Для нас дадзеная падзея вельмі знакавая перад усім тым, што нашы парафіянкі: Кацярына Дурко, Марыя Васькевіч і Аксана Бажко з’яўляюцца ў гэтым годзе выпускнікамі ўзгаданай навучальнай установы.
У гэты самы дзень першы выпуск навучэнцаў прайшоў у Цэнтры падрыхтоўкі катэхетаў у Мінску. Сярод іх – таксама наш парафіянін – Уладзіслаў Суша, брат кл. Рамана.
Шчыра далучаемся да віншаванняў і жадаем новым катэхетам Божага благаслаўлення ў нясенні Добрай Навіны кожнаму чалавеку!
Фота: бр. Карнэлій Консэк, Аляксандра Шчыглінская, http://catholic.by/
https://vilejka-kasciol.by/index.php/naviny/item/408-nashy-parafiyane-stali-katehetami#sigProGalleria0b8107b1a0