background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Адмін

Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Пятница, 06 Декабрь 2013 00:01

"Андрэйкі" ў парафіі

“І да танца і да Ружанца”

Старажытная прыказка кажа, што сапраўдны хрысціянін павінен быць і да танца і да Ружанца.

30 лістапада Касцёл успамінаў Св. Андрэя Апостала. У гэты дзень у шматлікіх парафіях адбываліся т. зв. “Запусты” або “Андрэйкі”, калі людзі збіраліся разам дзеля таго, каб правесці час у супольных забавах і весялосці перад перыядам духоўнай працы і чакання сустрэчы з надыходзячым Збаўцам.

У гэты дзень дзеці нашай парафіі таксама сабраліся на Андрэйкі. Пачалося мерапрыемства супольнай малітвай на Св. Імшы з удзелам дзяцей і моладзі, якая цэлебравалася а 18 гадзіне. Узмоцненыя Эўхарыстыяй дзеці накіраваліся ў парафіяльны дом, дзе мелі салодкі пачастунак, супольныя гульні і конкурсы. У гэты вечар парафіяльны дом напоўніўся не так вялікай групкай дзяцей, але вялікім запалам радасці, дзіцячымі ўсмешкамі і смехам. Закончылі супольны вечар традыцыйным колам, гімнам да Маці Божай Будслаўскай і словамі “Дзякуем Пану Богу”. Перад тым, як дзеці разышліся па дамах, кс. пробашч Аляксандр удзяліў Божае благаславенне на надыходзячую ноч і так важны перыяд Аднвэнту, каб годна выйсці насустрач надыходзячаму Езусу Хрысту і падрыхтаваць сваё сэрца. 




 


Вельмі радасная падзея для нашай парафіі адбылася сёння, 7 снежня. Наш парафіянін клерык Раман Суша з рук Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэуша Кандрусевіча атрымаў дыяканскае пасвячэнне ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Прадстаўнікі нашай парафіі, якія прысутнічалі на св.Імшы, горача віншавалі дыякана Рамана, жадаючы яму ўмацоўвацца ў веры, аддана выконваць дыяканскую паслугу, каб такім чынам годна падрыхтавацца да наступнай ступені ў яго духоўным жыцці – да сакраманту святарства. Былі і слёзы радасці, і ўспаміны, бо пакліканне дыякана Рамана зараджалася і сфармавалася на вачах нашых парафіян. Больш падрабязна аб гэтай падзеі можна прачытаць на catholic.by і на нашым сайце





Суббота, 07 Декабрь 2013 12:45

Дыяканскае пасвячэнне 2013

7 снежня ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі атрымалі дыяканскае  пасвячэнне 5 семінарыстаў. Пасвячэнне ўдзяліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 

Дыяканамі сталі Ігар Мутрук, Юзаф Серпейка, Мікалай Гракаў, Раман Суша і Віталій Стрыга.

 

Звяртаючыся да сабраных на Імшы, Мітрапаліт назваў гэты дзень „знакавым у сучаснай гісторыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі”. „Яшчэ ніколі ў ёй у апошнія часы не адбывалася пасвячэнне адначасова пяці дыяканаў, што з’яўляецца вялікай ласкай”, - адзначыў арцыпастыр. Па словах іерарха, знакавай з’яўляецца гэтая падзея і таму, што адбываецца ў вігілію ўрачыстасці Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. „Мы глядзім на Марыю як на тую, якую Бог выбраў быць Маці Збаўцы і якая згадзілася з Божай воляй, што стала ключавым момантам у ажыццяўленні Божага плану збаўлення”, - дадаў арцыбіскуп.

 

„Касцёл дзякуе Богу, які паклікаў да святарства тых, якія сёння пасвячаюцца ў дыяканы. Касцёл дзякуе кандыдатам за смелае рашэнне, якое яны прынялі ў часы паступаючага і нават ваяўнічага секулярызму, калі замест духоўных прапагандуюцца матэрыяльныя каштоўнасці, амаральнасць, імкненне да поспеху і прыемнасцяў”, - сказаў у гаміліі Мітрапаліт.

