31 снежня ў апошнія 30 хвілін 2013 года нашы парафіяне сабраліся ў святыні, каб разам з душпастырамі малітвай закончыць стары год і сустрэць новы. Малітва распачалася адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнта, падчас якой усе прысутныя перапрашалі міласэрнага Бога за грахі і правіны ўсяго 2013 года, дзякавалі за ўсе атрыманыя ласкі і прасілі аб Божым благаслаўленні на надыходзячы яшчэ невядомы 2014 год.
Апоўначы ксёндз-пробашч Аляксандр удзяліў урачыстае благаслаўленне ў чатыры бакі свету. Пасля чаго адбылася Св. Імша. Напрыканцы Св. Імшы кс. Аляксандр павіншаваў усіх прысутных з Новым 2014 годам і пажадаў перажыць гэты год у сапраўднай еднасці з Богам.
Пасля Эўхарыстыі моладзь і ўсе жадаючыя накіраваліся ў парафіяльны дом, каб правесці навагоднюю ноч разам у духу сапраўднай радасці. Асаблівы святочны настрой стварыў арганізаваны баль-маскарад.
https://vilejka-kasciol.by/index.php/fota-videa/galereya-fota/item/525-u-bozhae-imya-novy-2014-god#sigProGalleriaad0e0e5f4a