“І да танца і да Ружанца”
Старажытная прыказка кажа, што сапраўдны хрысціянін павінен быць і да танца і да Ружанца.
30 лістапада Касцёл успамінаў Св. Андрэя Апостала. У гэты дзень у шматлікіх парафіях адбываліся т. зв. “Запусты” або “Андрэйкі”, калі людзі збіраліся разам дзеля таго, каб правесці час у супольных забавах і весялосці перад перыядам духоўнай працы і чакання сустрэчы з надыходзячым Збаўцам.
У гэты дзень дзеці нашай парафіі таксама сабраліся на Андрэйкі. Пачалося мерапрыемства супольнай малітвай на Св. Імшы з удзелам дзяцей і моладзі, якая цэлебравалася а 18 гадзіне. Узмоцненыя Эўхарыстыяй дзеці накіраваліся ў парафіяльны дом, дзе мелі салодкі пачастунак, супольныя гульні і конкурсы. У гэты вечар парафіяльны дом напоўніўся не так вялікай групкай дзяцей, але вялікім запалам радасці, дзіцячымі ўсмешкамі і смехам. Закончылі супольны вечар традыцыйным колам, гімнам да Маці Божай Будслаўскай і словамі “Дзякуем Пану Богу”. Перад тым, як дзеці разышліся па дамах, кс. пробашч Аляксандр удзяліў Божае благаславенне на надыходзячую ноч і так важны перыяд Аднвэнту, каб годна выйсці насустрач надыходзячаму Езусу Хрысту і падрыхтаваць сваё сэрца.
https://vilejka-kasciol.by/index.php/fota-videa/galereya-fota/item/504-andreyki-parafii#sigProGalleria9e8971821b