 

Нагадваючы пра дыяканскае служэнне, іерарх патлумачыў, што яно заключаецца ва ўдзеле ў „пасланні і ласцы Хрыста”. У сакрамэнце пасвячэння, як дадаў арцыпастыр, дыяканы пазначаюцца незнішчальнай пячаткай (характарам) і прыпадабняюцца да Хрыста. „Прыпадабняючыся да Хрыста, які служыў усім, дыяканы пасвячаюцца для служэння Касцёлу, якое здзяйсняюць пад кіраўніцтвам біскупа і якое датычыць паслугі слова, Божага культу, пастырскіх заданняў і дабрачыннасці (пар. КККК 330). Гэтыя абавязкі дыяканы павінны выконваць так, каб людзі маглі бачыць у іх вучняў Хрыста, які прыйшоў не для таго, каб Яму служылі, але каб самому служыць”, - звярнуў увагу арцыбіскуп.

 

Мітрапаліт нагадаў, што беатыфікаваны тры гады таму кардынал Генры Ньюман у сваім казанні аб пакліканні до Божай службы прыгадваў пакліканне вялікіх асобаў Старога і Новага Запаветаў, а разам з тым успамінаў тых, „хто не паслухаў Божага голасу і яго не прыняў: багаты юнак, які меў шмат багацця і адышоў сумны (Мц 19, 16-26); чалавек, які найперш хацеў вярнуцца і развітацца з блізкімі (пар. Лк 9, 61); запрошаныя на вяселле (пар. Лк 14, 16-20)”. „Адзнакай паклікання з’яўляецца паслухмянасць пайсці за Хрыстом, пайсці нават у невядомае, - падкрэсліў арцыбіскуп. - Гэта можа ўчыніць толькі чалавек моцнай веры”. Іерарх прывёў словы кардынала Ньюмана, што „голас клічучага Хрыста не з’яўляецца аднаразовым актам, але паўтараецца ўсё жыццё, і таму заўсёды неабходна адказваць на яго”.

 

„“Adsum” – “Вось я, пашлі мяне” (Іс 6, 8) - так адказалі на заклік Хрыста сённяшнія кандыдаты да дыяканату. Але так неабходна адказваць і кожны дзень, адказваць праз вернае выконванне сваіх функцый і далейшую фармацыю”, - заўважыў Мітрапаліт, звяртаючыся да прымаючых пасвячэнне.

 

Арцыпастыр заклікаў новых дыяканаў па прыкладзе нябеснага апекуна гэтага дня, святога Амброзія, і Найсвяцейшай Панны Марыі „быць моцнымі верай”, „бараніць яе ў часы секулярызму”, „служыць Касцёлу і людзям”. „Дазвольце Хрысту весці вас, каб ваша дыяканская паслуга прыносіла багаты духоўны плён, а Бог шчасліва завяршыў справу, якую распачаў, клічучы вас да святарства”, - заахвоціў арцыбіскуп.



паводле Catholic.by


Святая Імша ў 30-ы дзень пасля смерці трагічна загінуўшага а. Андрэя Ахрэма OFMСonv адбылася 4 снежня ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Івянцы. Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 

У Імшы ўдзельнічалі бацькі, родныя і блізкія загінуўшага святара, францішкане з Мінска, Гродна, Гальшанаў і вернікі, якіх закранула яго смерць.

 

«Напэўна, не адзін з нас пытаецца: чаму так сталася, чаму Бог гэта дапусціў, ці ў нас так многа святароў? Пытанняў шмат, і мы па-чалавечы не можам знайсці на іх адказу. У такім выпадку неабходна толькі даверыцца Божаму Провіду і Божай міласэрнасці, бо Божыя планы — не нашы планы, і як бы ні было цяжка, у духу веры схіліць свае галовы перад Богам», — звярнуўся арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч да ўдзельнікаў літургіі.

 

«Час для айца Андрэя скончыўся і распачалася вечнасць, да якой ён ішоў усё сваё жыццё і да якой вёў сваіх вернікаў», — дадаў арцыпастыр.

