background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Адмін

Адмін

Рэдакцыя сайта
 

 З 16 па 18 жніўня ў Будславе адбыліся рэкалекцыі парафіяльнага хору "Angeli". У пятніцу  вечарам удзельнікі  хору  накіраваліся ў Будслаў. Вячэрні Будслаў спаткаў іх незвычайнай цішынёй. Адчувалася хваляванне з прычыны такога прыватнага спаткання з Маці Божай Будслаўскай, так любімай усімі намі і заўсёды падчас свята акружанай натоўпамі вернікаў.

З 1 па 4 жніўня ў Івянцы праходзіла ІV Парафіяда Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сярод дзяцей і моладзі. Каманда дзяцей і моладзі нашай парафіі не толькі прымала ў ёй актыўны ўдзел, але і заняла першае месца. Таму шчыра віншуем нашых пераможцаў!!!

У гэты год, прысвечаны Веры, папа Францішак як той, хто закліканы ўмацоўваць сваіх братоў у веры, скіраваў да нас сваю першую Энцыкліку "Lumen fidei", што азначае "Святло веры".

З 11 па 14 ліпеня студэнцкая і старэйшая школьная моладзь нашай парафіі мела канікулы з Богам на Браслаўшчыне ў кляштары сясцёр эўхарыстак. Гэта быў насамрэч насычаны духоўна і вельмі багаты на падзеі час.

Понедельник, 15 Июль 2013 16:28

Х юбілейная пілігрымка ў Будслаў

“Да Марыі топ-топ-топ…”   Нашы парафіяне крочылі да Маці Божай у Будслаў

 

2 ліпеня ва ўрачыстасць Маці Божай Будслаўскай з Вілейкі вырушыла пешая пілігрымка да Будслава. Усяго пілігрымаў было каля 120 чалавек, сярод якіх было шмат дзяцей, нават такіх, якія яшчэ не ўмеюць размаўляць, моладзь і старэйшыя людзі. Кожны пілігрым быў вельмі важным, але самым галоўным “пілігрымам” была копія цудоўнага абраза Маці Божай Будслаўскай, якая перад гэтым аб’ехала ўсю Беларусь і якую цяпер пілігрымы неслі на сваіх плячах на працягу трох дзён да в. Даўгінава, дзе пасля перадалі іншым пілігрымам з Мінска і Ракава.

Пілігрымы нястомна крочылі сцежкамі нашай цудоўнай Бацькаўшчыны, ім весела ўсміхалася сонейка, а па палях разносіўся спеў:

“Ідзём мы, калі свеціць сонца,

Калі падае дождж.

Ідзём да нашай Матулі,

Каб сустрэцца з Ёй…”

Кожны дзень быў напоўнены малітоўным духам і пачуццём прысутнасці Нябеснай Матулі. Духоўнай апекай для пілігрымаў быў кс. Уладзімір Русак, які праводзіў канферэнцыі і служыў у  Сакрамэнце Пакаяння і Паяднання.

Галоўнай тэмай пілігрымкі быў дэвіз сёлетніх урачыстасцяў у Будславе “Марыя – Маці нашай веры”.  Але першыя тры дні мелі таксама і свае маленькія падтэмы. Як нашае жыццё – гэта ў пэўным сэнсе пілігрымка, так і гэта пілігрымка пэўным чынам адлюстроўвала жыццё. Першы дзень быў прысвечаны тэме: “Мы - дзеці Божыя”. У гэты дзень пілігрымы разважалі над тым, што кожны з нас, незалежна ад узросту, з’яўляецца Божым дзіцём. На малітвах разам з разважаннямі Св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езус, якая выбрала сабе “малы шлях” да святасці, пілігрымы задумаліся над дзіцячым даверам, радасцю і прастатой.  Другі дзень праходзіў пад дэвізам: “Маладыя духам”. Пілігрымы разважалі над характэрнымі рысамі часу маладосці і іх увасабленнем у хрысціянскім жыцці. Напрыклад, ніколі не стамляцца для Хрыста, не баяцца адказаць “так” на шалёную прыгоду жыцця з Богам, мець сэрца, якое напоўнена любоўю да Бога і імкнецца заўсёды быць разам з Сэрцам Бога. Трэці дзень быў прысвечаны хрысціянскай сталасці, якая звязаная з адказнасцю за свае дзеянні, ахвярнасцю і вернасцю выбранаму шляху. Чацвёрты дзень быў апошнім днём пілігрымкі, калі пілігрымы ўжо асягнулі мэту свайго пілігрымавання.

