашай краіны. У хвіліны супольнай малітвы па-сапраўднаму разумееш еднасць Касцёла, якую мы складаем і дзеля якой павінны трымацца разам. Вынік гэтай сустрэчы мы панясём у сваё штодзённае жыццё, каб даваць прыклад таго, як трымацца Хрыста і пастановы быць з Ім”.

А хтосьці, як дзяўчына Аня з Мінска, можа напісаць, каб перажываннямі і думкамі, што прыйшлі ў гэтую ноч, таксама дзяліцца з іншымі. Вось радкі, якая яна пісала ўжо напрыканцы чування ў нататніку:

“Жыву гэты Адвэнт з надзеяй. Заўсёды цяжка чакаць. Але калі дакладна ведаеш, што тое, чаго так моцна чакаеш, абавязкова споўніцца, цяжкае чаканне ператвараецца ў радасць. Чаканне Божага Нараджэння немагчыма без надзеі. Мы, маладыя хрысціяне, павінны быць сведкамі такой надзеі. Павінны рабіць канкрэтныя крокі.

Бог ёсць любоў. Любоў дае сэнс усім нашым намаганням. Так важна не баяцца рабіць намаганні.

          Бог нараджаецца ў цішыні, але не ў той цішыні, якая проста запаўняе пустэчу. Бог нараджаецца ў той цішыні, якая дае адказы на нашу надзею, наша чаканне”.



паводле Catholic.by

Воскресенье, 15 Декабрь 2013 13:52

Дзень Скупення Легіёна Марыі

А   Б´  Я   В   А

 

17.12.2013 г. у касцёле адбудзецца Дзень Скупення

Легіёна Марыі на тэму “Апостальства для хворых”. Запрашаюцца ўдзельнікі ўсіх парафіяльных рухаў: “Ружанцовае кола”, “Маргарытка”, а таксама адарацыйныя групы Найсвяцейшага Сэрца Езуса.

 

 

  П р а г р а м а

1. Святая Імша – 6-30

Працяг у 17-15:

2.  Малітвы Легіёна Марыі

3. Канферэнцыя на тэму: “Апостальства для хворых”- праводзіць кс. Уладыслаў

4. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту – праводзіць Легіён Марыі

Актуальнасці

  • 19 звычайны тыдзень (9 жніўня 2026 г.)
    Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу, ва ўрачыстасць абавязковую Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, у 10.00 (за памерлых), у 12.00 і 18.00. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне садавіны і гародніны. Урачыстасць “абавязковая” азначае, што мы маем…
  • 14-16 звычайны тыдзень (5-25 ліпеня 2026 г.)
    14-16 звычайны тыдзень (5-25 ліпеня 2026 г.) Святыя Імшы з 5 па 25 ліпеня: У панядзелкі, серады і пятніцы ў 9.00. У аўторкі і чацверы у 18.00. У суботы, за памерлых, у 10.00. У  нядзелі ў 10.00, 12.00 і 18.00. У нядзелю, 19 ліпеня, у 19.00 на цэнтральнай плошчы горада, адбудзецца асвячэнне аўтамабіляў і малітва за вадзіцеляў…
  • 13 звычайны тыдзень (28 чэрвеня 2026 г.)
    13 звычайны тыдзень (28 чэрвеня 2026 г.) На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак, ва ўрачыстасць абавязковую святых Апосталаў Пятра і Паўла, у 12.00 і 18.00; у аўторак і чацвер у 18.00; у сераду з удзелам пілігрымаў у 8.00; у суботу за памерлых у 10.00; у наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00. У пятніцу Святой Імшы…
  • 12 звычайны тыдзень (21 чэрвеня 2026 г.)
    12 звычайны тыдзень (21 чэрвеня 2026 г.) На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак і пятніцу ў 9.00, у аўторак і чацвер у 18.00, у сераду, ва ўрачыстасць Нараджэння Св. Яна Хрысціцеля, у 12.00 і 18.00, у суботу за памерлых у 10.00, у наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00. Чэрвенскія набажэнствы адбываюцца ў буднія дні…
  • 11 звычайны тыдзень (14 чэрвеня 2026 г.)
    11 звычайны тыдзень (14 чэрвеня 2026 г.) На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00, у аўторак і чацвер у 18.00, у суботу за памерлых у 10.00, у наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00. Чэрвенскія набажэнствы адбываюцца ў буднія дні пасля кожнай Святой Імшы. Плануем аднадзённую пілігрымку на фэст у Будслаў…
  • Нядзеля Найсвяцейшай Тройцы (31 мая 2026 г.)
    Нядзеля Найсвяцейшай Тройцы (31 мая 2026 г.) На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак і сераду ў 9.00, у аўторак у 18.00, у чацвер, ва ўрачыстасць абавязковую Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, у 12.00 і 18.00. Урачыстасць абавязкова азначае, што мы маем абавязак удзелу ў Святой Імшы і абавязак устрымання ад неабавязковай працы. У першую пятніцу месяца…
  • Спасланне Духа Святога (24 мая 2026 г.)
    Спасланне Духа Святога (24 мая 2026 г.) На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны, Марыі Маці Касцёла, у другі дзень урачыстасці Спаслання Духа Святога ў 12.00 і 18.00, у аўторак, сераду, чацвер і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю, урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, у 10.00, 12.00…
  • 7 Велікодны тыдзень (17 мая 2026 г.)
    7 Велікодны тыдзень (17 мая 2026 г.) На гэтым тыдні Святая Імша:у панядзелак, аўторак, сераду, чацвер і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю, Нядзелю Спаслання Духа Святога, у 10.00, 12.00 і 18.00. Падчас Святой Імшы на 10.00 адбудзецца ўрачыстасць Першай Святой Камуніі для групы дзяцей нашай парафіі. Месяц май…
  • 6 Велікодны тыдзень (10 мая 2026 г.)
    6 Велікодны тыдзень (10 мая 2026 г.) На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак, аўторак, сераду і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У чацвер, урачыстасць абавязковая, Унебаўшэсце Пана. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Урачыстасць “абавязковая” азначае, што вернікі маюць абавязак удзелу ў Святой Імшы, а таксама павінны ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы. У суботу Святая Імша…