 

Па словах іерарха, хаця служэнне а. Андрэя Ахрэма не было доўгім, «ён заслужыў павагу і пашану ў вернікаў». Мітрапаліт згадаў пра актыўны ўдзел святара ў ІІІ Агульнабеларускай малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы ў ліпені гэтага года. «Малады святар даспадобы прыйшоўся моладзі, і бачна было, што  ён знайшоў сумесную мову з ёю. Яго добрая адукацыя, выхаванне і спосаб жыцця былі заўважаны іншымі. Яго духоўная сям’я францішканаў, да якой ён належаў, пакладала ў ім вялікую надзею, — адзначыў арцыбіскуп. — Аднак яго лёс быў іншы і незразумелы для нас».

 

«Хаця цяжка прымірыцца з трагічнай смерцю маладога святара, тым не менш мы павінны на яе глядзець праз праўду ўваскрашэння, якой ён жыў і якой навучаў вернікаў, даючы ім новую надзею на жыццё вечнае», — падкрэсліў Мітрапаліт.

 

«Які нешчаслівы няверуючы чалавек. Для яго са смерцю завяршаецца ўсё. Для чаго тады цярпенні, хваробы, клопаты і захаванне закону? — працягваў іерарх. — Для нас хрысціян, смерць – гэта толькі пераход ад бачнага жыцця ў нябачнае, ад часовага ў вечнае. (...) Падмуркам гэтай праўды ёсць праўда Уваскрасення Хрыста».

 

«Айцец Андрэй трагічна загінуў у Год веры, якою сам жыў і якой вучыў іншых, — нагадаў арцыбіскуп. — Менавіта вера ў жыццё вечнае і Божую міласэрнасць дае нам суцяшэнне ў гэтым цяжкім перажыванні. Вера дапамагае нам падпарадкавацца Божай праўдзе, якая не з’яўляецца цеснай рубашкай, што абмяжоўвае нашу свабоду, але якая ў Езусе Хрысце з’яўляецца значэннем і сэнсам нашага жыцця. Гэтая праўда падтрымлівае нас».

 

Напрыканцы, звяртаючыся да вернікаў, Мітрапаліт адзначыў, што іх асабісты ўдзел у літургіі сведчыць, што ім «патрэбны святары, Эўхарыстыя, Божае слова». Іерарх заахвоціў маліцца аб тым, каб а. Андрэй Ахрэм атрымаў вечнае шчасце ў небе.

 

паводле     Catholic.by

4 снежня ў Івянцы адбудзецца Імша ў 30-ы дзень пасля смерці а. Андрэя Ахрэма OFMСonv. Літургію, якая пачнецца ў 18.00, узначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

  

паводле Catholic.by


Айцец Андрэй Ахрэм загінуў у аўтакатастрофе 4 лістапада. Пахаванне адбылося 8 лістапада ў Івянцы.

У нашай парафіі Святая Імша, спалучаная з нешпарамі, будзе цэлебравацца 4 лістапада 2013 а 18.00, а таксама ў нядзелю  8 лістапада 2013 а 10.00 за с.п. Айца Андрэя Ахрэм.

Запрашаем да супольнай малітвы за спачылага святара.


 



Понедельник, 02 Декабрь 2013 19:37

Чакаючы разам з Марыяй

Настаў час Адвэнту, час радаснага чакання прыйсця Збавіцеля. Гэты перыяд велізарная ласка, дадзеная нам для таго, каб як лепш падрыхтавацца, бо кожны пражыты дзень Адвэнту - гэта маленькі крок насустрач святкавання Божага Нараджэння.

І мы часта звяртаемся ў малітвах да Найсвяцейшай Панны Марыі, каб Яе заступніцтва дапамагло нам падрыхтавацца належным чынам.

Таму па традыцыі, у перыяд Адвэнту цэлебруюцца ватыўныя Імшы Найсвяцейшай Багародзіцы, якія называюцца “Рараты” (Іс 45, 8 ). Назва «Рараты» бярэ свой пачатак ад лацінскай песні «Rorate coeli desuper» («Дайце, нябёсы, росы з вышыняў»), якая спяваецца ў перыяд Адвэнту.