Ні мазалі, ні пякучае сонца, ні праліўны дождж і бура, падчас якой пілігрымы ўвайшлі ў Будслаў, не перашкодзілі ім, бо кожны з пілігрымаў нёс з сабою свае інтэнцыі, якія прагнуў аддаць Богу праз рукі Марыі. Да сваіх інтэнцый пілігрымы далучалі таксама і інтэнцыі людзей, якіх сустракалі на сваім шляху і якія так гасцінна прымалі іх у свае хаты.

Ужо прайшло крыху часу, высахла адзенне, якое “выжымалі”пілігрымы пасля ліўня, зажылі мазалі, але сэрцы пілігрымаў не перастаюць поўніцца радасцю ад сустрэчы з Нябеснай Маці ў Будславе і цешыцца тымі Божымі ласкамі, што там атрымалі.

                                                                         Кацярына Дурко



 

 

 


28 чэрвеня а 18 гадзіне мы ўрачыста віталі копію абраза Маці Божай Будслаўскай.

 

Пятница, 21 Июнь 2013 12:34

Паездка Несвіж-Мір

 

18 чэрвеня дзеці з нашай парафіі, якія наведваюць катэхетычныя заняткі, мелі дзень духоўнага адпачынку разам з пробашчам кс. Аляксандрам і настаўніцай Аннай. Гэты адпачынак меў і пазнавальны характар, дзеці пазнаёміліся з Нясвіжам і Мірам.

Дзень распачаўся ранішняй малітвай у касцёле. Затым дзеці размясціліся ў аўтобусе і падарожжа распачалося. Пасля прыбыцця ў Нясвіж група накіравалася ў касцёл Божага Цела на Святую Імшу. Затым мясцовы пробашч, кс. Пётр Шарко, пазнаёміў дзяцей з гісторыяй касцёла, расказаў пра род Радзівілаў, паказаў крыпту -  фамільную пахавальню роду. Дзеці наведалі таксама Нясвіжкі замак, дзе з дапамогай кс. Пятра працягвалі знаёміцца з цікавай гісторыяй часоў Радзівілаў.  Па дарозе  ў Мір група спынілася, каб падсілкавацца гарачымі калбаскамі і палюбавацца прыгажосцю навакольнай прыроды. Пасля знаёмства з Мірскім замкам дзеці, стомленыя, але радасныя, вярталіся ў Вілейку, дзе іх ужо чакалі бацькі.


 

 



З 14 па 16 чэрвеня адбылася парафіяльная пілігрымка па святынях Літвы і Латвіі. Пілігрымы наведалі Віленскую Кальварыю, Тракайскі касцёл, Віленскія святыні, катэдральны касцёл у Рэзэкнэ, Санктуарый Маці Божай у Аглоне, а таксама касцёлы ў Даугавпілсе.

Среда, 19 Июнь 2013 09:52

Развітанне з кс. Андрэем

У мінулую нядзелю, 16 чэрвеня, мы развіталіся з нашым вікарыем  кс. Андрэем Кеўлічам, які заканчвае святарскае служэнне ў нашай парафіі. Кс. Андрэй скіраваны на вучобу ў Італію, будзе вывучаць пастаральную тэалогію у Facoltà Teologica del Triveneto ў Падуі, а адначасова выконваць пастырскае служэнне  у парафіі святых Апосталаў у Вероне. Кс. Андрэй працаваў  у нашай парафіі амаль 2 гады, з 20 ліпеня 2011 года. Падчас св.Імшы парафіяне дзякавалі Пану Богу за так руплівага вікарыя, а шаноўнага кс. Андрэя – за шчырую службу ў нашай парафіі, за клопат над  дзецьмі і моладдзю, іх духоўны рост і фізічны стан, за словы надзеі падчас пахаванняў, за сумеснае чытанне Бібліі і тлумачэнне Божага Слова, за духоўнае кіраўніцтва і шмат іншых спраў, якія спрыялі нашаму духоўнаму аздараўленню.

