Дзякую кс. Аляксандру за прыклад ахвярнай святарскай працы. Дзякую катэхеткам, парафіяльным супольнасцям, сакрыстыянам, міністрантам, хору, моладзі, старэйшым людзям за час, праведзены на малітве і супольных занятках. Дзякую за магчымасць дапамагаць знаходзіць Пана ў нашай штодзённасці, поўнай розных супярэчнасцей і праблем.
Дзякуй вялікі ўсім за ўсё! Прабачце, калі штосьці было не так...
Прашу і надалей малітоўнай падтрымкі.
З памяццю ў малітве кс. Андрэй