 

Часцей за ўсё Раратнія Імшы здзяйсняюцца да ўсходу сонца, бо чаканне ўсходу сімвалізуе чаканне прышэсця Хрыста, Сонца Праўды, каб рассеяць цемру. Менавіта таму Рараты часта папярэднічае працэсія са свечкамі, на чале якой ідуць дзеці з самаробнымі ліхтарыкамі. Набажэнства пачынаецца ў паўцемры і толькі падчас гімна „Хвала на вышынях Богу” ў касцёле ўключаюць святло.

Яшчэ адной з адметных рысаў Раратніх Імшаў з'яўляецца адмысловая свечка, якая стаіць ля алтара і якая сімвалізуе Найсвяцейшую Дзеву, якая як ранішняя зорка абвясціла усім, што узыход Сонца Праўды - гэта Езус Хрыстус, які прыйшоў, каб напоўніць увесь Сусвет радасцю сустрэчы.


Запрашаем усіх вернікаў на гэтыя ранішнія Імшы, каб разам з Найсвяцейшай Багародзіцай звярнуць свой унутраны позірк да Дзіцятка Езуса, якога з вялікім цярпеннем і любоўю чакаем.

Святыя Імшы ў нашай парафіі будуць адбывацца ў аўторак і чацвер у 6.30.



 



Віншуем нашага пробашча кс. Аляксандра Барыла з чарговай гадавінай святарскага пасвячэння. 13 год назад 2 снежня 2000 года  кс.Аляксандр атрымаў святарскае пасвячэнне з рук святой памяці кардынала Казіміра Свёнтка. У сённяшні дзень асаблівым чынам дзякуем Пану Богу за дар яго паклікання, за тое, што ўжо адзінадцаты год можам маліцца разам з ім, за тое, што Пан Бог благаслаўляе ўсе яго пачынанні і ўдзяляе нашай парафіі шматлікія і такія бачныя ласкі. Падчас вячэрняй св.Імшы будзем прасіць далейшага Божага благаслаўлення для кс.Аляксандра на яго святарскім шляху, шчодрых дароў Духа Святога, сталай апекі  Маці Божай і Яе дапамогі ў выканананні святарскай паслугі .

Вторник, 26 Ноябрь 2013 11:21

10-годдзе парафіяльнага хору "Angeli"

22 лістапада ў дзень успаміну Святой Цэцыліі наш парафіяльный хор  “Angeli” адзначыў свой першы значны юбілей – 10-годдзе. Святкаваць пачалі супольнай культурнай праграмай: удзельнікі хору наведалі аранжэрэю батанічнага саду г.Мінска, а таксама пабывалі на прадстаўленні Беларускага Дзяржаўнага Акадэмічнага Музычнага Тэатра “Летучая Мышь” (І.Штраўс).

Цэнтральнай часткай святкавання сталі Святыя Імшы: 22 лістапада ў дзень успаміну апякункі касцёльнага спеву і музыкі і 24 лістапада ў нядзелю Хрыста Уладара Сусвету. Падчас  іх харысты разам з парафіяй дзякавалі Богу за дар веры, голасу, за існаванне супольнасці хору і прасілі аб далейшае Божае благаславенне на справу служэння праз спеў.

Пасля нядзельнай Святой Імшы хор працягнуў святкаванне ў парафіяльным доме. Там удзельнікі мелі магчымасць ажыцявіць падарожжа на караблі “Angeli” па розных краінах, якія проста неабходныя кожнаму, каб ведаць для каго і навошта спяваем: краіна музыкі, радасці, пытанняў, шчасця, захаплення, дзяцінства і дабра. Падчас гэтага падарожжа ўдзельнікі хору разам са сваім кіраўніком зрабілі наступныя высновы:

  • самае важнае –любіць Бога, музыку і служэнне,
  • заданне харыста ў касцёле – дапамагаць людзям маліцца,
  • каб ажыццявіць гэта заданне, неабходна мець моцны дух – жыць па-Божаму,
  • харыст павінен памятаць, што з’яўляецца любімым  Божым дзіцём і гэта праўда не залежыць ад нашага ўзросту,
  • харыст павінен быць чалавекам радасці і аптымізму, бо з Богам па-іншаму нельга,
  • харыст павінен быць чалавекам веры і дабра, і гэта павінна праяўляцца не ў словах, а ва ўчынках.