Дзякуем Вам, паважаны кс.Андрэй, за Вашу ахвярную працу, за Ваша служэнне Пану Богу і людзям. Няхай Пан Бог благаславіць Вам на новым этапе Вашага святарскага жыцця. Будзем памятаць пра Вас у сваіх малітвах  і … чакаць спатканняў з Вамі!

 

 


 

«Катэхет дзеліцца не толькі ведамі, але і багаццем сваёй чалавечнасці. Сярод дзяцей і моладзі існуе вялікае запатрабаванне персанальных узораў, катэхетаў, якія становяцца для іх сапраўднымі майстрамі і правадырамі» - зазначыў біскуп Пінскай дыцэзіі 15 чэрвеня ў Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах падчас ўрачыстага заканчэнне навучальнага года. 

Актуальнасці

  • 26 звычайны тыдзень (27 верасня 2026 г.)
    Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак і сераду ў 9.00. У аўторак, у свята св. Міхала Арханёла (Апекуна Мінска- Магілёўскай правінцыі Касцёла), святых Габрыэля і Рафала, Арханёлаў, у 12.00 і 18.00. У чацвер і пятніцу у 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў…
  • 25 звычайны тыдзень (20 верасня 2026 г.)
    Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00 4 кастрычніка каталіцкі свет будзе адзначаць 800 –годдзе смерці св. Францішка. З гэтай нагоды 3 кастрычніка ў 18.00…
  • 24 звычайны тыдзень (13 верасня 2026 г.)
    Фэст нашай парафіі, Узвышэнне Святога Крыжа, распачнём святкаваць сёння ў 19.00 асвячэннем прыдарожнага Крыжа на Волкаўшчыне па вул. Чкалава. Пасля асвячэння адбудзецца адарацыя Крыжа, як у Вялікую пятніцу. У панядзелак 14 верасня, урачыстасць Узвышэннем Святога Крыжа: 12.00 – Святая Імша 15.00-18.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта. З 15.00 да 16.00 адарацыю…
  • 23 звычайны тыдзень (6 верасня 2026 г.)
    Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак, у свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, у 12.00 і 18.00. У чацвер у 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00 Фэст нашай парафіі, Узвышэнне Святога Крыжа, распачнём святкаваць…
  • 20 звычайны тыдзень (16 жніўня 2026 г.)
    Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу ў 10.00 за памерлых.  У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00. 29 жніўня, у суботу, запрашаем дзяцей, моладзь, дарослых, малітоўныя групы, міністрантаў, хор, школьнікаў і студэнтаў паехаць у Будслаў,…
  • 19 звычайны тыдзень (9 жніўня 2026 г.)
    Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу, ва ўрачыстасць абавязковую Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, у 10.00 (за памерлых), у 12.00 і 18.00. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне садавіны і гародніны. Урачыстасць “абавязковая” азначае, што мы маем…
  • 14-16 звычайны тыдзень (5-25 ліпеня 2026 г.)
    14-16 звычайны тыдзень (5-25 ліпеня 2026 г.) Святыя Імшы з 5 па 25 ліпеня: У панядзелкі, серады і пятніцы ў 9.00. У аўторкі і чацверы у 18.00. У суботы, за памерлых, у 10.00. У  нядзелі ў 10.00, 12.00 і 18.00. У нядзелю, 19 ліпеня, у 19.00 на цэнтральнай плошчы горада, адбудзецца асвячэнне аўтамабіляў і малітва за вадзіцеляў…
  • 13 звычайны тыдзень (28 чэрвеня 2026 г.)
    13 звычайны тыдзень (28 чэрвеня 2026 г.) На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак, ва ўрачыстасць абавязковую святых Апосталаў Пятра і Паўла, у 12.00 і 18.00; у аўторак і чацвер у 18.00; у сераду з удзелам пілігрымаў у 8.00; у суботу за памерлых у 10.00; у наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00. У пятніцу Святой Імшы…
  • 12 звычайны тыдзень (21 чэрвеня 2026 г.)
    12 звычайны тыдзень (21 чэрвеня 2026 г.) На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак і пятніцу ў 9.00, у аўторак і чацвер у 18.00, у сераду, ва ўрачыстасць Нараджэння Св. Яна Хрысціцеля, у 12.00 і 18.00, у суботу за памерлых у 10.00, у наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00. Чэрвенскія набажэнствы адбываюцца ў буднія дні…