         Закончылася святкаванне Гімнам да Маці Божай Будслаўскай, бо менавіта каля падножжа Яе абраза падчас рэкалекцый штогод удзельнікі хору чэрпаюць сілы для служэння Богу і людзям.

                                                                                                                               Анна Аўсейчык


 



7 лістапада адбылося развітанне з айцом Андрэем Ахрэмам OFMСonv у парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы, на яго радзіме. 4 лістапада святар загінуў у аўтакатастрофе. Пры целе загінуўшага памаліўся ў вілейскім касцёле Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, святую Імшу ўзначаліў кс. Аляксандр Барыла.

 

Цела было дастаўлена ў касцёл у 9 гадзін. Парафіяне сустрэлі яго на вуліцы, затым яно было ўрачыста ўнесена ў святыню.

 

Апостальскі Нунцый памаліўся пры целе загінуўшага святара, выказаў спачуванні яго бацькам, а таксама звярнуўся да ўсіх прысутных вернікаў. Арцыбіскуп прамовіў да іх словы падтрымкі і суцяшэння і запэўніў, што ў гэты момант, балючы для блізкіх, родных, парафіяльнай супольнасці а. Андрэя Ахрэма і францішканскай сям'і, яны не адны, а з імі ў малітве з'яднаны ўвесь Касцёл і Папа Францішак.

 

У Імшы ўдзельнічала духавенства з дэканата і з іншых мясцін, прысутнічалі бацькі, родныя, сябры, аднакласнікі, настаўнікі загінуўшага святара, дэлегацыі з месца працы яго бацькоў, вялікая колькасць вернікаў.

 

«Кожны чалавек пакліканы праз акт стварэння для вечнага шчасця ў Богу, — працягваў кс. Аляксандр Барыла. — І кожны з нас ідзе да мэты сваёй дарогай. Хтосьці як чалавек сямейны, іншы адмаўляецца ад сям’і для вышэйшай мэты, іншы як святар, манах, манахіня. У гэтым жыцці мы выконваем розныя заданні, давяраюць нам розныя абавязкі, займаемся рознымі прафесіямі. Бог надзяляе нас большымі ці меншымі талантамі. Але ўсё гэта вядзе нас з вамі да адной мэты – да Бога. Як кажа святы Аўгустын: “Не спакойнае сэрца маё, пакуль не спачне ў Пану!”» Айцец Андрэй Ахрэм, па словах святара, клапаціўся пра «дабро Касцёла», «святасць», «збаўленне ўсіх людзей».

 

Пасля заканчэння Імшы пачалося малітоўнае чуванне, якое праводзілі моладзь, старэйшыя прадстаўнікі парафіі, Легіён Марыі. Пасля ў касцёле развіталіся з загінуўшым, цела было вынесена са святыні і жалобная аўтамабільная працэсія накіравалася да дома яго бацькоў. Там адбылася малітва, а затым працэсія накіравалася ў Івянец, дзе 8 лістапада ў парафіі Святога Міхала Арханёла ў 13 гадзін адбудзецца пахаванне.

 

Паводле Catholic. by


 


4 лістапада ў аўтамабільнай катастрофе загінуў наш парафіянін  а.Андрэй Ахрэм OFMСonv, які пасля святарскага пасвячэння ў Лодзі (Польша) 1 чэрвеня 2013 г. быў скіраваны на душпастырскую працу ў парафію Св.Міхала Арханёла ў Івянцы, якой апякуюцца айцы францішкане.

Развітанне з а. Андрэем у нашай парафіі адбудзецца 7 лістапада з  9-ай да 13-ай гадзіны. У 10 гадзін будзе цэлебравацца св.Імша, а пасля, да 13-ай гадзіны, будзе малітоўнае чуванне.

Пахаванне адбудзецца 8 лістапада ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Івянцы а 13-ай гадзіне. Будзе арганізавана паездка з нашай парафіі на пахаванне. Аўтобус ад’едзе а 10 гадзіне. Планаванае вяртанне – а 17 гадзіне. Запісацца можна ў кніжным кіёску.

Айцец Андрэй Ахрэм нарадзіўся 9 сакавіка 1981 года ў Вілейцы. З 2005 па 2012 год праходзіў фармацыю і вучобу ў айцоў францішканаў у Лодзі. Вечныя шлюбы склаў у 2011 годзе.

Вечны адпачынак дай яму, Пане…

Актуальнасці

  • 19 звычайны тыдзень (9 жніўня 2026 г.)
    Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу, ва ўрачыстасць абавязковую Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, у 10.00 (за памерлых), у 12.00 і 18.00. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне садавіны і гародніны. Урачыстасць “абавязковая” азначае, што мы маем…
  • 14-16 звычайны тыдзень (5-25 ліпеня 2026 г.)
    14-16 звычайны тыдзень (5-25 ліпеня 2026 г.) Святыя Імшы з 5 па 25 ліпеня: У панядзелкі, серады і пятніцы ў 9.00. У аўторкі і чацверы у 18.00. У суботы, за памерлых, у 10.00. У  нядзелі ў 10.00, 12.00 і 18.00. У нядзелю, 19 ліпеня, у 19.00 на цэнтральнай плошчы горада, адбудзецца асвячэнне аўтамабіляў і малітва за вадзіцеляў…
  • 13 звычайны тыдзень (28 чэрвеня 2026 г.)
    13 звычайны тыдзень (28 чэрвеня 2026 г.) На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак, ва ўрачыстасць абавязковую святых Апосталаў Пятра і Паўла, у 12.00 і 18.00; у аўторак і чацвер у 18.00; у сераду з удзелам пілігрымаў у 8.00; у суботу за памерлых у 10.00; у наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00. У пятніцу Святой Імшы…
  • 12 звычайны тыдзень (21 чэрвеня 2026 г.)
    12 звычайны тыдзень (21 чэрвеня 2026 г.) На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак і пятніцу ў 9.00, у аўторак і чацвер у 18.00, у сераду, ва ўрачыстасць Нараджэння Св. Яна Хрысціцеля, у 12.00 і 18.00, у суботу за памерлых у 10.00, у наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00. Чэрвенскія набажэнствы адбываюцца ў буднія дні…
  • 11 звычайны тыдзень (14 чэрвеня 2026 г.)
    11 звычайны тыдзень (14 чэрвеня 2026 г.) На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00, у аўторак і чацвер у 18.00, у суботу за памерлых у 10.00, у наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00. Чэрвенскія набажэнствы адбываюцца ў буднія дні пасля кожнай Святой Імшы. Плануем аднадзённую пілігрымку на фэст у Будслаў…
  • Нядзеля Найсвяцейшай Тройцы (31 мая 2026 г.)
    Нядзеля Найсвяцейшай Тройцы (31 мая 2026 г.) На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак і сераду ў 9.00, у аўторак у 18.00, у чацвер, ва ўрачыстасць абавязковую Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, у 12.00 і 18.00. Урачыстасць абавязкова азначае, што мы маем абавязак удзелу ў Святой Імшы і абавязак устрымання ад неабавязковай працы. У першую пятніцу месяца…
  • Спасланне Духа Святога (24 мая 2026 г.)
    Спасланне Духа Святога (24 мая 2026 г.) На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны, Марыі Маці Касцёла, у другі дзень урачыстасці Спаслання Духа Святога ў 12.00 і 18.00, у аўторак, сераду, чацвер і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю, урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, у 10.00, 12.00…
  • 7 Велікодны тыдзень (17 мая 2026 г.)
    7 Велікодны тыдзень (17 мая 2026 г.) На гэтым тыдні Святая Імша:у панядзелак, аўторак, сераду, чацвер і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю, Нядзелю Спаслання Духа Святога, у 10.00, 12.00 і 18.00. Падчас Святой Імшы на 10.00 адбудзецца ўрачыстасць Першай Святой Камуніі для групы дзяцей нашай парафіі. Месяц май…
  • 6 Велікодны тыдзень (10 мая 2026 г.)
    6 Велікодны тыдзень (10 мая 2026 г.) На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак, аўторак, сераду і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У чацвер, урачыстасць абавязковая, Унебаўшэсце Пана. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Урачыстасць “абавязковая” азначае, што вернікі маюць абавязак удзелу ў Святой Імшы, а таксама павінны ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы. У суботу Святая Імша…